ГРУНТО́Ў Пётр Сцяпанавіч
(н. 10.8.1933, в. Гарнова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трансп. сістэм. Д-р тэхн. н. (1978), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1960 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—96 рэктар). Навук. працы па АСК чыг. транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску трансп. патокаў. Прэмія СМ СССР 1989.
Тв.:
Эксплуатационная надежность станций. М., 1986;
Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. М., 1994 (у сааўт.).
Л.А.Сасноўскі.
т. 5, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)