СЕЛЕЎКІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА,

найбуйнейшая эліністычная дзяржава, якая існавала ў 312—64 да н.э. на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Часам яе наз. паводле асн. тэр. Сірыйскім царствам. Засн. пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з яго палкаводцаў Селеўкам I Нікатарам. Сталіцы — Селеўкія на р. Тыгр (да 300 да н.э.), потым — Антыёхія на р. Аронт. Найб. магутнасці дасягнула пры Антыёху III Вялікім (223—187 да н.э.), калі ўключала Сірыю, Месапатамію, частку М. Азіі, Іранскае нагор’е, частку Сярэдняй Азіі. Да С.дз. ў гэты час былі далучаны Келесірыя, Фінікія, Палесціна. Зручнае геагр. становішча С.дз. спрыяла росквіту земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю, росту гарадоў. З 2 ст. да н.э. С.дз., аслабленая шэрагам паўстанняў і ўнутр. разладам (з 163 па 64 да н.э. змянілася 19 цароў), пачала страчваць свае ўладанні. У 64 да н.э. апошняя яе частка (Сірыя) стала рым. правінцыяй.

т. 14, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЛАВО́Е ПО́ЛЕ,

частка прасторы (абмежаваная ці неабмежаваная), у кожным пункце якой на змешчаны там матэрыяльны пункт (часціцу) дзейнічае вызначаная сіла. Характарыстыкі С.п. могуць залежаць толькі ад каардынат (стацыянарнае С.п.), ад каардынат і часу (нестацыянарнае С.п.) ці мець пастаяннае значэнне ва ўсіх пунктах С.п. (аднароднае С.п.), незалежнае ад каардынат і часу.

С.п., у якім работа сіл поля, што дзейнічаюць на рухомую часціцу, залежыць толькі ад пачатковага і канцавога месцазнаходжанняў гэтай часціцы і не залежыць ад віду яе траекторыі, наз. патэнцыяльным, кожны пункт якога характарызуецца пэўным значэннем патэнцыялу. Напр., гравітацыйнае поле, электрамагнітнае поле. Работу сіл такога поля можна выразіць праз патэнцыяльную энергію часціцы U(x, y, z): A = U(x1, y1, z1) − U(x2, y2, z2), дзе x1, y1, z1, і x2, y2, z2 — каардынаты пачатковага і канцавога пунктаў траекторыі часціцы адпаведна. Гл. таксама Поле фізічнае.

т. 14, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКІН-ЭФЕ́КТ (ад англ. skin скура, абалонка + эфект),

паверхневы эфект, затуханне электрамагнітных хваль па меры іх пранікнення ў праводнае асяроддзе. У выніку пераменны ток размяркоўваецца пераважна ў паверхневым слоі (скін-слоі) правадніка, пераменны магн. паток — у паверхневым слоі магнітаправода.

С.-э. тлумачыцца тым, што пад дзеяннем знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка. У выніку частка эл.-магн. энергіі пераўтвараецца ў цеплавую, што і вядзе да затухання хваль. Праяўленне С.-э. тым большае, чым большая частата току або магн. патоку, плошча сячэння проваду або магнітаправода, праводнасць і магн. пранікальнасць матэрыялу. С.-э. вядзе да павелічэння эл. супраціўлення проваду пераменнаму току ў параўнанні з супраціўленнем пастаяннаму току і да размагнічвання магнітаправода віхравымі токамі. На С.-э. заснаваны дзеянне эл.-магн. экранаў, высокачастотная паверхневая загартоўка стальных вырабаў і інш.

т. 14, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бундор ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал., 43), бу́ндур ’частка печы’ (Бесар., 149). Параўн. польск. дыял. bondur ’тс’ (гл. Варш. сл., 1, 189, пад bołdur). Бясспрэчна, звязана з боўдур ’комін’ (гл.). Форма ўзнікла (дысіміляцыяй плаўных л‑р > н‑р) з *булдор, *булдур. Польскае слова, здаецца, запазычана з беларускай мовы. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́ля ’абы (быля́-што)’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Ст.-бел. быле ’абы’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. byle ’тс’ (< *by‑le, да дзеяслова *byti і частка ‑le, гл. Брукнер, 51; Слаўскі, 1, 53). Сюды і былі́ б ’толькі б’ (Нас.). Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 11) лічыць, што бел. быле‑што́ запазычана прама з польск. byle co.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’я́нка 1 ’абабак (10 снапоў)’ (ТС). Няясна. Відавочна, у выніку кантамінацыі мара́ (гл.) і стая́нка (гл. віц., стъйа́нкі, ДАБМ, с. 876). Не выключана паходжанне з імя Мар’яна.

Мар’я́нка 2 ’трытон’ (ТС). Не зусім яснае слова. Магчыма, уграфінізм. Параўн. рус. вяц. мурья́ ’задняя ніжняя частка тулава, ягадзіцы’; лексема магла б быць утворана, як польск. kijanka ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масталы́га 1 ’частка каравячай тушы’ (Растарг.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́жка ’косць’, мостолы́га ’перадплечча’, ’галёнка’; цвяр. ’рука без кісці, нага без ступні’, валаг. ’доўгая худая рука’, алан. мостолю́га ’вялікая косць з мясам’. Беларуска-рускае. Да масол (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле сумежнасці: ’косць’ > ’мяса’ > ’туша’.

Масталы́га 2 ’буркун, прыдзірала’ (Растарг.). Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацые́т, пацыят ’франтон’ (Сл. Брэс.; свісл., Сцяшк. Сл.; лін., Шатал.; драг., іван., пін., лельч., нараўл., мазыр., ДАБМ, к. 230). Праз польскую мову (параўн, польск. facjata ’мансарда’, ’сярэдняя частка франтальнай сцяны будынка, высунутая за гзымс’, ’твар, морда’, ст.-польск. ’выгляд’) з італ. facciata ’фасад’. Аб мене ф > п у бел. гаворках гл. Карскі, 1, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)