важычаня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. важычаня́ важычаня́ты
Р. важычаня́ці важычаня́т
Д. важычаня́ці важычаня́там
В. важычаня́ важычаня́т
Т. важычанё́м важычаня́тамі
М. важычаня́ці важычаня́тах

Іншыя варыянты: важычанё́.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арга́лі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. арга́лі арга́лі
Р. арга́лі арга́лі
Д. арга́лі арга́лі
В. арга́лі арга́лі
Т. арга́лі арга́лі
М. арга́лі арга́лі

Іншыя варыянты: аргалі́.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нанду́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. нанду́ нанду́
Р. нанду́ нанду́
Д. нанду́ нанду́
В. нанду́ нанду́
Т. нанду́ нанду́
М. нанду́ нанду́

Іншыя варыянты: на́нду.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэферы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. рэферы́ рэферы́
Р. рэферы́ рэферы́
Д. рэферы́ рэферы́
В. рэферы́ рэферы́
Т. рэферы́ рэферы́
М. рэферы́ рэферы́

Іншыя варыянты: рэ́феры.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АПАНА́СЕНКА (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 23.11.1911, Кіеў),

украінскі і бел. балетмайстар. Засл. арт. Украіны (1951), засл. дз. маст. Беларусі (1961). Вучыўся ў балетных студыях у Кіеве. У 1928—59 і з 1971 працаваў на Украіне (саліст балета, балетмайстар). У 1959—71 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. На аснове перапрацоўкі нац. харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты бел. танцаў «Лянок», «Бычкі», «Лявоніха», «Мяцеліца». Найб. значныя пастаноўкі: аднаактовы харэаграфічны спектакль «Беларуская партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Маладзёжная сюіта» і інш.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский сценический танец. Мн., 1969. С. 86—94.

т. 1, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТРЫ́ЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ,

сістэма вершаскладання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Уласціва тым мовам, у якіх галосныя адрозніваюцца па працягласці гучання. Найб. развіццё атрымала ў антычным вершаскладанні. У аснове М.в. — вымярэнне верша ўмоўнымі часавымі адзінкамі — морамі, якія аб’ядноўваюцца ў такты (стопы і групы стоп); звычайна кароткі склад лічыцца роўным адной моры, доўгі — дзвюм (радзей — некалькім) морам. Адрозніваюць чыста-метрычнае вершаскладанне, у якім зададзены толькі часавы аб’ём такта, што запаўняецца любымі спалучэннямі складоў, і сілаба-метрычнае вершаскладанне, у якім унутры тактаў адрозніваюцца складовыя пазіцыі, што дапускаюць адны варыянты запаўнення і не дапускаюць іншых.

т. 10, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТВО́РЫ ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ,

група водных раствораў солей, якія паводле асматычнага ціску, саставу, актыўнай рэакцыі асяроддзя і буферных уласцівасцей блізкія да плазмы крыві і пазаклетачнай вадкасці чалавека і жывёл. Першы Р.ф. (раствор Рынгера) прапанаваны ў 1883 для правядзення фізіял. эксперыментаў над халаднакроўнымі жывёламі, у 1901 — Р.ф. Рынгера—Лока для цеплакроўных жывёл, варыянты якога адрозніваюцца суадносінамі асн. інгрэдыентаў. У саставе Р.ф. хларыды натрыю, калію, кальцыю, гідракарбанат натрыю, таксама хларыд магнію, глюкоза, фасфаты. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (пры абязводжванні арганізма, страце крыві, парушэнні водна-салявага балансу, атручэннях і інш.), у мед.-біял. эксперыментах і інш.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афіня́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. афіня́нін афіня́не
Р. афіня́ніна афіня́н
Д. афіня́ніну афіня́нам
В. афіня́ніна афіня́н
Т. афіня́нінам афіня́намі
М. афіня́ніне афіня́нах

Іншыя варыянты: афі́нянін.

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

афі́нянін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. афі́нянін афі́няне
Р. афі́няніна афі́нян
Д. афі́няніну афі́нянам
В. афі́няніна афі́нян
Т. афі́нянінам афі́нянамі
М. афі́няніне афі́нянах

Іншыя варыянты: афіня́нін.

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

барме́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. барме́н барме́ны
Р. барме́на барме́наў
Д. барме́ну барме́нам
В. барме́на барме́наў
Т. барме́нам барме́намі
М. барме́не барме́нах

Іншыя варыянты: ба́рмен.

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)