СУЛЕЙМА́Н I КАНУНІ́ (Süleyman I Kanunî), Сулейман Заканадавец (у еўрап. л-ры — Сулейман Пышны, Вялікі; 27.4.1495—6.9.1566),
турэцкі султан [1520—66]. Вёў заваёўніцкую палітыку, пры ім Асманская імперыя дасягнула найб. магутнасці. Пад яго кіраўніцтвам тур. армія ў 1521 узяла Бялград, разбіла венграў у Мохацкай бітве 1526, у выніку якой б.ч. Венгрыі далучана да Асманскай імперыі. У 1530-я г. ім заваяваны Ірак, в-аў Родас, Трыпалітанія, Алжыр, вёў войны з Іранам за авалоданне Закаўказзем. Пры ім складзены збор законаў (кануннаме). Значную частку багаццяў траціў на будаўніцтва палацаў, культавых збудаванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТУ́П ВЯЛІ́КІ, Уступ Роджэрса,
абрыў, які аддзяляе высокія плато Паўд. Афрыкі ад прыбярэжных раўнін. Размешчаны паралельна берагам Індыйскага і Атлантычнага акіянаў ад Паўд. Радэзіі да Анголы. Даўж. больш за 2 тыс.км. Уяўляе сабой флексуру, якая падверглася дэнудацыі. Найб.выш. ў Драконавых гарах (г. Табана-Нтленьяна, 3482 м). З боку мора ўтварае круты абрыў, паверхня якога адзначана выхадамі базальтавых лаў. Асобныя ўчасткі (Сніўберге, Вінтэрберге і Ньівелд) складзены з. далерытаў. Уздоўж зах. берага ўтварае 2—3 прыступкі. Аказвае ўплыў на клімат паўд.-ўсх. берагоў Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУКО́ЦКАЕ НАГО́Р’Е.
На Чукоцкім п-ве ў Чукоцкай аўт. акрузе Расіі, паміж Чаўнскай губой і Берынгавым пралівам. Даўж. каля 450 км, пераважаюць выш. да 500—700 м, макс. 1843 м (г. Ісходная). Сістэма моцна расчлянёных нізкагорных і сярэднягорных хрыбтоў і масіваў. Паўн. хрыбты складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў, прарваных гранітамі; на Пд пераважаюць вулканагенныя адклады. Радовішчы волава, ртуці, каменнага вугалю. Клімат суровы. Водападзел рэк бас.Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. На ніжняй ч. схілаў пераважна горныя тундры, на вяршынях арктычная горная пустыня. Ледавікі, снежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭДЖУДО́, Чэчжудо,
востраў у паўн.ч.Усх.-Кітайскага м., тэр. Рэспублікі Карэя. Аддзелены ад Карэйскага п-ва і Японскіх а-воў пралівамі Чэджу і Карэйскім. Пл. 1850 км². Выш. да 1950 м (вулкан Халасан). Берагі пераважна абрывістыя. Складзены з вулканічных парод. У цэнтры вострава вулкан Халасан (апошняе вывяржэнне ў 10 ст.). Клімат субтрапічны мусонны. Ападкаў да 2000 мм за год. Вечназялёныя і лістападныя шыракалістыя лясы, вышэй 1600 м — пераважна хвойныя. На месцах зведзеных лясоў — лугі. Нац. парк Халасан. Пасевы рысу. Лоўля рыбы і малюскаў. Гал. горад — Чэджу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРДА́НГІ, ярангі (на уйгурскай мове абрыў, стромкая града),
формы рэльефу сухіх гліністых пустынь. Уяўляюць сабой падоўжаныя вузкія грады з вострымі грабянямі і стромкімі асіметрычнымі схіламі; грады выцягнуты паралельна адна адной у напрамку пануючых вятроў і падзелены нешырокімі лагчынамі і жалабамі. Даўж. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, шыр. некалькі метраў, выш. да 5 м. Складзены пераважна з дробнаабломкавых азёрных і алювіяльных адкладаў, у асн. эолавага паходжання; некат. ролю ў іх утварэнні мае таксама размываючая дзейнасць часовых вадацёкаў. Я. характэрны для пустынь Цэнтр. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ШЧАРДАЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер’я, на Пн Віцебскай вобл. (усх. частка Расонскага р-на) і ў Расіі (большая частка). На Беларусі мяжуе з Полацкай нізінай, працягнулася з Пн на Пд на 22 км, з 3 на У на 29 км. Пл. 650 км². Выш. 180—220 м, найб. 224 м (на ПнУ).
Прымеркавана да Латвійскай седлавіны. Магутнасць асадкавага чахла да 300 м. Вылучаны адклады валдайскай серыі верхняга дакембрыю (пясчаныя і пясчана-гліністыя), ардовіку (вапнякі, мергелі, даламіты), дэвону (стракатаколерная пясчана-гліністая тоўшча). Антрапагенавыя адклады (магутнасць 30—60 м) складзены з валунных супескаў і суглінкаў, участкаў маламагутнага покрыва водна-ледавіковых асадкаў. Фарміраванне ўзвышша звязана з краявой зонай акумуляцыі паазерскага зледзянення.
Сучасны рэльеф сярэднеўзгорысты і ўзгорыста-западзінны, ускладнены камамі і азёрнымі катлавінамі. Ваганні адносных вышынь 10—25 м. Марэнныя ўзгоркі складзены з валунных суглінкаў, супескаў, камавыя — з пяску з уключэннем жвіру і галькі. Трапляюцца озавыя грады з пяскоў, жвіру і валунна-галечнага матэрыялу з марэнным чахлом. Сярэднія т-ры студз. 8,4 °C, ліп. 17,4 °C. Ападкаў 629 мм за год. Н.ў. дрэніруюць р. Дрыса і яе правыя прытокі. Азёры Нешчарда, Усвечча, Валоба, Межава і інш. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя. Пад лесам каля 40% тэрыторыі. Лясы захаваліся невял. ўчасткамі на вяршынях і стромкіх схілах узгоркаў. Пераважаюць бары, субары, ельнікі, па далінах рэк і азёр з дамешкамі дубу. Па паніжэннях бярозавыя і альховыя лясы. Пад ворывам 15% тэрыторыі.
Нешчардаўскае ўзвышша ў Расонскім раёне Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыплама́тыя
(фр. diplomatie, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)
1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;
2) перан. тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БРА́ЙЛЯ ПІСЬМО́,
пісьмо для сляпых, заснаванае на рэльефна-кропкавым шрыфце. Распрацаваў франц. тыфлапедагог Л.Брайль. У аснове Б.п. ляжыць шрыфт Лана, складзены яшчэ ў сярэднія вякі на падставе 12 кропак. Брайль спрасціў гэтую сістэму, заснаваў свой шрыфт на камбінацыі 6 выпуклых кропак (для лічбаў — да 8). Б.п. дае магчымасць не толькі абазначаць літары, лічбы, знакі прыпынку, але і матэм., хім. і нават нотныя знакі. Першая кніга, надрукаваная Б.п., — «Гісторыя Францыі» (1837). Б.п. прыняты ва ўсіх краінах свету.
А.А.Кожынава.
Да арт.Брайля пісьмо: рускі алфавіт рэльефнага шрыфту Брайля (злева); лічбы паводле Брайля (уверсе справа); знакі прыпынку паводле Брайля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛД, Фелд,
назва плато ў Паўд. Афрыцы, укрытых ксерафітнай злакавай і хмызняковай расліннасцю. Вылучаюць: Высокі Велд (выш. 1200—2000 м) — паміж рэкамі Аранжавая і Вааль; Сярэдні Велд (выш. 1000—1500 м) — паміж вусцем р. Вааль і вярхоўямі р. Оліфанто; Хмызняковы Велд (выш. каля 900 м) — на Пн ад Прэторыі; Нізкі Велд (выш. 300—800 м) — паміж Хмызняковым Велдам і р. Лімпопа. Зніжаюцца плато на У ступенямі (ад 1800 да 300 м) ад плато Басута ў Драконавых гарах да ўпадзіны Калахары. Складзены з пясчанікаў, сланцаў, крышт. парод. Клімат трапічны пустынны. Участкі саваннаў. Радовішчы алмазаў, золата, урану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУТАТЫЁН, γ-L-глутаміл-L-цыстэінгліцын,
C10H17O6N3S, унутрыклетачны трыпептыд, складзены з астаткаў трох амінакіслот — глутамінавай, цыстэіну і гліцыну. Ёсць у высокіх канцэнтрацыях практычна ва ўсіх жывых клетках. Мае важнае значэнне для акісляльна-аднаўленчых рэакцый у сувязі са здольнасцю сульфгідрыльнай групы (-SH) цыстэіну акісляцца з утварэннем дысульфіднага мастка. Асн. функцыя глутатыёну — захаванне SH-групы бялкоў у адноўленым стане. Выконвае спецыфічную ролю пры разбурэнні таксічнага перакісу вадароду, аднаўленні акісленай формы аскарбінавай к-ты. Служыць кафактарам асобных ферментаў, асабліва пратэінаў, адыгрывае пэўную ролю ў транспарце амінакіслот праз клетачныя мембраны. Глутатыён атрымліваюць з дражджэй і сінтэтычна; выкарыстоўваюць пры біяхім. даследаваннях, кансерваванні крыві.