МАЛАКО́ВІЧ (Марына Фядосьеўна) (1903, в. Зубарэвічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — жн. 1943),
адна з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля, кіраўнік Каладзішчанскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыла акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). З 1924 на камсам. рабоце ў Глускім, Жлобінскім, Бабруйскім р-нах, працавала ў Ін-це сав. права, Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, БПІ. У час ням.-фаш. акупацыі стварыла падп. групу з б. студэнтаў і выкладчыкаў Мінскага юрыд. ін-та, узначальвала падполле ў пас. Калодзішчы Мінскага р-на. У час падрыхтоўкі дыверсіі схоплена акупантамі і закатавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНКО́Ў (Георгій Максімілянавіч) (8.1.1902, г. Арэнбург, Расія—14.1.1988),
савецкі дзяржаўны і паліт. дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Удзельнік грамадз. вайны. Чл.ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, канд. з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вял.Айч. вайну чл.Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45). у 1946—53 і 1955—57 нам. старшыні, у 1953—55 старшыня СМСССР. У 1957 разам з Л.М.Кагановічам, В.М.Молатавым і інш. выступіў супраць паліт. лініі М.С.Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦККПСС. У 1957—61 на гасп.рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫ́ЛЬ (Іван Аляксандравіч) (18.9.1914, в. Дуброўскія Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 27.6.1961),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1941). З 1932 настаўнічаў, з 1934 на журналісцкай рабоце ў Талачыне і Вілейцы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 сакратар Магілёўскага падп. абкома ЛКСМБ, адначасова сакратар Бабруйскіх падп. міжрайкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, з крас. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КЛ(б)Б. З вер. 1943 рэдактар газ. «Сталинская молодежь», потым «Чырвоная змена», з 1952 — «Гомельская праўда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Уладзімір Андрэевіч) (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ЖАНЧЫ́Н.
Існавала ў 1901—14 у Мінску. Засн.гар. галавой К.Э.Чапскім. Знаходзілася пад уплывам дзеячаў ліберальна-апазіцыйнага руху. У рабоцет-ва ўдзельнічалі пераважна жонкі чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Мела юрыд. аддзел, прысяжныя павераныя якога давалі бясплатныя юрыд. кансультацыі, бюро па арганізацыі лекцый. Жанчыны-ўрачы вялі курс жаночай гігіены, выкладчыкі гімназіі К.В.Фальковіча чыталі лекцыі па астраноміі, гісторыі і л-ры. У 1904—05, 1912—13 пры т-ве дзейнічалі нядзельныя школы, быў адкрыты прытулак для дзяцей рабочых. Спыніла дзейнасць з пачаткам 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў (Віктар Мікалаевіч) (н. 3.9.1948, г. Чыстапаль, Татарстан, Расія),
бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1972). Засл. трэнер Беларусі (1991). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 на трэнерскай рабоце. Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1976, г. Мюнхен, Германія), сярэбраны прызёр зімовага чэмпіянату Еўропы (1977, г. Сан-Себасцьян, Іспанія) у бегу на 60 м з бар’ерамі. Чэмпіён СССР у бегу на 60 м з бар’ерамі ў закрытым памяшканні (1972, 1974, 1975, 1976, 1980), у бегу на 110 м з бар’ерамі (1972, 1974, 1975, 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЁЖНЫ (Дзмітрый Мікалаевіч) (5.11.1873, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.2.1945),
савецкі военачальнік, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Ген.-лейт. (1940). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1894), Акадэмію Генштаба (1901). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, дывізіяй, корпусам. Ген.-лейт. (1917). З 1918 у Чырв. Арміі, каманд.Паўн. фронтам. У лют.—ліп. 1919 каманд.Зах. фронтам, у кастр.—ліст. 1919—7-й арміяй. З 1921 на камандных і штабных пасадах у РСЧА. З 1926 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміях. Аўтар успамінаў аб 1-й сусв. і грамадз. войнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙНЫ (Міхаіл Васілевіч) (н. 5.1.1954, в. Ізбішча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел.дзярж. дзеяч. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1991). З 1975 працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытв. аб’яднання вылічальнай тэхнікі. У 1977—91 на камсамольскай і парт.рабоце. З 1991 нам. міністра культуры Рэспублікі Беларусь, з 1992 старшыня К-та па справах моладзі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1995 дырэктар гуманітарных праграм Бел. цэнтра інфармацыі ЮНЕСКА, з 1996 начальнік гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЙЧЫК (Апанас Кузьміч) (1900, в. Радуцічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1921),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў час польскай інтэрвенцыі. З 1919 вёў падп. работу ў Слуцкім і Бабруйскім пав. Вясной 1920 у раёне Старых Дарог арганізаваў некалькі партыз. атрадаў, якія разбурылі чыг. ст. Дараганава, мост цераз Пціч, пусцілі пад адхон варожы эшалон, перадавалі камандаванню Чырв. Арміі звесткі разведкі, вялі агітац. работу сярод сялян. У чэрв. 1920 партыз. атрад П. разам з Чырв. Арміяй удзельнічаў у фарсіраванні Бярэзіны каля мяст. Ялізава і вызваленні Асіповіч. З ліп. 1920 на парт.рабоце. Забіты бандытамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус.дыял.плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск.plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш.(u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен.spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв.pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл.*plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед.плеска ’пляскаць у далоні’, укр.плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.