пракура́тар, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — асоба, якая кіравала чыёй‑н. маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай і пад.

2. У Старажытным Рыме — імператарскі чыноўнік, які ведаў фінансамі, зборам налогаў, харчаваннем і пад.; намеснік у невялікіх правінцыях з вышэйшай адміністрацыйнай і судовай уладай.

[Лац. procurator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца вялікай любоўю да працы. Клімовіч холадна сустрэў хлопца, хоць добра ведаў, які працалюбівы і здольны яго бацька. «Беларусь». Маленькі кран, што ўчапіўся ў вялікую канструкцыю, нагадваў працалюбівую мурашку, якая цягне агромністую, большую за сябе, ношу. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спершапача́тку, прысл.

1. Тое, што і спачатку (у 1 знач.). Часам плакаў .. [бацька] спершапачатку, забіўшыся дзе-небудзь у цёмны куточак і ўспамінаючы маці. Гарэцкі.

2. З самага пачатку, калісьці даўно. Ніхто ў Верамейках не ведаў, якая сіла спершапачатку ўтварыла гэты роў. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энцыклапеды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Усебакова адукаваны чалавек, дасведчаны ў розных галінах ведаў.

2. Член групы перадавых французскіх мысліцеляў, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую ў 1751–1780 гг. выдавалі Дзідро і д’Аламбер, а таксама той, хто падзяляў іх погляды. Французскія энцыклапедысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Éinschätzung f -, -en

1) ацэ́нка

2) адзна́ка (у школе – за работу вучня);

die ~ und Bewértung der Kénntnisse der Schüler ацэ́нка ве́даў ву́чняў; адзна́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

змаўча́ць сов.

1. (не ответить, не возразить) смолча́ть, промолча́ть;

яна́ пакры́ўдзілася, але́ ~ча́ла — она́ оби́делась, но смолча́ла (промолча́ла);

2. (умышленно не сказать) умолча́ть;

ён ве́даў, але змаўча́ў — он знал, но умолча́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калёквіум

(лац. colloquium = гутарка)

1) адна з форм вучэбных заняткаў, гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў;

2) навуковы сход, на якім заслухоўваюцца і абмяркоўваюцца даклады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маўля́ў часц. разм. sagt er [sie] (не перакладаецца);

ён, маўля́ў, гэ́тага не ве́даў er hat es nicht gewússt, sagt er; er soll das nicht gewússt háben; er hat es ángeblich nicht gewússt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wiedza

wiedz|a

ж. веды;

potęga ~y — сіла ведаў;

bez czyjej ~y — без ведама каго;

za czyją ~ą — з ведама каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)