у грэчаскай міфалогіі прыгожы юнак, любімец Апалона; сын спартанскага цара Амікла, праўнук Зеўса. Дыск, кінуты Апалонам, выпадкова забіў Гіяцынта. З крыві Гіяцынта выраслі кветкі гіяцынты. Месцам культу Гіяцынта быў г. Аміклы каля Спарты. У гонар Апалона ладзілі свята гіякінфія. Сюжэт міфа адлюстраваны ў карціне Дж.Цьепала, оперы В.А.Моцарта і інш.
Да арт.Гіяцынт. Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс. Мастак А.А.Іванаў. 1831—34.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́Ў Іван Афанасьевіч (31.8.1858, С.-Пецярбург — 23.3.1944),
савецкі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1903). Сын А.Ф.Бычкова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). З 1881 хавальнік Аддз. рукапісаў Публічнай б-кі (зараз Рас.нац.Б-ка, С.-Пецярбург). Працягваў выданне «Пісьмаў і папер Пятра Вялікага» (т. 5—7), апублікаваў матэрыялы пра рас.дзярж. дзеячаў і пісьменнікаў 19 ст., апісанне калекцый рукапісаў Публічнай б-кі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЗА, Васа (швед. Vasa, польск. Wasa),
шведская каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Польшчы (1587—1668). Засн.Густавам I [1523—60]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—68], Юхан III [1568—92], Карл IX [1604—11], сын апошняга Густаў II Адольф [1611—32], дачка апошняга Крысціна [1632—54]. У Польшчы правілі Жыгімонт III (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—99], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—48] і Ян Казімір [1648—68].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́Й БАГАЛЮ́БСКІ (каля 1112 — 29.6.1174),
князь уладзіміра-суздальскі (1157—74). Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія землі. Змагаўся супраць феад. знаці, спрыяў развіццю гандлю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення Уладзіміра-Суздальскае княства стала найб. моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́С, Арэй,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі каварны, вераломны бог вайны дзеля вайны, які нясе гібель і разбурэнне. СынЗеўса і Геры. Арэса ўяўлялі ў вобразе маладога дужага мужчыны, часам у баявым шлеме. Міф пра Арэса — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, статуі Баргезійскага Арэса і Людавізійскага Арэса, карціны С.Батычэлі, Я.Тынтарэта, П.Рубенса, Ж.Давіда) і інш. У старажытна-рымскай міфалогіі яму адпавядае Марс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАНДО́ЛЬ (de Candolle) Альфонс (27.10.1806, Парыж — 4.4.1893),
швейцарскі батанік; заснавальнік гіст. навуказнаўства. Замежны чл.-кар.Пецярб.АН (1858). Сын А.П.Дэкандоля. Праф. (1835) і дырэктар Бат. сада Жэнеўскага ун-та (у 1835—49). Навук. працы па гіст. геаграфіі раслін і пытаннях пра паходжанне культ. раслін. Завяршыў выданне «Увядзення ў натуральную сістэму царства раслін» (т. 8—17, 1844—74), пачатую яго бацькам. Ініцыятар распрацоўкі Міжнар. кодэкса бат. наменклатуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў СВЯТАПО́ЛЧЫЧ (? — 12.6.1099),
князь уладзіміра-валынскі. Сынвял.кн. кіеўскага Святаполка Ізяславіча. У «Аповесці мінулых гадоў» яго гібель датавана 1097 і 12.6.1099, калі кн. Давыд Ігаравіч аблажыў Уладзімір-Валынскі і М.С. быў смяротна паранены стралою на сценах горада (паводле В.М.Тацішчава, гэта падзея адбылася 12.7.1099). М.С., верагодна, валодаў Брэстам, Пінскам і Вышгарадам, бо дружыны з гэтых гарадоў таксама ўдзельнічалі ў абароне Уладзіміра-Валынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́Н УСЯСЛА́ВІЧ (?—1116?),
полацкі князь у пач. 12 ст.СынУсяслава Брачыславіча. На думку гісторыка В.Л.Яніна, быў старэйшым сынам Усяслава і княжыў у Полацку з 1101. Паводле інш. даследчыкаў, адзін з малодшых Усяславічаў, валодаў нейкім удзелам. У розных летапісах смерць Р.У. датуецца 1113, 1114 і 1116, яна наступіла ў Разані, куды князь трапіў, як мяркуецца, у выніку міжусобіцы ў Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЯО́Н (н. 16.6.1937, Сафія),
балгарскі дзярж. дзеяч. Сынбалг. цара Барыса III. Пасля смерці бацькі цар Балгарыі [Сімяон II; 1943—46]. З абвяшчэннем Балгарыі рэспублікай (вер. 1946) эмігрыраваў (з 1951 жыў у Іспаніі). Працаваў кансультантам і чл. савета дырэктараў шэрагу ісп. кампаній. У 2001 вярнуўся ў Балгарыю, утварыў уласнае парт. аб’яднанне («царская кааліцыя»). Пасля перамогі сваёй кааліцыі на парламенцкіх выбарах 17.6.2001 (набрала 43% галасоў выбаршчыкаў) стаў прэм’ер-міністрам Балгарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 28.5.1935, С.-Пецярбург),
расійскі геолаг. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1981). Сын У.С.Собалева. Скончыў Львоўскі ун-т (1958). З 1960 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз.АНСССР. Навук. працы ў галіне мінералогіі і петралогіі. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Глубинные включения в кимберлитах и проблема состава верхней мантии. Новосибирск, 1974.