далекава́тапрысл., у знач.вык, разм. zu weit entférnt; fern;
◊
да гэ́тага яшчэ́ далекава́та das liegt noch in wéiter Férne; das hat noch lánge Zeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
го́рна,
Разм.
1.Прысл.да горны 2.
2.безас.узнач.вык. Пра цяжкі прыгнечаны стан, у якім знаходзіцца хто‑н., перажываючы гора. І было самотна, надта было горна, Было многа крыўды, было многа слёз.Гурло.Пачынаюць думкі грызці — сумна, горна.Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баба́х, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. «Бах! Бабах!» Гэта ўжо стралялі з вінтовак.Хомчанка.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабахнуць», «бабахнуцца», «бабахаць». Мядзведзь ілбом у борць Бабах.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́ха,
1.Прысл.да глухі (у 2, 3 знач.).
2.безас.узнач.вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе.А. Александровіч.
3.прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
круць-верць, выкл.узнач.вык.
Ужываецца для абазначэння хуткіх рухаў, раптоўных паваротаў у розныя бакі. Сымон ні на хвілінку спакойна не ўседзіць. Круць-верць галавой ва ўсе бакі.Бядуля.
•••
Хоць круць-верць, хоць верць-круць — ці так ці гэтак, усё роўна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалёчка, прысл.
Разм.
1. Зусім блізка; побач. Ужо цямнела, як прыселі.. [дзед і Міколка] адпачыць у лесе, недалёчка ад чыгункі.Лынькоў.
2.узнач.вык. Аб нязначнай адлегласці да каго‑, чаго‑н. А ігруша — вось яна, недалёчка зусім, толькі прабегчы трохі па сцежцы да гумна.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незразуме́ла,
1.Прысл.да незразумелы.
2.безас.узнач.вык. Аб немагчымасці для каго‑н. зразумець што‑н. Для.. [Лабановіча] было незразумела, як.. [пані падлоўчая] так пакорна, без усякага змагання, пагадзілася са сваёю доляю і не мае сілы скінуць з сябе гэты крыж жыцця.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясма́чна,
1.Прысл.да нясмачны.
2.безас.узнач.вык. Без апетыту. Нясмачна было есці сухі хлеб.//перан.Разм. Непрыемна, не па душы. [Шэмет:] — Ну, едзь у горад. Ты ж ужо быў там. Людзі ж там жывуць, робяць, а табе нясмачна стала.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́на,
1.Прысл.да паганы (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра цяжкі, дрэнны фізічны або псіхічны стан. Каб трохі, [Ганна] упала б — ледзь намаглася ўтрымацца. Бацька заўважыў, што ёй пагана, стаў побач, паклаў руку на плячо, быццам супакойваў, даваў сілу.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фук1, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца для вызначэння хуткага дзеяння паводле знач. дзеясл. фукаць — фукнуць. Фук на агонь.
фук2, ‑у, м.
Разм. У шашачнай гульні — шашка, якую знімае партнёр за недагляд. [Андрэй:] — Што можа быць больш радаснае, як зняць фук?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)