малева́ть несов., разг. малява́ць;

◊

не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют посл. не такі́ стра́шны чорт, як яго́ малю́юць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ан прост.

1. союз аж, але́ ж;

ан вдруг аж ра́птам;

ан глядь аж гляджу́;

ан нет але́ ж не;

я ду́мал, она́ его́ забы́ла, ан, ви́дно, нет я ду́маў, яна́ пра яго́ забы́лася, але́ ж не;

2. усилительная част. а вось і, а ўсё-такі, а ўсё ж такі, не;

— Ну что, проигра́лся? — Ан нет. Ну што, прайгра́ўся? — А вось і не (не);

— Съе́зжу-ка я в го́род. — Не́зачем! — Ан съе́зжу. З’е́зджу я ў го́рад. — Няма́ чаго́! — А ўсё-такі (а ўсё ж такі) з’е́зджу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дваі́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак.

Д. след.

2. Такі, які змяшчае ў сабе дзве розныя якасці, часта супярэчлівыя.

Дваістая натура.

Дваістае пачуццё.

Дваістая палітыка крахам канчаецца.

|| наз. дваі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўвяда́льны, -ая, -ае.

1. Такі, які застаецца свежым, не вяне.

Неўвядальная зелень садоў.

2. перан. Які з цягам часу не траціць свайго значэння, сілы і пад. (высок.).

Неўвядальная слава.

Неўвядальная прыгажосць.

|| наз. неўвяда́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́ляны, -ая, -ае.

1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.

Стрэляная качка.

2. Які пабыў у баях, абстраляны.

С. салдат.

3. Такі, у якога стралялі.

4. Выкарыстаны для стральбы.

Стрэляныя гільзы.

◊

Стрэляны верабей — вопытны, бывалы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Такава́сты, такова́сты ’такі’ (Нар. Гом.). Наватвор з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. галавасты, рукасты (гл. Карскі 2–3, 44), да таковы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

coordination

[koʊ,ɔrdənˈeɪʃən]

n.

1) дапасава́ньне n., узго́дненасьць f.; каардына́цыя f., гармані́йнае супрацо́ўніцтва

2) прыво́джаньне ў такі́ са́мы пара́дак або́ ранг

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРХІМЕ́ДА АКСІЁМА,

зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш. У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЦЭ́ПТ (ад лац. acceptus прыняты),

1) згода на заключэнне дагавору ў адпаведнасці з прапановай (афертай) інш. боку.

2) У міжнар. праве — аднабаковая заява пра звязанасць умовамі дагавору.

3) Прыняцце плацельшчыкам (трасатам) па пераводным вэксалі (траце) абавязацельстваў аплаціць вэксаль у вызначаны ў ім тэрмін. Такі акцэпт афармляецца на правым баку вэксаля ў выглядзе адпаведнага надпісу акцэптанта.

4) Згода банка гарантаваць выплату сумы, названай у пераводным вэксалі.

5) Згода плацельшчыка на аплату грашовых і таварных дакументаў. Выкарыстоўваецца пры разліках за тавары, паслугі і выкананыя работы: плацеж ажыццяўляецца са згоды плацельшчыка па разліковых дакументах, выпісаных пастаўшчыком.

Г.​І.​Краўцова.

т. 1, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)