азербайджанскі сав.дзярж. дзеяч, пісьменнік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г.Горы (1890) і Новарасійскі ун-т (Адэса, 1908). З 1905 чл.с.-д. арг-цыі «Гумет», з 1917 яе старшыня і чл. Бакінскага к-таРСДРП(б). З крас. 1918 Бакінскага СНК. У 1919—20 заг. Блізкаўсх. аддзела Наркамата замежных спраў, нам. наркома па справах нацыянальнасцей РСФСР. У 1920—21 старшыня часовага рэв.к-та, з 1921 — СНКАзерб. ССР, чл. Закаўказскага бюро і Закаўказскага краявога к-таЦК РКП(б). З 1922 адзін са старшынь ЦВКСССР. Аўтар драм, камедый, рамана «Бахадур і Сона» (ч. 1—2, 1896).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГІ́ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 18.3.1935, стойбішча Набіль Сахалінскай вобл., Расія),
ніўхскі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1959), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Піша на рус. і ніўхскай мовах. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Салёныя пырскі» (1962), «Легенда аб таполі» (1965); апавяд. і аповесцей «Ніўхскія легенды» (1961), «Блакітныя горы» (1962), «Ізгін» (1965), «Тынграй» (1970), «У царстве ўладароў» (1973), «Падарожжа ў стойбішча Лунва» (1985); раманаў «Несапраўдны гон» (1965), «Жаніцьба Кевонгаў» (1975); кн. нарысаў «Па астравах скарбаў» (1976). Для твораў характэрны лірызм, рэалістычнае адлюстраванне з’яў і падзей, псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў К.Кірэенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зрыць, зрыю, зрыеш, зрые; зак., каго-што.
1. Скапаць, перакапаць лычом (пра жывёл). Свінні зрылі ўвесь выган.
2. Скапаць, пакрыць ямамі. Салдаты зрылі акопамі ўвесь узлесак. □ У гэтым баку і вёску, і сядзібы, і далёкае поле людзі звалі Ямскімі... Пайшлі ўсе, мусіць, ад месца, якое тут немаведама калі зрылі і перакапалі ў адны ямы.Пташнікаў.
3. Рыючы, капаючы, зраўняць з зямлёй. Але гісторыю не сцерці І горы гэтыя не зрыць!Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́йма1, ‑ы, ж.
1. Адтуліна, праход, паглыбленне ў чым‑н., паміж чым‑н. У хаце шарганула засаўка, дзверы крыху адчыніліся, і ў вузкую пройму высунулася галава.Мележ.У проймах паміж хмарамі .. паказаліся сурова і халодна белыя горы Грэнландыі.Брыль.
2. Выраз у адзежы для рукі, рукава. Рукаў з падоўжанай проймай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑мёрз, ‑мерзла; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Зашчэпка форткі, якую .. [Веля] ўзялася адчыняць, добра прымерзла.Савіцкі.Пахлі .. [бярвёны] смалой, лясной прэласцю, ігліцай, што прымерзла да вуглаватых камлёў з белымі елачкамі падсочкі.Шамякін.
2. Крыху, не поўнасцю замерзнуць; падмерзнуць. — Дзве каровы, як горы, зусім яшчэ свежыя.. Нават і прымерзлі крыху, так што мяса не трэба ні саліць, ні ў лядоўню цягнуць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, для выкарыстання ў час яды. Сталовы сервіз. Сталовая бялізна. □ Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы...Лынькоў.Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку.Хадановіч.
2. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе. Сталовы гарнітур.
3.Спец. Які мае плоскія вяршыні і крутыя схілы (пра гару, узвышша). Сталовыя горы. Сталовы айсберг.
•••
Сталовае віногл. віно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)