скра́сці, скраду, скрадзеш, скрадзе; зак., каго-што.

1. Разм. Украсці, цішком узяць для сябе што‑н. чужое. Ну, чым кепскія нашы местачковыя суседзі.., што яны благое зрабілі.., хіба толькі, як я памятаю, хлопцы пару гусей скралі, дык гэта ж глупства. Лынькоў. // Сілаю забраць. Тваіх здабыткаў ворагу не скрасці, Як не спыніць нястрымны часу рух. Звонак. // Пераманіць. Скрасці гарманіста з вечарынкі.

2. Зак. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Узяць рэзкім рухам (рук, зубоў); схапіць. — Я ведаю, не першы раз, — увесь заварушыўся Яўхім, — нічога, мы яе [рыбу] сцапаем... Пестрак.

2. перан. Арыштаваць, затрымаць, злавіць. Застаецца больш рэальным адно меркаванне: .. [Марынчук] напароўся на немцаў ці на паліцыю, і тыя яго сцапалі. С. Александровіч. На месцы засады .. [Косця] дасць сігнал, хлопцы выскачаць і сцапаюць бургамістра, а Косця паможа ім. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі.

2. Спецыяльныя бакавыя шчыткі, прымацаваныя да вуздэчкі, якія не даюць магчымасці каню глядзець убок. Вупраж была новая, падагнаная, дабротная — вуздэчка з шарамі, наглянцаваныя раменныя шлеі. Хадкевіч.

3. перан. Перашкода, абмежаванасць, якая не дазваляе правільна разумець што‑н. Класавыя шоры буржуазных гісторыкаў.

•••

Браць (узяць) у шоры гл. браць.

Трымаць у шорах гл. трымаць.

[Польск. szory — збруя, вупраж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рушыць, пайсці, падацца, накіравацца, крануцца, скрануцца / павольна: пасунуцца / раптоўна: рвануць; узяць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Stéuer II n -s, - стырно́, руль;

sich ans ~ sétzen садзі́цца за руль;

◊

das ~ ergréifen* узя́ць у свае́ ру́кі стырно́ ўла́ды [руль кірава́ння]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hándschlag m -(e)s, -schläge

1) уда́р руко́й

2) по́ціск рукі́;

j-n durch ~ verpflíchten узя́ць з каго́-н. абяца́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fíttich m -(e)s, -e паэт. крыло́ (птушкі);

j-n únter séine ~e néhmen* узя́ць каго́-н. пад сваю́ апе́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rénnen n -s, - ска́чкі, го́нкі;

das ~ máchen узя́ць прыз (на скачках, гонках; выйграць забег, выйсці пераможцам);

ein tótes ~ нічы́йны вы́нік [зыхо́д]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sáite f -, -n струна́;

◊

ándere ~n áufziehen* змяні́ць тон;

j-m die ~n hoch spánnen ≅ узя́ць каго́-н. у абаро́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інтэрв’ю н. Ínterview [-vju:] n -s, -s;

эксклюзі́ўнае інтэрв’ю Exklusívinterview n;

даць каму-н. інтэрв’ю j-m ein Interview gében*;

узя́ць у каго-н. інтэрв’ю j-n interviewen [-´vju:ən] vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)