АВАНЕ́САЎ (Рубен Іванавіч) (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах — 1.5.1982),
рускі мовазнавец. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-рфілал.н. (1948), праф. (1937). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Працы па фанетыцы і фаналогіі (адзін з заснавальнікаў Маскоўскай фаналагічнай школы), арфаэпіі і арфаграфіі, гісторыі і дыялекталогіі рус. мовы. Кіраўнік і гал. рэдактар «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (1958—82). Адзін з аўтараў і рэдактараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана першае пасляваен. пакаленне бел. лінгвістаў.
Літ.:
Библиография трудов Р.И.Аванесова // Русское и славянское языкознание: К 70-летию Р.И.Аванесова. М., 1972;
Бірыла М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́ТАРСКАЕ КІНО́, кінааматарства,
від самадзейнага мастацтва. Узнікла з часу вынаходніцтва кінематографа (1895). У Зах. Еўропе і ЗША пашырана з пач. 1930-х г., у б.СССР — з 1925, больш актыўна развівалася пасля 1957, калі пры Саюзе кінематаграфістаў краіны была створана Усесаюзная камісія па працы з кінааматарамі. Праводзіліся фестывалі, конкурсы аматарскага кіно.
На Беларусі аматарскае кіно развіваецца з канца 1950-х г., створаны шматлікія самадз. студыі. З 1960 штогод праводзіліся абл. і рэсп. Конкурсы-агляды аматарскага кіно. Бел. аматары ўдзельнічалі ва ўсесаюзных і міжнар. фестывалях, іх фільмы неаднаразова адзначаліся ўзнагародамі. Росту маст. ўзроўню аматарскага кіно спрыяла секцыя па рабоце з кінааматарамі пры Саюзе кінематаграфістаў Беларусі. Асобныя кінааматары сталі прафесійнымі кінарэжысёрамі. Істотныя змены ў кінааматарскі рух унесла развіццё відэазапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРО́САЎ (Антон Лаўрэнавіч) (16.6.1912, в. Дрыколле Віцебскага р-на — 6.2.1984),
бел. фітапатолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1970). Д-рбіял.н. (1967), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1936). У 1944—51 дырэктар Ганусаўскай с.-г. доследнай станцыі. З 1956 у Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (у 1971—78 дырэктар), з 1978 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук.працы па пытаннях павышэння ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб, укараненні яе высокапрадукцыйных сартоў. Даследаваў вірусныя хваробы збожжавых, люцэрны, канюшыны, яблыні. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.:
Вирусные болезни картофеля и меры борьбы с ними. Мн., 1975;
Как защитить сад от вредителей и болезней. Мн., 1976 (разам з В.В.Балотнікавай, В.С.Мярцалавай);
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1965). Чл.-кар.АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайджана 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ (Анатоль Андрэевіч) (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1957). Гал. рэдактар час. «Октябрь» (з 1973). У 1958 апубл. кніга гіст.-рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і рамане «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў Ананьеў) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял.Айч. вайну. Філас., маральныя і сац. пытанні сучаснага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСО́ВІЧ (Генадзь Анатолевіч) (н. 25.8.1932, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад.АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-ртэхн.н. (1970), праф. (1981). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1970 дырэктар Магілёўскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 — Ін-та тэхналогіі металаў АН Беларусі (Магілёў). Навук.працы па тэхналогіі металаў, цеплафізіцы ліцейных працэсаў, цеплавых асновах тэхналогіі металаў пры фазавых пераўтварэннях. Распрацаваў метады вызначэння тэрмафіз. уласцівасцяў металаў, сплаваў і фармовачных сумесяў, новыя спосабы атрымання адлівак і загатовак з чорных і каляровых сплаваў у спец. відах ліцця (намарожваннем, у какіль і інш.).
Тв.:
Охлаждение отливки в комбинированной форме. М., 1969 (разам з М.П.Жмакіным);
рускі сав. фізіёлаг. Акад.АНСССР (1966), акад.АМНСССР (1945). Ганаровы чл. Венгерскай АН (1973). Скончыў Ленінградскі ін-тмед. ведаў (1926). У 1921—30 працаваў у У.М.Бехцерава і І.П.Паўлава (Ленінград), пазней у біял. і мед. установах АМНСССР, з 1950 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР і інш. Адзін з заснавальнікаў нейракібернетыкі. Навук.працы па нейрафізіял. механізмах вышэйшай нерв. дзейнасці. Ленінская прэмія 1972. Залаты медаль імя І.П.Паўлава АНСССР 1968.
Тв.:
Кибернетика и интегративная деятельность мозга // Вопр. психологии. 1966. № 3;
Биология и нейрофизиология условного рефлекса. М., 1968.
Літ.:
Квасов Д.Г., Федорова-Грот А.К. Физиологическая школа И.П.Павлова. Л., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЬКЕ́ВІЧ (Пётр Іларыёнавіч) (27.1.1907, Мінск — 28.5.1992),
бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар.АН Беларусі (1953), д-рхім.н., праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1928). З 1936 у Ін-це хіміі АНБССР. З 1952 дырэктар, у 1960—87 заг. лабараторыі Ін-та торфу АНБССР. Навук.працы па хім. перапрацоўцы торфу. Прапанаваў новыя шляхі выкарыстання торфу (вытв-сць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), тэхналогію вылучэння з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.
Тв.:
Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн., 1977 (у сааўт.).
Літ.:
П.И.Белькевич // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1977. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ЙКАЎ (Аляксандр Іванавіч) (20.5.1842, Масква — 9.2.1916),
расійскі кліматолаг і географ; заснавальнік кліматалогіі ў Расіі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1910). Чл.Рус.геагр.т-ва (1866). Падарожнічаў па еўрап.ч. Расіі, Бел. Палессі (1891), Каўказе, Крыме, Сярэдняй Азіі, Зах. Еўропе, многіх краінах Азіі, Амерыкі. У навук.працы «Кліматы зямнога шара, асабліва Расіі» (1884) раскрыў фіз. сутнасць і разгледзеў структуру кліматычных працэсаў, ролю асобных кліматаўтваральных фактараў, узаемасувязь клімату з інш. кампанентамі прыроды. Распрацаваў класіфікацыю рэк паводле гідралагічнага рэжыму. Даследаваў пытанні геаграфіі насельніцтва, агракліматалогіі. Заклаў асновы палеакліматалогіі, с.-г. метэаралогіі і феналогіі. Імем Ваейкава названы праліў паміж астравамі ў Курыльскай градзе, ледавік на Паўн. Урале, Гал.геафіз. абсерваторыя ў С.-Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́ЎСКІ (Ігар Дзмітрыевіч) (н. 25.10.1939, Мінск),
бел. біяфізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук.працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.:
Введение в молекулярную фотобиологию. Мн, 1971 (разам з С.В.Коневым);
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);
Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);
Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);
Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.