вузка спецыяльнае слова або выраз, якім карыстаюцца ў мове прадстаўнікі асобных прафесій і спецыяльнасцей. Напр., у мове друкароў: «паласа» — набраная ці аддрукаваная старонка; «падвал» — ніжняя частка газетнай старонкі і артыкул, змешчаны на гэтым месцы.
З’яўленне П. у мове выклікана неабходнасцю вычленіць і дыферэнцыраваць прадметы, прылады і прадукты працы, вытв. працэсы і дзеянні і для іх абазначэння стварыць адпаведныя словы. Па сваёй функцыі П. блізкія да тэрмінаў, але адрозніваюцца ад іх тым, што астаюцца на ўзроўні паўафіц. назваў спец. паняццяў і бытуюць звычайна ў сферы вусных моўных зносін. Адносна лёгка пераходзяць у гутарковую мову.
Літ.:
Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1976;
Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЦКАЯ (Алена Віталеўна) (н. 11.1.1950, в. Дзякаўцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, педагог. Засл. настаўніца Беларусі (1987). Скончыла БДУ (1971). Настаўнічала на Слонімшчыне, Магілёўшчыне, у 1977—93 у Слонімскай СШ № 2. З 1993 выкладае ў Гродзенскім ун-це. Друкуецца з 1966. Выдала зб-кі вершаў «Надзея» (1983), «Роздум» (1988), у якіх эмац. тонкае і па-народнаму мудрае ўспрыманне маральных каштоўнасцей, сатырычна трапнае адчуванне духоўных заган жыцця. У паэме «Вытокі» (1999) усведамленне арганічнай лучнасці лёсу чалавека з лёсам народа Зах. Беларусі ў 20 ст. Аўтар навучальна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў «Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе» (1999), «Пазакласная праца па беларускай літаратуры» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акадэ́мія, ‑і, ж.
1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР.
2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія.
•••
Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н. э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́сік, ‑а, м.
1. Выдатны, агульнапрызнаны пісьменнік, дзеяч навукі або мастацтва. Класікі марксізма-ленінізма. Янка Купала, і Якуб Колас — класікі беларускай літаратуры.
2. Прадстаўнік класіцызму (у 1 знач.) у літаратуры і мастацтве.
3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі. Філолаг-класік.// У дарэвалюцыйнай Расіі — той, хто закончыў класічную гімназію.
[Лац. classicus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемуа́ры, ‑аў; адз.няма.
Літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага. [Катаводаў:] — Дайце любую, але цяжкую работу, каб жыць перспектывамі, а не ўспамінамі, каб складаць планы, а не мемуары пісаць.Грахоўскі.Значную цікавасць з пункту погляду жанравага ўзбагачэння беларускай прозы маюць мемуары М. Гарэцкага аб імперыялістычнай вайне.Пшыркоў.
[Ад фр. memoires — успаміны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ствара́льнік, ‑а, м.
Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры.Івашын.[Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы.«Полымя».// Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́уна, ‑ы, ж.
Сукупнасць усіх відаў жывёл пэўнай мясцовасці ці пэўнага геалагічнага перыяду. Усурыйскія яноты з Белавежскай пушчы выстаўлены ў Гродзенскім заалагічным садзе ў якасці прадстаўнікоў не толькі далёкаўсходняй, але і мясцовай беларускай фауны.В. Вольскі.[Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны.Крапіва.
[Лац. Fauna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпігра́ма
(гр. epigramma = надпіс)
1) надпіс на помніку, будынку ў старажытных грэкаў, які тлумачыў значэнне прадмета;
2) паэтычны жанр панегірычна-дыдактычнага характару ў старажытнай беларускай літаратуры;
3) кароткі сатырычны верш, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская з’ява.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАХО́ДНЯЯ КАМУ́НА,
адм.-тэр. адзінка ў 1918. Утворана на 3-м з’ездзе Саветаў Зах. вобласці (11—13.9.1918) у выніку перайменавання Заходняй вобласці. Цэнтр — г. Смаленск. Аб’ядноўвала Смаленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую і Віленскую губ. Скасавана пасля абвяшчэння Беларускай ССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР ЯЎСЕ́ЕВІЧз Галынца,
бел. іканапісец 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага р-на. Аўтар абраза «Нараджэнне Маці Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійна-кананічнага сюжэта.