КАПЫЛО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Іван Рыгоравіч) (н. 2.10.1940, в. Пярэспа Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1980), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі дзярж.пед.ін-т (1965). З 1971 у Брэсцкім дзярж. ун-це. Навук. працы па даследаванні ў цэлым дынамічных сістэм на плоскасці; методыцы выкладання матэм. дысцыплін у ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Задачник-практикум по методам математической физики. Мн., 1989 (разам з П.С.Беляўцом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІЧ (Іван Сямёнавіч) (н. 3.3.1920, в. Старыя Маргі Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскі аэраклуб (1938), Адэскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Чугуеўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 у ППАг. Масква, на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік К. зрабіў 423 баявыя вылеты, правёў 31 паветр. бой, збіў 20 самалётаў праціўніка. У 1950—77 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РАБАЎ (Іван Кузьміч) (1700 або 1701—1747),
рускі архітэктар. У 1718—27 як пенсіянер Пятра I вучыўся ў Бельгіі і Галандыі. У Пецярбургу перабудаваў у духу ранняга рус. барока будынак Адміралцейства, будаваў Партыкулярную верф на Фантанцы (пачата ў 1735, разабрана), магчыма, царкву Панцеляймона (1735—39). Удзельнічаў у складанні першага рус.арх. трактата-кодэкса. З 1741 працаваў у Маскве. Сярод яго вучняў С.І.Чавакінскі, А.П.Какорынаў, Дз.В.Ухтамскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЯНКО́Ў (Іван Адамавіч) (15.1.1912, в. Яськаўшчына Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.12.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы. З групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання, захапіў 2 лодкі, пераправіўся і замацаваўся на левым беразе; 6 гадзін група адбівала контратакі ворага, стварыўшы ўмовы для фарсіравання ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКША́НАЎ (Іван Якаўлевіч) (н. 15.10.1924, с. Малое Шчарбедзіна Раманаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н., праф. (1976). Скончыў Таджыкскі мед.ін-т (1950). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1967—94 заг. кафедры). Навук. працы па тромбааблітэрыруючых захворваннях артэрый ног, хірург. інфекцыях, рэзістэнтнасці арганізма, прафілактыцы аперацыйнай стрэс-рэакцыі, рэканструкцыйнай гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Лечебные новокаиновые блокады. Гродно, 1997 (разам з П.В.Гарэлікам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕЦ (Янусь) (Іван Вільгельмавіч; н. 8.2.1951, в. Хрыстова Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1983). Працаваў рабочым, у час. «Вожык» (1993—94). Друкуецца з 1974. Адзін з аўтараў калектыўных зб-каў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару (зб-кі «Бедны конь», 1992; «Трава ў вушах», 1994). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зб. «Родны мацярык», 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (сапр.Краўзе) Іван Іванавіч
(н. 29.2.1920, г. Іркуцк, Расія),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1959). Скончыў Маскоўскае вучылішча імя Глазунова (1943). У 1943—70 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый; Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно); першы выканаўца партый Марозкі («Марозка» М.Красева), Бястужава («Дзекабрысты» Ю.Шапорына). Зняўся ў кінафільмах «Яўген Анегін», «Коннік без галавы». Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Іван Харытонавіч) (18.5.1901, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 11.3.1969),
генерал-маёр інжынерна-тэхн. службы (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1938). Удзельнік баёў супраць Булак-Балаховіча паходу 1920 у раёне Мазыр—Рэчыца. З 1922 на парт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1938 на адказных пасадах у К-це абароны пры СНК і Дзяржплане СССР. У Вял.Айч. вайну кантраляваў забеспячэнне Чырв. Арміі спец. тэхнікай і ўзбраеннем. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎЦО́Ў (Іван Кузьміч) (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.