грамадска-паліт. і літ. газета радыкальна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 24.9(7.10).1909 да 7(20).10.1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць Дзярж. думы, урада і мясц. улад, аб новай хвалідэмакр. і рэв. руху ў 1912, арыентавала грамадскую думку на дэмакратыю еўрап. ўзору. Выступала супраць ідэі вял. Расіі Т.І.Струвэ, салідарызавалася з канцэпцыяй М.Горкага пра свабоднае развіццё ўсіх народаў. Прыхільна ставілася да культ.-нац. самавызначэння беларусаў, крытыкавала антыкаталіцкую і антыбел. прапаганду акцябрыстаў і «Саюза рускага народа» (арт. Р.Зялёнага «Пра беларускае пытанне»). Шмат увагі аддавала прапагандзе рус. і зах.-еўрап. л-ры, тэатра, інш. відаў мастацтва. Друкавала творы Л.Талстога, артыкулы пра творчасць А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава, Л.Андрэева, С.Надсана, У.Меерхольда і інш. Асвятляла тэатр. жыццё ў С.-Пецярбургу, Маскве і Гомелі. За крытыку палітыкі ўрада яе тыражы неаднаразова канфіскоўваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грэ́бень, -я, мн. грабяні́і (з ліч. 2, 3, 4) грэ́бені, грабянёў, м.
1. Пласцінка з радам зубцоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.
2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. ў розных галінах вытворчасці.
Прадзільны г.
Фарміраваць грабяні пад пасадку кукурузы.
3. Мясісты нараст на галаве некаторых птушак.
Г. пеўня.
4.перан. Вяршыня чаго-н.
Г. хвалі.
Горны г.
|| прым.грабе́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.), грабянёвы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) іграбнявы́, -а́я, -о́е (да 4 знач.).
Грабеннае прадзенне.
Грабенны (грабянёвы) выраст.
Грабнявыя культуры.
|| памянш.грабе́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3 знач.); прым.грабе́ньчыкавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.
1.мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.
Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.
Маладыя л. (маладыя мужчыны).
2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.
Страты ў людзях і тэхніцы.
3. Кадры, працаўнікі.
Інстытуту патрэбны л.
4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).
5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).
Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).
◊
Бываць на людзях — быць сярод людзей.
Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.
Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.
|| прым.людскі́, -а́я, -о́е.
Людская памяць.
Шчасце людское.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Тое, што і імкнуцца (у 1 знач.). Жоўтыя хвалі з белым накіпам бурліва імкнуць і імкнуць у далячынь.Пестрак.А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю.Багдановіч.Імкнуць палкі, ідуць байцы Чырвонай слаўнай раці.Колас.
2. Распасцірацца, цягнуцца ў якім‑н. напрамку. Ад плошчы, праз мост, угару імкнуў праспект.Карпаў.
3.што. Накіроўваць рух, цягнуць куды‑н. Галіны распасцёрты, дрэва Свой стан імкне ў блакіт пусты...Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аб’яднаць, злучыць адначасова адно з другім; сумясціць. Спалучыць тэорыю з практыкай. □ Разам наш народ пранёс ярмо пакуты, Разам спалучылі нас стагоддзі, Разам разрывалі кайданы і путы, Разам жыць адвечна ў прыязні і згодзе.Шушкевіч.Самцэвіч любіў усё прыгожае, і хараство прыроды хацеў спалучыць з хараством, створаным рукамі чалавека.Шахавец.
2. Сумясціць разам. Спалучыць колеры.
3. Наладзіць сувязь; злучыць. Волга з Донам спалучылі Свае хвалі на вякі.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́лах, ‑у, м.
Лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат. Праз расчыненае акно вецер даносіць шолах бяроз і свежасць ракі.Шыловіч.Лістапад! Не чуваць ужо шолаху траў На лугах, за шырокім Дняпром.Прыходзька.// Глухі, невыразны шум. Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх, як бы яны аб чымсі перамаўляліся між сабою.Колас.З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлісну́ць, захлі́стваць
1. (пра хвалі) überschwémmen vt, überflúten vt, überspǘlen vt; перан. (пра пачуцці) mit sich fórtreißen*, überwä́ltigen vt;
хва́ля захлісну́ла яго́ die Wéllen schlúgen über ihm zusámmen;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Diem vesper commendat
Вечар вызначае дзень.
Вечер определяет день.
бел. Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы. Не хвалі каня,запрагаючы, а дзеўку ‒ выбіраючы.
рус. Хвали день по вечеру. Вечер покажет, каков был день. Не видав вечера, и хвалиться нечего. Хвали дело к вечеру, а жизнь при смерти. Придёт ночь, так скажем, каков день был. Хвали сон, когда сбудется. Не говори гоп, пока не перескочишь.
фр. Pour vanter un beau jour attends sa fin (Чтобы похвалить хороший день, дождись его конца/вечера).
англ. Before the morning is away praise not the glory of the day (Пока не кончилось утро ‒ не хвали день). Praise a fair day at night (Хвали день вечером).
нем. Man soll den Tag nicht vor dem Abend loben (Не следует хвалить день накануне вечера).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
англійская пісьменніца; адна з найб. значных тэарэтыкаў і практыкаў мадэрнізму. Заснавальніца «псіхалагічнай школы». У раманах «Падарожжа» (1915), «Ноч і дзень» (1919), «Пакой Джэйкаба» (1922), «Місіс Дэлаўэй» (1925), «Да маяка» (1927), «Арланда» (1928), «Хвалі» (1931), «Гады́» (1937), «Паміж актамі» (1941) і інш., зб-ках апавяданняў «Сады К’ю», «Знак на сцяне» (абодва 1919), «Панядзелак ці аўторак» (1921), аповесцях — універсалізм светабачання, хісткасць часавых межаў, адсутнасць традыц. сюжэтаў і характараў, асацыятыўнасць, складаная сімволіка, усведамленне жыцця праз плынь суб’ектыўных успрыманняў і імгненных уражанняў, арыентацыя на псіхааналіз З.Фрэйда, інтуітывізм А.Бергсона, творчасць М.Пруса і Дж.Джойса. Аўтар шэрагу эсэ (у т. л. «Сучасная мастацкая літаратура», 1919; «Містэр Бенет і місіс Браўн», 1924).
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1989.
Літ.:
Жантиева Д.Г. Английский Роман XX в., 1918—1939. М., 1965;
Жлуктенко Н.Ю. Английский психологический роман XX в. Киев, 1988;
Ивашева В.В. Литература Великобритании XX в. М., 1984;
Михальская Н.П. Пути развития английского романа 1920—1930 годов: Утрата и поиски героя. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ННЕ,
фізіка-хімічны працэс пераўтварэння рэчыва, які суправаджаецца інтэнсіўным вылучэннем энергіі, цепла- і масаабменам з навакольным асяроддзем і звычайна яркім свячэннем (полымем). Гарэнне ў адрозненне ад выбуху і дэтанацыі адбываецца з меншай скорасцю і без утварэння ўдарнай хвалі.
Аснова гарэння — экзатэрмічныя хім. рэакцыі, здольныя да самапаскарэння з-за назапашвання вылучанай цеплыні (цеплавое гарэнне) ці актыўных прамежкавых прадуктаў рэакцыі (ланцуговае гарэнне). Найб. шырокі клас рэакцый гарэння — акісленне вуглевадародаў (напр., пры гарэнні прыроднага паліва), вадароду, металаў і інш. Акісляльнікі — кісларод, галагены, нітразлучэнні, перхлараты. Асн. асаблівасць гарэння — здольнасць распаўсюджвання ў прасторы з-за нагрэву ці дыфузіі актыўных цэнтраў. Гарэнне можа пачацца самаадвольна (самазагаранне) ці ў выніку запальвання (полымем, эл. іскрай). Паводле агрэгатнага стану гаручага рэчыва і акісляльніку адрозніваюць гамагеннае (гарэнне газаў і газападобных рэчываў у асяроддзі газападобнага акісляльніку), гетэрагеннае (гарэнне вадкага ці цвёрдага паліва ў газападобным акісляльніку) і гарэнне выбуховых рэчываў і порахаў. Выкарыстоўваюць для вылучэння энергіі паліва ў тэхніцы (маторабудаванне, ракетная тэхніка) і цеплаэнергетыцы, атрымання мэтавых прадуктаў у тэхнал. працэсах (доменны працэс, металатэрмія і інш.).