марка аўтобусаў рознага прызначэння аднайменнага аўтобуснага прадпрыемства ў Будапешце. Выпускаюцца з 1930 (з 1948 — масавы выпуск). Пасажыразмяшчальнасць 29—184 чал. На Беларусі з 1994 у Мінску і г. Пінск на базе «І.» распачата вытв-сцьгар. аўтобусаў «Амкадор» аднайменным акц. т-вам асабліва вял. (пасажыразмяшчальнасць да 125 чал.) і вял. класаў (102 чал.); магутнасць рухавіка да 170 кВт, найб. скорасць руху да 70 км/гадз. Іл.гл. да арт.Аўтобус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЖЭКАРАЕ́ДЫ,
капюшоннікі (Bostrychidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 550 відаў. Сустракаюцца пераважна ў тропіках. На Беларусі каля 30 відаў, найб. пашыраны І. дубовы, або звычайны (Bostrychus capucinus). Жукі і лічынкі жывуць у мёртвых дрэвах, лесаматэрыялах, радзей у насенні злакаў.
Вонкавым выглядам і спосабам жыцця нагадваюць караедаў, адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. Даўж. 8—14 мм. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. У большасці відаў галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАЦЭРА́МЫ (Inoceramus),
род вымерлых двухстворкавых малюскаў атр. нераўнамускульных. Жылі ў морах юрскага і мелавога перыядаў, вялі прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі І. вядомы з верхнемелавых адкладаў.
Цела двухбаковасіметрычнае, ракавіна вапняковая, даўж. да 1 м, круглай або авальнай формы, нераўнастворкавая, канцэнтрычна-, або радыяльна-рабрыстая, складкаватая, з добра развітай макаўкай і моцна развітым прызматычным слоем. Створкі ракавіны злучаліся звязкай (лігаментам) і замыкальнымі мускуламі (аддуктарамі). Рэшткі служаць для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Яўген Кузьміч) (н. 2.8.1937, г. Магілёў),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў БПІ (1962). Працуе ў ін-це «Гомельграмадзянпраект», з 1997 гал. архітэктар. Асн. работы ў Гомелі: забудова мікрараёнаў Аэрадром (1967—70), № 35 і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўт.), № 11 (1978), № 12 (1979), № 17 (1986) у жылым раёне Валатава, комплекс інтэрнатаў з-да «Гомсельмаш» (1977—83, у сааўт.). Праектаваў таксама мікрараёны ў гарадах Рагачоў, Рэчыца, Светлагорск Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУ́ЛЯ (Capreolus),
род млекакормячых сям. аленевых атр. парнакапытных. 2 віды: К. еўрапейская (C. capreolus) і К. сібірская (C. pygargus). Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. На Беларусі трымаецца невял. статкамі.
Даўж. да 155 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 60 кг. Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая. Каляхваставое «люстэрка» белае. У самцоў невял. рогі з 3—4 адросткамі. Нараджае 2—3 цялят. Корміцца раслінамі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЦЫ́ДЫ,
падатрад насякомых атр. раўнакрылых хобатных, чарвяцы і шчытоўкі (Coccodea). Больш за 4000 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. На Беларусінайб. трапляюцца 6 відаў: па 2 віды шчытовак і лжэшчытовак, кашаніль польская (Porphyrophora polonica), кермес паўночны (Kermococcus quercus). Фітапаразіты.
Даўж. да 35 мм. Выразны палавы дымарфізм. Самцы рухавыя, з адной парай крылаў. Самкі бяскрылыя, часта без ног, дарослыя нерухома сядзяць на раслінах. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Самкі і лічынкі кормяцца сокамі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛГА́СНІЦА,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзена скрыжаваннем сартоў Вінеўка і Дэканка зімовая. На Беларусі рэкамендавана для прысядзібнага садаводства, акрамя Віцебскай вобл.
Дрэва сярэднярослае з шырокапірамідальнай кронай сярэдняй гушчыні. Плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, адносна ўстойлівы да паршы, ураджайны. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), шырокагрушападобныя ці круглаватыя, зеленавата-жоўтыя. Мякаць белая, шчыльная, сакаўная, паўмасляністая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне верасня. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕТАТРЫ́ХУМ (Colletotrichum),
род паразітычных недасканалых грыбоў парадку меланконіевых. Каля 39 відаў (600 сінонімаў). Пашыраны ўсюды. Выклікаюць антракнозы вышэйшых раслін. На Беларусінайб. вядомыя К.: Ліндэмута (C. lindemutianum, антракноз бабовых), лёну (C. lini, антракноз лёнавых), арбікулярэ (C. orbiculare, антракноз гарбузовых).
Міцэлій галінасты, шматклетачны. Канідыі бясколерныя, аднаклетачныя, канідыяносцы падоўжаныя, сабраныя ў ложа накшталт ружавата-жоўтых падушачак з доўгімі цёмнымі шчацінкамі, якія ўтвараюцца на струках, лісці, сцёблах хворых раслін. Зімуе міцаліем у сумчатай стадыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬДЭ́ЗІЯ (Caldęsia),
род кветкавых раслін сям. шальнікавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі — К. відомцалістая (C. parnassifolia). Рэдкі водна-балотны від (Лоеўскі р-н).
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—100 см з кароткім тонкім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (імі расліна расплоджваецца). Лісце акруглае, у разетцы, у наземных форм невялікае, на кароткіх чаранках; у водных — буйное, доўгачаранковае, плавае, падводнае стужкападобнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, дробныя, белыя. Плод — шматарэшак. Выміраючыя расліны.