Пі́льма ’налягаючы, прымушаючы, настойваючы’ (Нас.). З пільна, якое з піліць? ’прымушаць, настойваць’, ’часта прыгадваць, гаварыць, “дзяўбеш” (гл.), або са спалучэння *пічьма піліць, што перадае інтэнаўнасць дзеяння таго ж дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спыт ’выпытванне ў каго-небудзь чаго-небудзь’, роспыты ’пытанні з мэтай выведаць, выпытаць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк.). Да раз‑/рос‑ (са значэннем ’працэс дзеяння’) і пытаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самура́й ’гарэзлівае дзіця’, перан. ’насякомае’ (Мат. Гом.). Тыпалагічна хутчэй першасным значэннем будзе ’насякомае’, потым ’гарэзлівае дзіця’. Тады з са‑мур‑ай, да кораня ‑мур‑, які ў мурашка, муравей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́піцца ’ўглядацца’ (ганц., Ск. нар. мовы), таро́піць ’утаропліваць (вочы)’ (ТСБМ, Нар. Гом.) звязана з торап ’сполах, перапуд, страх’, першапачаткова ’глядзець са страхам, застыўшы ад нечаканасці’. Гл. тарапіцца2, утаропіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труса́я ‘пра неразумную, бесталковую жанчыну’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, ад трусіць1 ‘трэсці, калаціць’ (гл.) з суф. ‑аj‑а са значэннем зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36). Параўн. трусея, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАРАХША́,

гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да 11 ст. ў гіст. вобласці Согд (Сагдыяна). За 40 км на З ад г. Бухара. Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на З ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі 7 ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў 8 ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва сагдыйцаў, дзе мясц. элементы спалучаюцца са стараж. антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва.

т. 4, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРО́НІЧЫ, Варонеч,

возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 16 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,18 км², даўж. 4,9 км, найб. шыр. 550 м, найб. глыб. 5,9 м, даўж. берагавой лініі 13,1 км. Пл. вадазбору 793 км².

Схілы катлавіны выш. 2—8 м (зах. і паўд.-зах. 10—18 м), на У і З разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя (шыр. сплавіны 5—15 м). 2 астравы ў паўн. і цэнтр. частках. Больш за 60% пл. возера зарастае.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІ́ЛЬЕЎ (Рыгор Арцёмавіч) (5.12.1885, г. Жлобін — 23.12.1976),

удзельнік рэв. руху, гасп. дзеяч. Вёў рэв. прапаганду сярод салдат, адзін са стваральнікаў рэв. ваен. саюза ў Верхняудзінску (Улан-Удэ). У 1906 і 1907 арыштаваны; на 3 гады зняволены ў Акатуйскую турму, з 1911 у ссылцы ў Якуцку. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на гасп. рабоце ў Гомелі. У грамадз. вайну на Зах. фронце. З 1922 камісар, упаўнаважаны Упраўлення Бел. чыгункі, кіраўнік па забеспячэнні буд-ва чыг. магістралі Турксіб. З 1935 у ін-це Транстэхпраект Мін-ва шляхоў зносін. Аўтар успамінаў «З рэвалюцыйнага мінулага» (2-е выд. Улан-Удэ, 1968).

т. 4, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАФІЯ́ДЗІ (Уладзімір Гаўрылавіч) (10.1.1911, Масква — 17.5.1986),

бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1966), д-р фізіка-матэм. н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1971). Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1932—41). З 1931 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). У 1962—72 у БДУ. Навук. працы па інфрачырвонай тэхніцы і спектраскапіі, фізіцы атмасферы, оптыка-электронных прыладах, мадуляцыі святла і радыяцыйным вымярэнні т-ры. Адзін са стваральнікаў святлолакацыйнага дальнамера.

Тв.:

Фотоэлектрическая автоматика. Мн., 1966;

Скорость света и ее значение в науке и технике. Мн., 1970 (разам з Ю.​В.​Паповым).

У.Г.Вафіядзі.

т. 4, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРТАЛЁТАНО́СЕЦ,

баявы надводны карабель для групавога базіравання марскіх верталётаў. Мае ўзлётна-пасадачныя пляцоўкі, ангары (пад палётнай палубай) са спец. ліфтамі для пад’ёму верталётаў, памяшканні для іх абслугоўвання і рамонту. Аснашчаецца сродкамі сувязі і кіравання верталётамі, зенітнымі і процікарабельнымі ракетнымі і артыл. комплексамі, процілодачнай зброяй (бамбамёты і інш.). Падзяляюцца на процілодачныя (вядуць пошук і знішчаюць падводныя лодкі, маюць да 32 верталётаў) і дэсантныя (бяруць да 2 тыс. марскіх пехацінцаў для высадкі дэсанту). Водазмяшчэнне да 20 тыс. т, скорасць ходу да 30 вузлоў (55 км/гадз). Карабель для базіравання баявых самалётаў і верталётаў наз. авіяносец.

т. 4, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)