пару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Незаконная высечка лесу, а таксама месца, дзе высякаецца лес.

|| прым. пару́бачны, -ая, -ае (спец.).

Парубачныя рэшткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пару́бшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парудзе́ць гл. рудзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паружаве́лы, -ая, -ае.

Які паружавеў.

Паружавелыя бакі ягад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паружаве́ць гл. ружавець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пару́ка, -і, ДМу́цы, мн. -і, -ру́к, ж.

Прынятая на сябе адказнасць за выкананне, пацвярджэнне чаго-н., зарука.

Аддаць, узяць на парукі каго-н. (на чыю-н. адказнасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пару́піцца гл. рупіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.

Ісці на ўсіх парусах.

Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).

|| прым. па́русны, -ая, -ае.

П. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАРУCНА, -ы, ж.

Грубая, тоўстая льняная тканіна, якая першапачаткова ішла на парусы.

|| прым. паруcнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́руснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паруснае судна.