Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы.Васілевіч.Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў.Мележ.Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рато́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды.В. Вольскі.
2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.
[Ад лац. rotundus — круглы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вакза́л
(англ. Vauxhall = забаўляльная ўстанова каля Лондана ў XVII ст.)
будынак для пасажыраў і службовага персаналу на чыгуначнай станцыі, на прыстані і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пашта́мт
(ням. Postamt)
галоўная паштовая ўстанова горада, якая ажыццяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўстанова.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАНБЕ́РА (Canberra),
горад, сталіца Аўстраліі. З прыгарадамі ўтварае самаст.адм. адзінку — Аўстралійскую сталічную акругу. Знаходзіцца на р. Малонгла на тэр. штата Новы Паўд. Уэльс. 310 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лёгкая, харч., паліграфічная. Нац.ун-т. Аўстралійская АН. Аўстралійскі ваен. музей. Паблізу астр. абсерваторыя.
Пабудавана ў 1913—27 у вылучанай у 1911 з тэр. штата Новы Паўд. Уэльс Аўстралійскай сталічнай акрузе. З 1927 афіц. рэзідэнцыя ўрада. Хутка развіваецца пасля 2-й сусв. вайны.
Буд-ва К. пачата ў 1913 паводле плана амер.арх. У.Б.Грыфіна. Горад падзелены на шэраг эон (гандл., адм., навуч. і інш.). У аснове планіроўкі — сістэма плошчаў (з гандл. цэнтрамі) і размешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны аддзелены адзін ад аднаго паркавымі зонамі і звязаны развітой сеткай аўтамагістралей і мастамі. Будынкі ў стрыманым неакласічным стылі, невысокія (парламент, 1927); буд-ва больш як 10—11 паверхаў забаронена. Сярод інш. пабудоў: Нац.ун-т (1952, арх. Б.Б.Льюіс), Галерэя (1981, арх. К.Мадыган), новы будынак парламента (1988), кангрэсавы цэнтр з тэатрам на 2500 месцаў, выставачнай і канферэнц-залай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ.
Існаваў ў 1680—1832 у Мінску. Засн. мінскім падкаморым Т.К.Горскім, які ахвяраваў францысканцам пляц для забудовы. Комплекс кляштара размяшчаўся на вул. Францысканскай (цяпер Леніна), уключаў драўляны крыжападобны ў плане 2-вежавы касцёл св. Антонія, інтэр’ер якога ўпрыгожвалі 4 драўляныя разныя алтары. Мураваны жылы будынак кляштара ўзведзены ў 18 ст. на месцы драўлянага будынка 2-й пал. 17 ст. — 2-павярховы Г-падобны ў плане корпус пад 2-схільным чарапічным дахам. Паўн.-зах. тарцовы фасад завяршаўся трохвугольным франтонам са скульптурамі 2 анёлаў і рэльефнай выявай сонца з прамянямі (у тымпане). Комплекс быў абнесены высокай мураванай агароджай з брамамі. У 1798—99 францысканцы пераведзены ў будынкі Мінскага касцёла і кляштара кармелітаў (як установа М.к.ф. скасаваны ў 1832). Драўляны касцёл св. Антонія перанесены на мінскія Кальварыйскія могілкі (не захаваўся). Пабудовы кляштара на Францысканскай вул. ў пач. 19 ст. перададзены Мінскай каталіцкай семінарыі, якая знаходзілася там да 1843, потым мураваны будынак належаў кансісторыі Мінскай рымска-каталіцкай епархіі. У 2-й пал. 19 ст. перабудаваны пад Мінскую гар. ўправу. У Вял.Айч. вайну ён пашкоджаны, у канцы 1940-х г. пры рэканструкцыі вул. Леніна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р БАЗЫЛЬЯ́НАК,
помнік архітэктуры класіцызму ў Мінску. Засн. ў 1630 М.Вяжэвіч на Траецкай гары (сучасная вул. М.Багдановіча) пры драўлянай царкве (вядома з 15 ст., знішчана ў 1656, адноўлена ў 2-й пал. 17 ст.). Фасады і інтэр’еры драўлянай царквы св. Тройцы ў 17—18 ст. былі аздоблены аптычным (ілюзорным) жывапісам. У 1799—1800 на месцы старога драўлянага будынка манастыра ўзведзены новы — мураваны ў стылі класіцызму (арх. Ф.Крамер): 2-павярховы П-падобны ў плане, накрыты 2-схільным дахам. Сіметрычны гал. фасад падзелены карнізным поясам на 2 ярусы (ніжні апрацаваны рустам) і раскрапаваны 3 рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі). Інтэр’еры ўпрыгожаны насценнай размалёўкай (не захавалася). Тэрыторыя манастыра была абнесена мураванай агароджай з брамай-званіцай. Пасля пажару 1809 манастырскі будынак адноўлены (арх. М.Чахоўскі), з У да яго прыбудавана галерэя. У 1834 манастыр закрыты, будынак прыстасаваны пад шпіталь гар. бальніцы, у 1840-я г. рэканструяваны (арх. К.Хршчановіч). Рэканструяваўся ў 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст. (надбудаваны 3-і паверх). Цяпер у ім корпус 2-й гар. клінічнай бальніцы.
У.М.Дзянісаў.
Мінскі Троіцкі манастыр базыльянак. Галоўны фасад. Чарцёж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МАСТА́ЦКІ МУЗЕ́Й УКРАІ́НЫ,
найбуйнейшы збор укр.нац. мастацтва. Адкрыты ў 1899 у Кіеве. Засн. як Гар. музей старажытнасцей і мастацтваў. У 1904 перайменаваны ў Маст.-прамысл. і навук. музей імя імператара Мікалая Аляксандравіча, з 1919—1-ы Дзярж. музей, з 1924 — Усеўкр. музей імя Т.Р.Шаўчэнкі, з 1936 — Дзярж.ўкр. музей, з 1939 — Дзярж. музей укр. мастацтва, з 1964 — Дзярж.ўкр. музей выяўл. мастацтва, з 1994 — сучасная назва. Пл. экспазіцыі 2,12 тыс.м², у фондах больш за 30 тыс. экспанатаў. Аддзелы: стараж.-ўкр. мастацтва 12—18 ст. (іканапіс, партрэтны жывапіс, скульптура, гравюры, нар. карцінкі), мастацтва 19 — пач. 20 ст. (карціны і гравюры Шаўчэнкі, пейзажы, жанравыя кампазіцыі У.Арлоўскага, С.Васількоўскага, М.Івасюка, К.Кастандзі, П.Леўчанкі, А.Мурашкі, М.Піманенкі, С.Святаслаўскага); сучаснага мастацтва, які адлюстроўвае разнастайнасць стыляў і кірункаў 1920—90-х г. (творы авангардыстаў А.Багамазава, Д.Бурлюка, А.Экстэр, прадстаўнікоў рэаліст. школы У.Касцецкага, Ф.Крычэўскага, А.Пятрыцкага, А.Шаўкуненкі, Т.Яблонскай). Мае калекцыю твораў мастакоў канца 20 ст.Будынак музея ўзведзены ў 1897—1900 (арх. Г.Байцоў і У.Гарадзецкі).