1.(народное лечебное средство из различных трав) зе́лле, -лля ср., зёлкі, -лакмн.;
2.уст. (принадлежности, предметы) прыла́ды, -ла́д мн., прычында́лы, -лаў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1.гл. паслаць¹.
2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.
Паштовая п.
Прывёз вам пасылку ад родных.
◊
Быць на пасылкаху каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.
|| памянш.пасы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.; разм.).
|| прым.пасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Пасылачная квітанцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вясёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад пераламлення сонечных праменняў у дажджавых кроплях; радуга. А над ракой і сінім лесам, дзе стаяла хмара і ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі косага дажджу, вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут.Шынклер.
2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Рыбная лоўля. Калі Юрка прыбег на возера, рыбалка была ў самым разгары.Курто.— Брыгадзір мог пазнаць вуду, ён з кавалём часта ходзіць разам на рыбалку, — прамовіў Васілёк.Ваданосаў.Адны — Рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі Могуць векаваць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1.Разм. Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою. Тут жа вісела на сцяне дзедава цэнтралка-двухстволка.Ермаловіч.
2.Уст. Тое, што і цэнтрал. У першую нядзелю пасля нашага пераводу ў турму запрапанавалі праваслаўным пайсці ў царкву, якая таксама знаходзілася ў цэнтралцы.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі, белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі.Гартны.
2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба.Чорны.[Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесапі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).
2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі.Шамякін.У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.
карэ́лы2, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны і абсталяванне, якія выконваюць розныя тэхнал. аперацыі апрацоўкі драўніны або драўняных матэрыялаў. Падзяляюцца на дрэварэзальныя станкі (аснашчаюцца розным дрэварэзальным інструментам), гнутарныя, зборачныя, для нанясення клею, аддзелачныя станкі і прэсы.
На гнутарных станках загатоўкам надаюць пэўную форму без парушэння сувязей паміж часцінкамі драўніны (выгінаннем па шаблоне, з прапарваннем і праварваннем, з наступнай сушкай у замацаваным становішчы). Зборачныя станкі выкарыстоўваюць для злучэння (шыпамі, шрубамі, цвікамі і інш.) дэталей у вузлы і гатовыя вырабы (зборка рамак, корпусных вырабаў і інш.; гл.Шчытазборачныя станкі). Станкі для нанясення клею аснашчаюць клеемяшалкамі, упырсквальнымі механізмамі, клеенамазвальнымі вальцамі і інш. На аддзелачных станках рыхтуюць паверхню вырабаў (грунтуюць, шпаклююць, наносяць фарбу і тэкстурны рысунак), наносяць лакафарбавыя матэрыялы, шліфуюць і аздабляюць паверхню, робяць плёначныя і дэкар. пакрыцці. На прэсах вырабляюць шматслойную фанеру, драўнянастружкавыя пліты і інш. У дрэваапрацоўчай прамысловасці карыстаюцца таксама агрэгатнымі станкамі, станкамі-аўтаматамі і паўаўтаматамі, аўтам. і паўаўтам. станочнымі лініямі. Рабочыя органы Д.м. падзяляюцца на галоўныя (выконваюць прыёмы, якія вызначаюць працэс апрацоўкі, напр. рэзанне, падачу) і дапаможныя (выконваюць функцыі базіравання, напрамку, фіксацыі, пагрузачна-разгрузачныя, кантрольныя і інш.).
Літ.:
Амалицкий В.В., Санев В.И. Оборудование и инструмент деревообрабатывающих предприятий. М., 1992.
А.А.Барташэвіч.
Схемы дрэваапрацоўчых машын: а — даўбёжных станкоў (ланцуговафрэзернага і з гнездавой фрэзай); б — драбільных станкоў; в — шліфавальнага цыліндрычнага станка; г — гнутарнага станка (1 — шаблон, 2 — дэталь, 3 — шына, 4 — прасавальны ролік); д — вальцоў для нанясення клею (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць клей 3 на дэталь 4); е — прэса (1 — матрыца, 2 — пуансон, 3 — дэталі, якія склейваюцца); ж — вальцовага станка для нанясення лаку (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць лак на дэталь 3); з — лаканаліўной машыны (1 — транспарцёры, 2 — дэталь, 3 — лаканаліўная галоўка, 4 — слой лаку, 5 — лаказліўны латак).