помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Размешчана каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць сядзібны дом і парк. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынка спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом пастаўлены на падмурку з драўляных брусоў. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаны на гал. фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дома фланкіраваны 2 двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтр. ўваход аформлены 4-слуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстана разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Інтэр’еры не захаваліся. Парк рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад гал. фасадам дома размешчаны круглы партэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫСТЫ́НІ ((Battistini) Матыа) (27.2.1856, Рым — 7.11.1928),
італьянскі спявак (барытон), майстар бельканта. Спяваў на оперных сцэнах Італіі іінш. краін. Неаднаразова бываў у Расіі. Яго творчасць — адна з вяршыняў вак. мастацтва 19 ст. Выконваў гал. партыі ў операх італьян., інш.зах.-еўрап і рускіх кампазітараў («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Руслан і Людміла» М.Глінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БДА),
палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 на базе Бел. клуба (дзейнічаў з 1989). Устаноўчы кангрэс БДА (10.2.1990, Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статут, адозвы да бел. эміграцыі іБел.нар. фронту «Адраджэньнне». Асн. мэта — выказванне патрабаванняў бел. насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — гал. рада. Выдае бюлетэнь «Беларускія навіны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАБРО́ГІ (лац. Allobroges),
кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). Алаброгі выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э. падпарадкаваны рым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія Нарбонская Галія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕФАЛІНІ́Я (Kephallēnia),
востраў каля зах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных а-воў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс.чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш. да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю іжал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым.Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЬСІ́,
горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак іаўтамаб. дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал. руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т. л.вытв-сцьтрансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр.прам-сць. Горны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕГЕТРЫ́Я (ісп. behetría),
вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэднія вякі. Была пашырана гал. чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра іінш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РНХАЛЬМ (Bornholm),
востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км². Нас. 47,2 тыс.чал. (1994). Складзены ў паўн.ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц.ігал. порт — Роне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДВЕ́Й (Broadway),
адна з гал. вуліц г. Нью-Йорк. Даўж. больш за 25 км. Вуліца перарываецца плошчамі Коламбус-сёркл, Таймс-сквер, Мэдысан-сквер, Юніян-сквер. Вядомая як цэнтр тэатр. мастацтва (размешчана каля 70 тэатраў, пераважна музычных). На Брадвеі таксама праўленні буйных гандл. фірмаў іфін. устаноў, магазіны, атэлі, рэстараны, забаўляльныя ўстановы іінш.