sie sind aufeinánder ángewiesen яны́ зале́жаць адзі́н ад аднаго́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АПО́КАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (1.2.1869, в. Шамраеўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.9.1938),
украінскі гідролаг, гідрагеолаг; адзін з заснавальнікаў гідралогіі. Акад.АН Украіны (1929). Правадз.чл. УАСГНІЛ (1935). Праф. (1917). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1892). У канцы 19 — пач. 20 ст. працаваў на Беларусі ў складзе Заходняй экспедыцыі па асушэнні балотаў Палесся. З 1913 узначаліў работы па вывучэнні балотаў Палесся, інжынер-гідратэхнік Мінскай губ. Займаўся гідрагеал. вышуканнямі для водазабеспячэння Мінска. Выказаў меркаванне пра сувязь геал. структур Пд Беларусі з Дняпроўскай упадзінай на Украіне і інш. З 1926 дырэктар НДІ воднай гаспадаркі Украіны.
Тв.:
Режим речного стока в бассейне Верхнего Дпепра [до г. Киева]... Ч. 1—2. Спб., 1904—13;
Режим грунтовых вод в районе Полесья. Спб., 1914;
Праблема Вялікага Дняпра і асушэнне Палесся. Мн., 1935.
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Акад.АНАрм. ССР (1943). Акад.АМНСССР (1944). Ген.-палкоўнік мед. службы. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1904). Вучань і супрацоўнік І.П.Паўлава. Працаваў у н.-д. і вышэйшых навуч. установах Пецярбурга, Масквы, У 1936—50 дырэктар Ін-та фізіялогіі, з 1950 Ін-та эвалюц. фізіялогіі АНСССР. У 1942—46 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па адаптацыйна-трафічнай ролі сімпатычнай нерв. сістэмы. Адзін са стваральнікаў сав. школы фізіёлагаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Прэмія імя І.П.Паўлава АНСССР (1937). Прысуджалася прэмія АНСССР яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРБІ́ТА»,
сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ«Маланка», з 1980-х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ«Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмна-перадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання, тэлеф., тэлеграф, і фотатэлеграф, сувязь.
Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязі з высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінут). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцца на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзінШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь.
французскі філосаф, сацыёлаг. Праф. Кёльнскага (з 1930), у 1956—68 праф. у Сарбоне, з 1970 — у Калеж дэ Франс, потым Берлінскага ун-таў. Паліт. аглядальнік газет «Le Figaro» («Фігаро», з 1947), «L’Express» («Экспрэс», з 1977). Адзін з аўтараў тэорый «адзінага індустрыяльнага грамадства» і «дэідэалагізацыі». Распрацоўваў т.зв. крытычную філасофію гісторыі. Лічыў, што прагрэс навукі і тэхнікі ў 20 ст. параджае пэўныя ідэалы і адначасова робіць немагчымым іх здзяйсненне, што вядзе да масавага песімізму. Драма цывілізацыі, паводле Арона, складаецца з супярэчнасці спосабаў існавання і ідэалаў дэмакр. і індустр. грамадства; дысгармонія гэтых 2 тэндэнцый сучаснай цывілізацыі робіць яе нестабільнай. Асн. працы: «Уводзіны ў філасофію гісторыі» (1938), «Этапы сацыялагічнай думкі» (1967), «Расчараванне ў прагрэсе» (1969), «Прамова ў абарону Еўропы, што дэградзіруе» і інш. Аўтар «Мемуараў» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХІМО́ВІЧ (Мікалай Яфрэмавіч) (н. 1.1.1907, г. Барысаў),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст.ун-т імя Леніна ў Мінску (1933), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1926 на камсамольскай і парт. рабоце. У 1940—47 сакратар ЦККП(б)Б. У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Прыбалт., Цэнтр., 1-м Бел. франтах; адзін з арганізатараў партыз. руху і патр. падполля ў Мінскай і Палескай абл. З 1948 1-ы сакратар Гомельскага, потым Гродзенскага абкомаў КПБ, з 1953 2-і сакратар ЦККПБ, з 1956 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1959—73 міністр хлебапрадуктаў, сац. забеспячэння БССР. У 1975—85 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Чл.ЦККПБ (1940—73), ЦККПСС (1956—61). Дэп. ВС БССР у 1940—76, ВС СССР у 1946—62.
парнакапытнае млекакормячае сям. Пустарогіх. Вядомы 4 падвіды. Пашыраны ў Зах., Сярэдняй і Паўд. (Пакістан) Азіі. Жыве на цяжкадаступных схілах гор на выш. да 4200 м над узр. м.
Даўж. цела 1,2—1,6 м, выш. 0,7—1 м, маса 25—40, зрэдку да 80 кг. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая, зімой шаравата-бурая. Уздоўж спіны і на шыі чорна-бурыя палосы. Рогі шаблепадобныя, сціснутыя з бакоў, у самцоў даўж. да 1,3 м. Мае бараду. Нараджае 1—2 казлянят. Корміцца расліннасцю. У страўніку або кішэчніку ёсць мінералізаваныя адклады ежы — безаар (адсюль назва), якім прыпісвалі магічныя лек. ўласцівасці. Безааравы казёл — адзін з продкаў свойскіх козаў. 2 падвіды былі занесены ў Чырв. кнігу СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ-ЛАНКА́СТЭРСКАЯ СІСТЭ́МАўзаемнага навучання,
сістэма навучання ў пач. школе, пры якой старэйшыя вучні, якія больш паспяхова займаліся, пад кіраўніцтвам настаўніка вялі заняткі з астатнімі навучэнцамі. Узнікла ў сувязі з неабходнасцю масавага навучання пісьменнасці. Прапанавана незалежна адзін ад аднаго англ. педагогамі Э.Белам (1791) і Дж.Ланкастэрам (1801). Спачатку ўжыта ў Індыі, потым у Вялікабрытаніі. У пач. 19 ст. шырока практыкавалася ў Францыі, Расіі, ЗША, Даніі і інш. краінах. У Расійскай імперыі ў 1817—19 школы ўзаемнага навучання ўзніклі ў некаторых вайск. часцях і ў маёнтках ліберальна настроеных памешчыкаў. Адной з першых такая школа адчынена для сялян у маёнтку графа М.П.Румянцава ў Гомелі. Супраць Бел-Ланкастэрскай сістэмы выступалі прыхільнікі навучання, якое садзейнічала развіццю асобы. У сярэдзіне 19 ст. Бел-Ланкастэрска сістэма страціла папулярнасць.
аўстрыйскі кампазітар. Вучыўся ў А.Шонберга (1904—10). Разам з Шонбергам і А.Вебернам уваходзіў у новую венскую школу. Прадстаўнік муз.экспрэсіянізму (струнны квартэт, 1910, 4 п’есы для кларнета і фп., 1913). Дасягнуў вяршыні ў жанры песні (5 песень на сл. П.Альтэнберга, 1912). Опера Берга «Воцэк» (паводле п’есы Г.Бюхнера, 1925, Берлін) — адна з вяршыняў опернай драматургіі 20 ст.Адзін са стваральнікаў серыйнай тэхнікі і дадэкафоніі. Выкарыстоўваў найб. сучасныя прыёмы, у т. л.калаж («Лірычная сюіта» для стр. квартэта, 1926). Стварыў новыя тыпы камернага ансамбля («Лірычная сюіта») і інстр. канцэрта (камерны і для скрыпкі з арк. «Памяці анёла», 1935). Аўтар прац пра кампазітараў новай венскай школы.
Літ.:
Тараканов М. Музыкальный театр Альбана Берга. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯМА́СА (ад бія... + маса),
агульная маса асобін віду, іх папуляцый, груп ці згуртаванняў (раслін, мікраарганізмаў, жывёл), якая прыпадае на адзінку паверхні або аб’ёму месцапражывання; адзін з важнейшых экалагічных тэрмінаў. Біямасы часцей за ўсё выражаюць у масе сырога або сухога рэчыва (г/м², кг/га, г/м³, кг/м³ і інш.). Біямаса раслін наз. фітамасай, жывёл — заамасай, бактэрый — бактэрыямасай.
Сумарная біямаса сухога арган. рэчыва біясферы складае 85—100∙109т, з якіх фітамасе належыць 97—99%, заамасе — 1—3% (90—95% складаюць беспазваночныя). Для Беларусі агульная біямаса сухога рэчыва жывых арганізмаў складае 2—3∙109т. На паказчыках біямасы грунтуюцца ўсе разлікі характару і інтэнсіўнасці біялагічнага кругавароту рэчываў. Вызначэнне біямасы выкарыстоўваюць для вывучэння біялагічнай прадукцыйнасці груп арганізмаў, асобных біяцэнозаў і біясферы ў цэлым, пры прагназаванні гасп. дзейнасці чалавека.