сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, найб. у тропіках. На Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца С. мурашыны, або мурашкажук (Thanasimus formicarius), і С. пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius).
Даўж. да 25 мм. Цела прадаўгаватае, укрытае валаскамі, цёмнае, часта з яркімі, стракатымі надкрыламі ў разнаколерных папярочных палосах (адсюль назва). Галава вял., вусікі 11-членікавыя. Лапкі 5-членікавыя. Дарослыя і лічынкі большасці С. — драпежнікі. кормяцца насякомымі і іх лічынкамі; ёсць некрафагі; некат. віды паразітуюць у гнёздах пчол, вос. пашкоджваюць харч. прадукты. Іл.гл. да арт.Жукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕЦЯРУ́Кпалявы
(Lyrurus tetrix),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. На Беларусі звычайны аселы від, найб. шматлікі ў Бел. Паазер’і і Палессі.
Даўж. да 57 см, маса да 1,8 кг. Самкі меншыя. Ц. характэрны палавы дымарфізм. Самцы (касачы) чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырв., на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лац. назва роду), падхвосце белае. Такуюць у шлюбны перыяд. Самкі шэрыя, стракатыя. Нясуць 5—14 яец. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і інш., жывёльным кормам (птушаняты). Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУПА́Кзвычайны
(Esox lucius),
рыба сям. шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасніках, у непраточных ці слабапраточных водах. На Беларусі трапляецца паўсюдна.
Даўж. да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м і 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вял., пашча шырокая. Афарбоўка зменлівая, залежыць ад асяроддзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, спіна цямнейшая, бакі з буйнымі бурымі ці аліўкавымі плямамі, якія ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнікі жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымі плямамі; парныя — аранжавыя. Корміцца пераважна рыбай. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫЗІ́ФЕ (Erysiphe),
род мучністарасяных грыбоў сям. эрызіфавых. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 26 відаў. Найб. вядомыя Э.: баршчэўнікавы (E. heraclei); злакавы (E. graminis) і шэраг яго форм; звычайны (E. communis); зяберавы (E. galeopsidis); цыкорыевы (E. cichoracearum) і інш. Развіваюцца пераважна на раслінах сям. бабовых, злакавых, складанакветных, ясноткавых. Узбуджальнікі мучністай расы.
Міцэлій паверхневы, павуціністы, белы або шараваты, з пузырападобнымі гаўсторыямі. Споранашэнне канідыяльнае і сумчатае. Канідыі эліпсоідныя, адзіночныя або ў ланцужках. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, цёмныя. Сумкі эліпсоідныя, сабраныя ў клейстатэцыі ў шчыльны пучок. Сумкаспоры па 2—8 у сумцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСПАРЦЭ́Т (Onobrychis),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 130 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі 2 віды Э.: вікалісты, або звычайны, ці пасяўны (O. vicifolia), і пясчаны (O. arenaria), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў хваёвых лясах, пясчаных кар’ерах, уздоўж дарог.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—150 см. Сцёблы прамастойныя, слабаразгалінаваныя, голыя або злёгку апушаныя. Лісце непарнаперыстае. Кветкі белыя, ружова-чырв., пурпурныя, сабраныя ў гронкі Плод — струк. 3 віды Э. вырошчваюць як кармавыя расліны (вызначаюцца высокай засуха- і зімаўстойлівасцю). Меданосы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вужава зелле ’граздоўнік звычайны, Botrychium lunaria Sw.’ (Кіс., 24); ’вужоўнік, Ophioglossum L.’ (Крывіч, 4, 1923). Рус.змеиный язык, серб.змијински език і змиинска травчица ’тс’. Назва з’яўляецца, магчыма, варыяцыяй перакладу лац. назвы (ophis — змяя і glossa — язык) (Сіманавіч, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел.натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск.naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац.naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел.натуральны з польск.naturalny.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
powszedni
будзённы, звычайны; штодзённы;
dzień powszedni — будзённы дзень;
chleb powszedni — а) штодзённы хлеб;
звыклая справа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
swojski
1. айчынны;
2. родны, блізкі;
swojski nuta — родная (блізкая) мелодыя;
3. свойскі, просты, звычайны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)