ІЗАХО́РА (ад іза... + грэч. chōra прастора),

лінія, якая на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўвае раўнаважны ізахорны працэс. Ураўненне І. ідэальнага газу: p/T = const, дзе p — ціск, T — абсалютная т-ра дадзенай масы ідэальнага газу.

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЙКАПЕНІ́Я (ад грэч. leucos белы + penia беднасць),

памяншэнне колькасці лейкацытаў у перыферычнай крыві. Можа назірацца пасля перанесеных некат. інфекцыйных хвароб, пры прамянёвай хваробе, пасля ўжывання некат. лекавых сродкаў (Л. таксічнага характару).

Я.​П.​Іваноў.

т. 9, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАМАГРА́ФІЯ (ад грэч. nomos закон + ...графія),

раздзел вылічальнай матэматыкі, які вывучае метады графічнага адлюстравання функцыянальнай залежнасці з дапамогай намаграм. Метады Н. дазваляюць кампактна і наглядна адлюстраваць на паперы шырокі клас залежнасцей з многімі пераменнымі.

т. 11, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНАЦЭ́Я [лац. panacea ад імя стараж.-грэч. багіні Панакеі (Panakeia), якая лечыць усё],

1) у алхімікаў — лякарства нібыта ад усіх хвароб.

2) У перан. сэнсе — уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця.

т. 12, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІРГЕЛІЁМЕТР (ад піра... + грэч. hēlios Сонца + ...метр),

прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі ў абсалютных адзінках. Прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні сонечнай радыяцыі і пераўтварэнні яе ў цеплавую энергію. Выкарыстоўваюць для праверкі актынометраў.

т. 12, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТАНЕ́МА (ад прата... + грэч. nēma нітка), прадростак,

мікраскапічнае ніткаватае або пласціністае ўтварэнне ў водарасцей і мохападобных. Утвараецца са споры або ў выніку рэгенерацыі клетак гаметафіту ці спарафіту. Дае пачатак аднаму або некалькім макраскапічным слаявінам.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПЕ́РМА (ад грэч. sperma семя),

светла-шэрая вадкасць, выдзяляецца пры палавым акце самцамі. Прадукт семяннікоў, прастаты і інш. залоз. Складаецца са сперматазоідаў і семявай вадкасці. Пры некат. паталаг. станах арганізма бывае азааспермія, алігаспермія, некраспермія.

т. 15, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІНТАРЫСКО́П (ад грэч. spintharis іскра + ...скоп),

прылада для візуальнага назірання α-часціц; найпрасцейшы сцынтыляцыйны лічыльнік. Калі α-часціца трапляе на экран, пакрыты сцынтылявальным рэчывам (напр., сярністы цынк), адбываецца слабая бачная вокам светлавая ўспышка (сцынтыляцыя).

т. 15, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕЛІЯТРО́П (ад гелія... + грэч. tropos паварот, напрамак),

геадэзічная прылада для дакладных вымярэнняў гарызантальных вуглоў у трыянгуляцыі. Асн. частка — плоскае люстэрка, якое адбівае сонечныя прамяні ад аднаго геадэзічнага пункта да другога, дзе выконваюцца вугламерныя вымярэнні тэадалітам.

т. 5, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГОМАТАЛІ́ЗМ (ад гома... + грэч. thallos галінка, атожылак),

двухполавасць у некат. грыбоў і водарасцей, пры якой да зліцця (капуляцыі) здольны гаметы, што паходзяць з аднаго талома (з адной клеткі). Такія віды называюць гоматалічнымі. Гл. таксама Гетэраталізм.

т. 5, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)