НІКІ́ТЧАНКА (Іван Мікалаевіч) (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук.працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСНЕ́ВІЧ (Ізідар Герасімавіч) (21.12.1914, Мінск — 25.10.1977),
бел. музыказнавец, муз. крытык. Брат С.Г.Нісневіч. Скончыў Бел. кансерваторыю (1938), выкладаў у ёй (1938—40). З 1946 нам.маст. кіраўніка Бел. філармоніі, выкладчык Бел.тэатр.-маст. ін-та, у 1963—77 лектар Саюза кампазітараў Беларусі. Асн.працы па пытаннях нац. кампазітарскай творчасці, выканальніцтва, суадносін бел. паэзіі і музыкі. Аўтар сцэнарыяў навук.-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў, у т. л. «Партытура жыцця» (1968, пра Я.Цікоцкага), «Мой сябар Ака Джураеў» (1969), «Песня нашай памяці» (1975, з Б.Бур’янам).
Тв.:
Белорусская ССР. 2 изд. М., 1958 (разам з Г.І.Цітовічам);
Творчасць Купалы і музыка беларускіх кампазітараў // Янка Купала ў беларускім мастацтве. Мн., 1958;
Невычэрпная крын ша натхнення // У сэрцы народным: (Жыццё і творчасць Якуба Коласа). Мн., 1967;
Очерки по истории советской белорусской музыкальной культуры. 2 изд. Л., 1969 (разам з С.Г.Нісневіч);
Г.Р.Ширма: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1971;
азербайджанскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Азербайджана (1955). Нар.арт.СССР (1959). Нар.арт. Арменіі (1962). Герой Сац. Працы (1982). Вучыўся ў Муз. тэхнікуме імя Гнесіных (Масква; 1926—31), Ерэванскай і Бакінскай (1933—34) кансерваторыях. З 1937 дырыжор, у 1956—65 (з перапынкам) гал. дырыжор (з 1961 дырэктар і маст. кіраўнік) Азерб.т-ра оперы і балета (Баку). З 1938 (з перапынкамі) маст. кіраўнік і гал. дырыжор Азерб.сімф. аркестра імя У.Гаджыбекава, з 1979 дырэктар і гал. дырыжор Азерб. філармоніі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, сучасных, у т. л.азерб. кампазітараў. Аўтар 2 опер, у т. л. «Хасроў і Шырын» (паст. 1942), балета «Чытра» (паст. 1960), «Канцэртнай лезгінкі», сімф. мугама «Раст» (1949), «Турэцкіх мініяцюр» для арк.; песень, апрацовак нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952. Дзярж. прэмія Азербайджана 1967. Міжнар. прэмія імя Дж.Неру 1974.
Літ.:
Керимов С. Художник удивительного таланта. Баку, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БЕРТ ((Oberth) Герман) (25.6.1894, г. Сібіў, Румынія — 28.12.1989),
нямецкі вучоны, адзін са стваральнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Вучыўся ва ун-тах Мюнхена (1913—14, 1919—20), Гётынгена (1920—21) і інш. У 1925—38 праф. фізікі і матэматыкі ў Румыніі. Праводзіў эксперым. работы па ракетнай тэхніцы ў Вене (1938—40) і Дрэздэне (1940—41). У 1941—43 у ням.ваен. даследчым цэнтры ў Пенемюндзе. У 1955—58 у ЗША. З 1958 у ФРГ. Распрацаваў шэраг пытанняў тэорыі палёту ракет і выкарыстання іх для даследавання атмасферы. Аўтар фундаментальнай працы па праблемах касманаўтыкі «Ракета ў міжпланетную прастору» (1923, Берлін—Мюнхен). Адзін з заснавальнікаў Ням.т-ва ракетнай тэхнікі і касм. палёту (з 1963 імя О.). У 1951 т-ва заснавала медаль О., які прысуджаецца за фундаментальныя даследаванні і выдатныя заслугі ў галіне ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі.
Тв.:
Рус.пер. — Мои работы по астронавтике // Из истории астронавтики и ракетной техники. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЦЗУНДА́О (Lee Tsung Dao; н. 25.11. 1926, г. Шанхай, Кітай),
кітайска-амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1964), Нац. Акадэміі дэі Лінчэі (1982) і інш. Вучыўся ва ун-тах Кітая. З 1946 у ЗША. У 1951—53 і 1960—63 у Ін-це перспектыўных даследаванняў у Прынстане, з 1953 у Калумбійскім ун-це (з 1956 праф.), адначасова з 1997 дырэктар амер.-яп. Даследчага цэнтра пры Брукхейвенскай нац. лабараторыі. Навук.працы па квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, ядз. фізіцы, квантавай хромадынаміцы і інш. Разам з Янгам прадказаў магчымасць незахавання прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях (1956), што было пацверджана эксперыментальна, увёў паняцце камбінаванай цотнасці (1956), выказаў гіпотэзу аб перадачы слабых узаемадзеянняў прамежкавым вектарным базонам і пастуліраваў яго ўласцівасці. Нобелеўская прэмія 1957 (разам з Янгам).
Тв.:
Particle physics and introduction to field theory. London, 1981;
Рус.пер. — Математические методы в физике. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́РЭНЦ ((Lorentz) Хендрык Антон) (18.7.1853, г. Арнем, Нідэрланды — 4.2.1928),
нідэрландскі фізік-тэарэтык, стваральнік электроннай тэорыі і электрадынамікі рухомых асяроддзяў. Замежны чл.-кар.Пецярб.АН (1910), ганаровы чл.АНСССР (1925). Вучыўся ў Лейдэнскім ун-це (1870—72), з 1878 праф. гэтага ун-та. З 1923 дырэктар ін-та Тэйлара ў Харлеме. Арганізатар і старшыня Сальвееўскіх кангрэсаў фізікаў (1914—27). Навук.працы па электрадынаміцы, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы, оптыцы і тэорыі выпрамянення. Зыходзячы з эл.-магн. тэорыі Дж.Максвела стварыў класічную электронную тэорыю (1880—1909), на падставе якой растлумачыў шэраг эл.-магн. з’яў, а таксама эл.-магн. і аптычныя ўласцівасці рэчыва, атрымаў формулу для вызначэння сілы, што дзейнічае на рухомы зарад у магн. полі (гл.Лорэнца сіла), растлумачыў Зеемана з’яву. Незалежна ад Дж.Лармара атрымаў рэлятывісцкія пераўтварэнні каардынат і часу (гл.Лорэнца пераўтварэнні). Даследаванні Л. спрыялі стварэнню адноснасці тэорыі. Нобелеўская прэмія 1902 (разам з П.Зееманам).
Літ.:
Кляус Е.М., Франкфурт У.И., Френк А.М. Г.А.Лоренц, 1853—1928. М., 1974.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Меў пед. адукацыю. Вучыўся ва ун-це працоўных Усходу ў Маскве (1921—22). З 1921 чл.Камуністычнай партыі Кітая (КПК), з 1927 ЦККПК, з 1943 Палітбюро ЦК. З 1925 нам., потым старшыня Усекіт. федэрацыі працы. Пасля перавароту Чан Кайшы ў крас. 1927 у падполлі. З 1936 сакратар Паўн.-Кіт. бюро КПК. З 1937 у тыле яп. войск, сакратар Цэнтр.-Усх. бюро КПК, паліт. камісар 4-й арміі. З 1943 сакратар ЦК і нам. старшыні Нар.рэв.к-таЦК К.ПК. З 1949 нам. старшыні цэнтр.нар. ўрада КНР. У 1954—59 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. З 1956 нам. старшыні ЦККПК (да 1966). 3 крас. 1959 старшыня КНР. Афіц. пераемнік Мао Цзэдуна, але выступаў супраць усталявання ў КПК і краіне рэжыму яго асабістай улады. У час «культурнай рэвалюцыі» абвінавачаны ў рэвізіянізме, у кастр. 1968 зняты з усіх пасад і арыштаваны. Памёр у зняволенні. У 1980 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ (Васіль Антонавіч) (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі; адзін з заснавальнікаў бел. школы педыятраў. Акад.АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д-рмед.н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). З 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1941 заг. кафедраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук.працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці сасудаў галаўнога мозга, узбагачэнні мікраэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.
Тв.:
Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. Мн., 1926;
Минеральный спектр крови в динамике лейкозов у детей (разам з А.К.Усціновічам) // Докл.АНБССР. 1966. Т. 10, № 3;
Цинк в организме человека и животных. Мн., 1971 (разам з Т.Л.Дубінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЯ́НСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ (шталаг № 337). Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў вер. 1941 каля чыг. ст. Лясная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. для масавай загубы сав. ваеннапалонных, з канца жн. 1943 — насельніцтва прыфрантавой паласы ў Вял.Айч. вайну. Лагер быў абгароджаны калючым дротам. Тут пастаянна трымалі каля 5,5 тыс.чал., баракі былі перапоўнены, таму большасць вязняў і зімой заставалася пад адкрытым небам. Пры непасільнай фізічнай працы выдавалі на 1 чал. на дзень 125 г хлеба з апілкамі і 1,5 л баланды. Рэгулярна праводзіліся масавыя расстрэлы; у жн. 1942 з-за адмовы вязняў ісці ў фаш. фарміраванні за суткі знішчана 720 чал. У 1942 лагер меў філіял (баранавіцкая турма) і 6 аддзяленняў (у Івацэвічах, Стоўбцах, г.п. Гарадзея і вёсках Пагарэльцы Нясвіжскага, Даманава і г. Косава Івацэвіцкага р-наў). За час існавання (да лета 1944) у лагеры, філіяле і аддзяленнях загублена 88 407 чал. Ахвярам фаш. генацыду на чыг. ст. Лясная пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМ ((Ohm) Георг Сіман) (16.3.1787, г. Эрланген, Германія — 7.7.1854),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1839), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1842). Вучыўся ў Эрлангенскім ун-це (1805—06), дзе атрымаў ступень д-ра (1811). Выкладаў у гімназіях. З 1833 дырэктар Політэхн. школы ў г. Нюрнберг, з 1849 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук.працы па электрычнасці, оптыцы і акустыцы. Эксперыментальна ўстанавіў асн. закон эл. ланцуга (гл.Ома закон) і даў яго тэарэт. тлумачэнне (1827). Увёў паняцці электрарухальнай сілы (эрс), падзення напружання і эл. праводнасці, правёў першыя вымярэнні эрс крыніцы току. Паказаў, што найпрасцейшыя слыхавыя адчуванні выклікаюцца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі (акустычны закон О.). Яго імем названа адзінка эл. супраціўлення ом.
Літ.:
Голин Г.М.Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 339—347;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 257—261.