грашовая сума, якая рэгулярна і законным шляхам паступае ў непасрэднае распараджэнне суб’екта эканомікі. Галоўныя крыніцы Д. — заработная плата, прадпрымальніцкі прыбытак, арэндная плата, асабістая дапаможная гаспадарка, розныя дзярж. выплаты і інш.Гл. таксама Дзяржаўныя даходы, Даходы насельніцтва, Даходы прадпрыемства, Нацыянальны даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ГІ́ПСУ І ГІ́ПСАВЫХ БУДДЭТА́ЛЕЙ.
Засн. ў 1944 у Мінску. Прадукцыю выпускае з 1948. У 1950—52 рэканструяваны і расшыраны. З 1999 вытв.рэсп. унітарнае прадпрыемства сучаснай назвы. Асн. прадукцыя (1999): гіпс, гіпсакардонныя лісты, пліты гіпсавыя перагародачныя, дэкар. і акустычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІЯ́Л (ад позналац. filialis сыноўскі),
аддзяленне ці частка буйнога прадпрыемства, якой-н. установы, арганізацыі; не з’яўляецца юрыд. асобай. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Ф. як адасобленае падраздзяленне юрыд. асобы ажыццяўляе ўсе яе функцыі ці іх частку, у т. л. функцыі прадстаўніцтва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
large
[lɑ:rdʒ]
adj. larger, largest
1) вялі́кі
2) буйны́
a large enterprise — буйно́е прадпрые́мства
3) шматлі́кі, зна́чны
•
- at large
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паступі́цьсов., в разн. знач. поступи́ть;
п. у інстыту́т — поступи́ть в институ́т;
~пі́лі зве́сткі з прадпрые́мства — поступи́ли све́дения с предприя́тия;
гро́шы ~пі́лі ў банк — де́ньги поступи́ли в банк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРЭ́ДЫТ,
адна з двух частак (разам з дэбетам) рахункаў бухгалтарскага ўліку. Звесткі ў рахунках бухгалтарскага ўліку, якія характарызуюць стан сродкаў прадпрыемства, іх крыніц на пачатак і канец справаздачнага перыяду, наз. пачатковымі і канчатковымі астаткамі (сальда). Звычайна ў балансе прадпрыемства склад сродкаў паказваюць у левым баку (актыве), таму і астаткі сродкаў у актыўных рахунках адлюстроўваюць у гэтым баку (дэбеце). Актыўныя рахункі заўсёды маюць дэбетавы астатак, які характарызуе наяўнасць дадзенага віду сродкаў. Стан крыніц сродкаў у балансе паказваецца ў правым баку — пасіве, таму і астатак крыніц сродкаў у пасіўных рахунках адлюстроўваецца ў гэтым баку — К. Пасіўныя рахункі заўсёды маюць крэдытавы астатак, які паказвае наяўнасць дадзенай канкрэтнай крыніцы сродкаў (напр., статутнага, рэзервовага фонду, фонду спец. прызначэння, прыбытку і інш.). У актыўных рахунках дэбет большы за К. або роўны яму; у пасіўных — К. большы за дэбет або роўны яму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРА́,
гарадскі пасёлак, цэнтр Эвенкійскай аўт. акругі, у Расіі. На р. Качачум каля яе ўпадзення ў р. Ніжняя Тунгуска. Каля 6 тыс.ж. (2001). Рачны порт. Аэрапорт. Горназдабыўное прадпрыемства «Шпат», леспрамгас, цагельны з-д. Апорны пункт НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канто́ра, ‑ы, ж.
Агульная назва ўстаноў або аддзелаў прадпрыемства з адміністрацыйна-гаспадарчымі функцыямі, а таксама памяшканне такіх устаноў і аддзелаў. Раённая кантора сувязі. Кантора лясніцтва. □ Нарміроўшчык Змітрок Хітрык прынёс у кантору на подпіс пачак нарадаў.Прокша.
[Ням. Kontor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
млын, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1.Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.
Вадзяны м.
Паравы м.
2. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці.
◊
Ліць ваду на млынкаго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.
|| прым.млынавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)