савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1975, 1978). Герой ЧССР (1978), лётчык-касманаўт СССР (1975). Д-рфіз.-матэм.н. (1984). Скончыў Ленінградскі мех.ін-т (1955). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11.1—9.2.1975 з А.А.Губаравым ажыццявіў палёт на касм. караблі «Саюз-17» і арбітальнай станцыі «Салют-4», 10.12.1977—16.3.1978 з Ю.В.Раманенкам — на касм. караблі «Саюз-26» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (здзейсніў выхад у космас; да арбітальнай станцыі прыстыкаваліся караблі «Саюз-27» з У.А.Джанібекавым і А.Р.Макаравым, грузавы трансп. карабель «Прагрэс-1», «Саюз-28» з Губаравым і У.Рэмекам; на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз-27»), 17—26.9.1985 з У.У.Васюціным і А.А.Волкавым — на караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (на Зямлю вярнуўся на караблі «Саюз Т-13»), Правёў у космасе 134,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага (1978). Дзярж. прэмія УССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́ндэрбунд
(ням. Sonderbund = асобы саюз)
палітычны саюз сямі кансерватыўна-каталіцкіх швейцарскіх кантонаў у 1845—1848 гг., які супрацьстаяў імкненню пратэстанцкіх кантонаў да цэнтралізацыі і правядзення ліберальных рэформ (параўн.зібербунд).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
свяшчэ́нны héilig, gehéiligt;
Свяшчэ́ннае Піса́нне die Héilige Schrift;
Свяшчэ́нны саю́згіст. die Héilige Alliánz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.
Лініі ўтварылі прамы вугал.
Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
2. Арганізаваць, заснаваць.
У. ваенна-палітычны саюз.
3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).
Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!
|| незак.утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.
Расійская Ф.
2.Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.
Шахматная ф.
|| прым.федэраты́ўны, -ая, -ае іфедэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Федэратыўная дзяржава.
Федэратыўная адзінка.
На федэратыўных пачатках.
Федэральны канцлер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАМАНЕ́НКА (Юрый Віктаравіч) (н. 1.8.1944, пас. Калтубанаўскі Бузулукскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1980). Лётчык-касманаўт СССР (1978), палкоўнік (1977; у адстаўцы). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1966). З 1970 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 10.12.1977—16.3.1978 з Г.М.Грэчкам здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-26» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6». У час палёту да АС прыстыкоўваліся КК «Саюз-27» (экіпаж У.А.Джанібекаў, А.Р.Макараў), грузавы трансп. карабель «Прагрэс-1», КК «Саюз-28»(экіпаж А.А.Губараў, У.Рэмек). На Зямлю вярнуўся на КК «Саюз-27». 18—26.9.1980 з А.Тамаё Мендэсам здзейсніў палёт на КК «Саюз-38» і АС «Салют-6» (асн. экіпаж АС Л.І.Папоў, В.В.Румін); 6.2—29.12.1987 з А.І.Лавейкіным — на КК «Саюз ТМ-2» і АС «Мір» (на Зямлю вярнуўся на КК «Саюз ТМ-3»). У палётах удзельнічаў як камандзір. Правёў у космасе 430,76 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камуністы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да камунізма, з’яўляецца ажыццяўленнем камунізма. Камуністычнае грамадства. Камуністычнае будаўніцтва. Камуністычнае выхаванне працоўных.
2. Які выражае, ажыццяўляе ідэі камунізма; пранікнуты ідэямі камунізма. Камуністычная партыя. Камуністычны саюз моладзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)