вытворныя простых монацукрыдаў (гексоз), у якіх адна або некалькі гідраксільных груп (OH) заменены амінагрупамі (NH2). Найб. пашыраны ў прыродзе d-глюкозамін (гал. кампанент хіціну, які ўтварае вонкавы шкілет насякомых і ракападобных) і d-галактазамін (уваходзіць у састаў глікаліпідаў, гал. поліцукрыду храсткоў — хондраітынсульфату). Выкарыстоўваюцца ў хім., хім.-фармацэўтычнай, тэкст.прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́Я-МА́РЭ (Baia Mare),
горад на Пн Румыніі. Адм. ц. жудэца (адм. адзінка) Марамурэш. 150 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна (медзь, свінец, золата, серабро). Каляровая металургія, хім., мэблевая, шкло-фаянсавая, тэкст., швейная, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр турызму. Музеі. Арх. помнікі 15—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙРА (Beira),
горад на У Мазамбіка, на ўзбярэжжы Мазамбікскага праліва Індыйскага ак.Адм. ц. правінцыі Сафала. Засн. ў 1891. 246 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны марскі порт, абслугоўвае таксама Зімбабве, Замбію, Малаві і паўд.-ўсх. раёны Заіра. Харч., тэкст., дрэваапр., металаапр.прам-сць; нафтаперапрацоўка. Веласіпедная фабрыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТЫЛЕ́НАВЫ ГЕНЕРА́ТАР,
апарат для атрымання ацэтылену пры раскладанні карбіду кальцыю вадой. Нізкага (да 10 кПа) і сярэдняга (да 150 кПа) лішкавага ціску, звычайна перасоўны; выкарыстоўваецца ў асноўным пры газавай зварцы. Ацэтыленавы генератар высокага ціску (больш за 150 кПа) стацыянарны, выкарыстоўваецца для атрымання вял. аб’ёму ацэтылену ў хім., фармацэўтычнай, харч.прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НДЫ (Dundee),
горад у Вялікабрытаніі, на У Шатландыі. Адм. ц. раёна Тэйсайд. Каля 200 тыс.ж. (1994). Порт у зал. Ферт-оф-Тэй Паўн.м.Прам-сць: эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., электронная, паліграф., тэкст., харч.; джутавыя ф-кі, вытв-сць канторскага абсталявання, гадзіннікаў. Ун-т. Арх. помнікі 15—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РА (Gera),
горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія. Вядомы з 995. 123 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная) і маш.-буд. (у т. л. станкабудаванне, электратэхн., вытв-сцьтэкст. машын, кампрэсараў), абутковая, гумавая, мэблевая, харч.; ф-ка піяніна. Арх. помнікі 13—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАВРО́ЦЛАЎ (Inowrocław),
горад у цэнтр.ч. Польшчы, у Быдгашчцкім ваяв., каля р. Нотаць. Гар. правы з 1240. 79 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак. Цэнтр раёна здабычы каменнай солі і гіпсу. Прам-сць: содавая, шкляная, лёгкая, электратэхн., маш.-буд. (с.-г. машыны, аўтамаб. дэталі), харчовая. Тэатр. Музей. Бальнеагразевы і кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙОРК (York),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія, на р. Саскуэхана. Засн. ў 1735. 410 тыс.ж. з прыгарадамі (1988). Буйны цэнтр машынабудавання (вытв-сць турбін, дарожна-буд. машын, кандыцыянераў, прамысл. абсталявання, матацыклаў, метал. мэблі і фурнітуры). Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, аўтамаб., ваенная, аўтабранятанкавая, металургічная, папяровая, гарбарна-абутковая, тэкстыльная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́ВА-АЛЕ́Й,
алей з насення какавы. Жаўтаватае, прыемнага паху рэчыва. Шчыльн. (пры 40 °C) 920,6 кг/м³. Т-ра плаўлення 30—34 °C. Лік амылення 192—196, ёдны лік 32—38. Выкарыстоўваюць як аснову для лек. свечак, мазей, крэмаў, губной памады; у кандытарскай прам-сці — для вырабу шакаладу і парашку какавы.
вуглевадарод тэрпенавага рада. Бясколерныя крышталі з камфарным пахам, tпл 48—52 °C. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, бензоле, этаноле, не раствараецца ў вадзе. Уваходзіць у састаў многіх эфірных алеяў шкіпінару. У прам-сці атрымліваюць каталітычнай ізамерызацыяй пінену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці камфоры, інсектыцыдаў, пахучых рэчываў.