Рамда́р ’?’ (Шымк. Собр.). Хаця аўтар і не падае значэння слова, трэба думаць, што тут, хутчэй за ўсё, яшчэ далей зайшоўшая трансфармацыя запазычання, параўн. ранда́р, ранда́тар, ранда́тарыха, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранця́к ’рубец, трэшчына (на целе)’, ранцякі́ мн. л. (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка ўтворана за пасрэдніцтвам літ. réñčiai мн. ’тс’. Параўн. таксама венг. ránc ’складка матэрыі, зморшчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапо́тка1 ’капыт’ (ТС). Гл. рапіца.

Рапо́тка2 ’расліна скочка дахавая, Sempervivum tectorum L.’ (лельч., Бейл.). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова з-за падабенства частак расліны з капытом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэсь, рэс у лічылцы: Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь. Она, дуна, рэс, кіндэр, віндэр, рэс (Дзіцячы фальклор, 422). Няясна. Магчыма, імітацыя іншамоўнай гаворкі (хутчэй за ўсё, ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́жба ‘колькасць’: ніколі не бачыла такой сліжбы людзей (Мат. Гом.). Калі гэта не памылка пры запісе, гл. сці́жба, то верагодней за ўсё кантамінацыя апошняга і лічба ‘лік, колькасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схаласо́піць ’распрадаць за нішто’ (Сцяшк. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне на базе мясцовага хало́сны ’халасты, нежанаты’ (гл.), другая частка нагадвае народнае хвіласо́п ’філосаф’ (Нас.), chwałazòp ’тс’ (Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяму́ха ’бёрда ў сем нітоў’, ’сем шурак дроў’, ’карта сямёрка’ (Бяльк.), ’мера гарэлкі за сем капеек асігнацыямі або дзве капейкі серабром’ (Нас.). Вытворнае ад сем (гл.), параўн. сёмуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасця́нка ‘нейкае алкагольнае пітво?’: з гора трасцянку якуюсь пʼюць (В. Дунін-Марцінкевіч, Сялянка). Няясна, хутчэй за ўсё, утворана ад трасцяны́, гл. трысцяны; параўн. вытворчасць алкаголю з цукровага трыснягу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

snatch2 [snætʃ] v. хапа́ць; вырыва́ць, выхо́пліваць;

He snatched the book from my hand. Ён выхапіў кнігу ў мяне з рук.

snatch at a straw хапа́цца за сало́мінку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stranglehold [ˈstræŋglhəʊld] n.

1. мёртвая хва́тка;

have a stranglehold on smb. браць каго́-н. за го́рла

2. (on) кантро́ль; засі́лле;

the male stranglehold in politics засі́лле мужчы́н у палі́тыцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)