ПЯНЬКО́ЎСКІ (Валянцін Антонавіч) (14.4.1904, г. Магілёў — 26.4.1969),
савецкі военачальнік, ген. арміі (1961). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ЦВКБССР (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз.вайны 1918—20. З 1933 на камандных пасадах у ППА. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 1-м Далёкаўсх. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі (Віцебск, Полацк), вайны з Японіяй 1945. Пасля вайнынач. штабоў шэрагу ваен. акруг, з 1961 камандуючы войскамі БВА. З 1964 нам. міністра абароны СССР. Чл.ЦККПБ у 1961—66. Дэп.Вярх. Саветаў СССР з 1958, БССР у 1963—67. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
грамадская арг-цыя. Створана ў 1988 пад назвай «Дзеці вайны 1941—45 гг.». З 1992 сучасная назва. Асн. задача — сац. абарона былых малалетніх вязняў, пацярпелых у гады 2-й сусв.вайны ў канцлагерах Германіі і інш. краін. Уваходзіць у Міжнародны Саюз былых малалетніх вязняў фашызму. Мае аддзяленні ў раёнах і абласцях Рэспублікі Беларусь. Аб’ядноўвае каля 25 тыс.чал. (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч.вайны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іосіф Несцеравіч) (6.10.1893, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1969),
генерал-лейтэнант войск сувязі (1942). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз.вайны 1918—21 на ўсх. фронце. З 1932 нач. аддзелаў сувязі ваен. акруг. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну нач. войск сувязі Ленінградскага фронту. Да 1958 на адказных пасадах у Сав. Арміі, нач. Вышэйшых акад. курсаў сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАРА́ВЫ (Віктар Дзмітрыевіч) (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік грамадз.вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пункт Кіркі-Муалаа. Асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку, што вырашыла паспяховы зыход аперацыі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. гнаць (у 1–5 знач.).
2.звычайнамн. (го́нкі, ‑нак). Спаборніцтвы ў скорасці язды, бегу, плавання і пад. Аўтамабільныя гонкі. Індывідуальныя гонкі. □ У юнакоў пераможцамі 50‑кіламетровай гонкі сталі мінчане.«Звязда».
•••
Гонка ўзбраення — узмоцненая падрыхтоўка да вайны (у імперыялістычных краінах).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апалчэ́нне, ‑я, н.
1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.
2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмабіліза́цыя, ‑і, ж.
1. Перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае. Дэмабілізацыя арміі і флоту. Дэмабілізацыя прамысловасці.
2. Звальненне з вайсковай службы асабовага саставу пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы. Дэмабілізацыя радавога і афіцэрскага саставу.
3.перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх‑н. задач.
[Фр. démobilisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)