Пад самы вечар; падвечар. Вярнуліся [Рудчанка і Ярмоленка] толькі надвечар, амаль перад самым заходам сонца.Сіўцоў.Надвечар надвор’е схмурнела, і вецер аціх.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́відну, прысл.
Пакуль відна, пакуль настане цемната. Хоць сонца яшчэ і не скора пакажацца над лесам, але повідну ўсё ж весялей.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́хад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Апусканне (сонца, радзей — аб іншых свяцілах) за лінію гарызонта. [Максім Сцяпанавіч з Верай Антонаўнай] глядзелі на мора, на захад сонца — вялікага, крыху прыплясканага, вогненнага.Карпаў.// Час, калі сонца заходзіць, апускаецца за лінію гарызонта. На захадзе сонца, стомлены і галодны, вяртаўся Міхаіл Парфенчык дадому.Шчарбатаў.// Частка гарызонта, дзе заходзіць сонца. Вячэрняя зара ўжо ахапіла захад.Чарнышэвіч.// Вогненна-чырвоная афарбоўка неба над гарызонтам у той час, калі заходзіць сонца. Пявунні даўно ўжо ўвайшлі ў цень ад высокага бору, а ўзняты іхнімі босымі нагамі пыл павіс над дарогай, румяніцца воблакам у праменнях захаду.Ракітны.Калі [Іван і Сымон] вярнуліся, рака ўжо адлюстравала барвовы захад.Данілевіч.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай.Лынькоў.// Напрамак, процілеглы ўсходу. Машыны, танкі, артылерыя ішлі бесперапыннай плынню ў адным кірунку — на захад.Шамякін.// Мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
3.(з вялікай літары). Краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі ў процілегласць краінам сацыялістычнай садружнасці.
•••
Паўднёвы захад — а) напрамак паміж поўднем і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Паўночны захад — а) напрамак паміж поўначчу і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярханскішар ’сонца’ або ’месяц’ у загадцы: «Па гары гаранкай каціўся шар вярханскі…» (староб., Заг., 1972). Лексема вярханскі ўтворана ад верх (гл.) пры дапамозе суф. ‑ан‑скі па аналогіі да гаранскі; параўн. рус.горенский таксама ў загадцы: «На горе горенской стоит дуб смоленский…» (СРНГ, 7, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саля́рка ’саляравае масла’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Кандэнсацыя словазлучэння саля́равае масла ’прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.’, дзе саляравае ад лац.solaris ’сонечны’ < sol ’сонца’ (Голуб-Ліер, 445). У беларускай, хутчэй за ўсё, непасрэднае запазычанне з рус.соля́рка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dopiekać
незак.
1. дапякаць;
2. дапякаць; дакучаць;
3. прыпякаць, пячы;
słońce ~ło niemiłosiernie — сонца пякло бязлітасна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАНФІГУРА́ЦЫІ ПЛАНЕ́Т,
пэўныя становішчы планет адносна Сонца і Зямлі. Характарызуюцца вуглом планета—Зямля—Сонца, які наз.элангацыяй. Становішча нябеснага цела пры элангацыі 0°наз.злучэннем, 180° — процістаяннем, 90° — квадратурай.
Для ніжніх планет, арбіты якіх знаходзяцца ўнутры арбіты Зямлі, адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні, найб.зах. і ўсх. элангацыі. Для вызначэння найб. элангацыі праводзяць датычную да арбіты планеты, што праходзіць праз Зямлю. Планета, якая знаходзіцца у пункце дотыку, мае найб. элангацыю. Для верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца па-за арбітай Зямлі, адрозніваюць процістаянне, злучэнне, зах. і ўсх. квадратуры. Ніжняя планета знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі ў момант ніжняга злучэння і далей за ўсё у момант верхняга. Верхняя планета найб. набліжаецца да Зямлі у процістаянні і аддаляецца пры злучэнні. Аналагічна К.п. вызначаюцца канфігурацыі Месяца, малых планет, камет і інш. Месяцавыя канфігурацыі характарызуюцца фазамі Месяца.
А.А.Шымбалёў.
Канфігурацыя планет: 1 — злучэнне; 2 — процістаянне; 3. 4 — ніжняе і верхняе злучэнні; 5, 6 — усходняя і заходняя элангацыі; 7, 8 — усходняя і заходняя квадратуры.