Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюльпа́к, ‑а, м.
Абл. Тоўсты абрубак бервяна. Быў ён [чалавек] высокі і яму нязручна было сядзець на нізкім сасновым цюльпаку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр.уст.абл.зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск.źrenica ’зрэнка’, славац.zreníca, славен.zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЬША́НКА, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка, Луска,
рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВЯНЕ́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Створаны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п.Івянец. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. У Вял.Айч. вайну на тэр. раёна ўтворана Івянецка-Налібоцкая партызанская зона. З 8.1.1954 раён у Маладзечанскай, з 20.10.1960 — у Мінскай абл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Валожынскаму і Стаўбцоўскаму р-нам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе. Цэнтр — г.п.Камарын. Падзяляўся на 29 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 30.12.1927 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Брагінскага і Хойніцкага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАЗАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай, з 20.9.1944 у Гродзенскай абл. Цэнтр — г.п.Поразава. Падзяляўся на 7 сельсаветаў: Крапіўніцкі (утвораны 16.7.1954 са скасаваных Дашкавіцкага, Нізянскага, Лескаўскага, Хрустаўскага, Шчурыцкага с/с), Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Падароскі, Поразаўскі. 20.1.1960 скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Свіслацкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТРАДА́ННІ»,
бел. бытавы парна-масавы танец рус. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Мае своеасаблівы лірычны характар. Выконваецца па крузе любой колькасцю пар, часта пад прыпеўкі. Складаецца з некалькіх простых фігур: крок з прытупам, пераходы партнёраў, кружэнне пар. Існуе ў розных варыянтах. На Беларусі вядомы ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абл.