светлавы́ сігна́л Líchtsignal n -s, -e; Blínksignal n, Blínkzeichen n -s, - (які бліскае);
светлавы́годастр. Líchtjahr n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
блі́зкаII
1. (каля) прыназ.разм. nében, an (A, D); bei (D);
2. (прыблізна) étwa, úngefähr, an, gégen (A);
блі́зка годétwa ein Jahr
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛЕСАСТЭПАВЫЯ ЗО́НЫ,
прыродныя зоны сушы, у натуральных ландшафтах якіх лясная расліннасць чаргуецца са стэпавай. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і субтрапічных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў.
Ва ўмераным поясе Л.з. займаюць найб. плошчы на тэр. Еўразіі, дзе выцягнуты суцэльнай паласой ад перадгор’яў Карпат да Алтая. У Паўн. Амерыцы яны займаюць значныя тэрыторыі ўздоўж Скалістых гор. Паводле характару расліннасці Л.з. падзяляюцца на шыракалістыя, хвойна-драбналістыя і прэрыі (на тэр. Амерыкі). Клімат умерана кантынентальны са снежнай халоднай зімой і цёплым, адносна вільготным летам. Радыяцыйны баланс 420—545 кДж/см² за год. Сярэднія т-ры студз. -5 °C, месцамі ніжэй, ліп. 18—25 °C. Ападкаў 400—1000 мм за год. Глебы шэрыя лясныя і чарназёмы (ападзоленыя, вышчалачаныя і тыповыя).
Для жывёльнага свету еўрапейскай Л.з. характэрны вавёрка, заяц, вял. тушканчык, рабы суслік, для сібірскай — суслікі і хамякі, для амерыканскай — лугавыя сабачкі, мышападобныя грызуны, зайцы, суркі, грымучыя змеі. Вял.ч. тэрыторыі пад с.-г. ўгоддзямі.
У субтрапічным поясе Л.з. развіты пераважна ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, часткова на ПдУ Афрыкі, У Азіі, у Аўстраліі. Клімат субтрапічны, мусонны, з цёплай зімой і гарачым летам. Радыяцыйны баланс 210—250 кДж/см² за год. Сярэднямесячныя т-ры 4—24 °C. Вегетацыя раслін працягваецца круглы год, але замаруджваецца ў сухія перыяды. Ападкаў 600—1200 мм (у мусонных абласцях) за год. Глебы чарназёмападобныя і чырванавата-чорныя, маюць высокую ўрадлівасць. Расліннасць субтрапічных саваннаў і прэрый — высакатраўная (пераважна злакавая і злакава-разнатраўная) у спалучэнні з хмызняковымі зараснікамі, рэдкалессем і асобнымі дрэвамі. У жывёльным свеце пераважаюць стэпавыя або саванныя віды. Тэрыторыя характарызуецца высокім с.-г. асваеннем. Пашавая жывёлагадоўля. У асобных месцах антрапагеннае ўздзеянне на ландшафт вядзе да апустыньвання і інш. негатыўных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разгаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Уст. Паесці першы раз скаромнага пасля посту. — Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною.Сабаленка.//Разм. З’есці што‑н. смачнае ўпершыню пасля доўгага перапынку. [Міхал:] Як ты думаеш, маці, можа, сёлета дажынкі справіць? Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзірване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зарос травой, пакрыўся дзёрнам. Рыдлёўка не вельмі каб ахвотна ўваходзіла ў задзірванелы грунт даўняй мяжы.Лупсякоў.Год за годам людзі адбудаваліся, узаралі задзірванелыя палі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дор, ‑у, м., зб.
Абл. Драніца. Жанчына падумала, што на адны нявестчыны заробкі можна будзе за год які памяняць падгнілае ніжняе бярвенне ў хаце, перабраць дор на страсе.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забі́тасць, ‑і, ж.
Стан запалоханасці, прыніжанасці, атупення. Ды і як жа не быць .. [жанчыне] цёмнай, забітай, калі сотні год стваралі гэту цемру і забітасць усе: царскі ўрад, школа, царква.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаўме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення. Варывончык глядзеў на жонку з недаўменным здзіўленнем.Кулакоўскі.Меншы [хлапчук], год чатырох, пазіраючы недаўменнымі вачанятамі ка маці, пачынаў церці кулачкамі вочы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадпрые́мец, ‑мца, м.
1. Арганізатар або ўласнік гандлёвага ці прамысловага прадпрыемства. Нейкі прадпрыемец, яшчэ год за дваццаць да вайны, адкрыў у гарадку мануфактурную фабрыку.Чорны.
2. Арганізатар выгаднай справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.
Ачысціць, пазбавіць покрыва ўчастак чаго‑н. Невядомы чалавек некалі пралысіў лапіну на кары і выразаў: «Тут пахаваны партызан Віктар Антонаў. 1943 год».Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)