паўн. частка Татарскага праліва, паміж мацерыковай Азіяй і в-вам Сахалін. Злучае Сахалінскі заліў Ахоцкага м. на Пн з уласна Татарскім пралівам на Пд цераз Невяльскога праліў. Даўж.каля 185 км, шыр. да 40 км, глыб. 3—4,5 м. З ліст. да мая ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя, сутачныя, больш за 2 м. У зах. частцы ў ліман упадае р.Амур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАМА́ХА,
у грэчаскай міфалогіі жонка Гектара. Пасля гібелі мужа, узяцця Троі і падзелу здабычы ахейцамі Анрамаха дасталася сыну Ахіла Неапталему, якому нарадзіла 3 сыноў. Пасля яго смерці стала жонкай Гелена, брата Гектара. Да міфа аб Андрамасе звярталіся ў л-ры Гамер, Эўрыпід, Ж.Расін, у жывапісе Дж.Цьепала, Ж.Давід і інш.
Да арт.Андрамаха. Андрамаха каля цела Гектара. Маст. Ж.Давід. 1783.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛА́ЧСКАЕ ПЛАТО́,
заходняе перадгорнае плато ў сістэме Паўд. Апалачаў, у ЗША (на Пдназ. плато Камберленд). Даўж.каля 1500 км. Выш. ад 500 м на З да 1500 м на ПнУ, дзе Апалачскае плато набывае характар гор (Алеганы). Складзена пераважна з вапнякоў. Глыбока расчлянёнае рэкамі сістэмы Агайо. Пашыраны карставыя формы рэльефу (славутая Мамантава пячора). Буйныя радовішчы каменнага вугалю. Шыракалістыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦЯ́НКА,
курганны могільнік 10—11 ст.дрыгавічоўкаляв. Брацянка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні (звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў). Сярод знаходак жал. нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем стараж. Навагрудка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г.Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц. гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛАХАЎ (Пётр Пятровіч) (1822, Масква — 2.12.1885),
рускі кампазітар і вакальны педагог. Сын Пятра Аляксандравіча (каля 1793—1835) і брат Паўла Пятровіча (1824—1875) Булахавых, вядомых у свой час оперных спевакоў-тэнараў. Аўтар папулярных рамансаў і песень, блізкіх да гар. фальклору («Тройка», «Не, не цябе так палка я люблю», «Спатканне», «І няма ў свеце вачэй», «Гары, гары, мая зорка» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Якаў Дзмітрыевіч) (15.3.1918, в. Піхалёва Кінешамскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 6.7.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір бронемашыны сяржант Бяляеў вызначыўся ў абарончых баях 25.6.1941 каляв. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на, 6 ліп. ў Крупскім р-не Мінскай вобл., дзе загінуў у рукапашным баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́ДВІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы карысталася каля 20 родаў, у т. л. Адамовічы, Анцэвічы, Барэйшы, Мантыгердавічы, Нарушэвічы, Станкевічы. Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі ў чырв. полі і чырвонай — у белым. Клейнод над прылбіцай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ЖЫНКА,
рака ў Беларусі, у Валожынскім р-не Мінскай вобл., правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 168 км².
Пачынаецца каляв. Брылькі на зах. схілах Мінскага узв., цячэ праз г. Валожын. Асн. прыток р. Рачоўка. Рэчышча ў вярхоўі слабазвілістае, у ніжнім цячэнні на працягу 22 км каналізаванае. Берагі стромкія, ніжэй ад г. Валожын абрывістыя. У пойме сетка меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАБО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Беларусі, у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл. На р. Віць (за 51,1 км ад вусця), у бас.р. Прыпяць. За 14 км на ПнЗ ад г. Хойнікі, каляв.Вял. Бор. Створана ў 1986. Пл. 2,7 км², даўж. 2,63 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 13,9 м. Аб’ём вады 8,95 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.