САЛТА́НАЎ (Уладзімір Усеваладавіч) (н. 15.2.1936, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1977), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі, нам. дырэктара). Навук.працы па аналізе функцыян. арганізацыі аферэнтных сістэм унутр. органаў, механізмаў віцэра-вісцэральных рэфлекторных рэакцый, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыян. ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, паказаў наяўнасць уласных вегетатыўных аферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання.
Тв.:
Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. Мн., 1973 (разам з І.А.Булыгіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́Н (Андрэй Міхайлавіч) (30.10.1932, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл. — 18.1.1997),
бел. фізік, пачынальнік тэарэт. даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі. Д-р фіз.матэм. н. (1972), праф. (1977). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1973—96 заг. лабараторыі). Навук.працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Распрацаваў тэарэт. метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджвання выпрамянення ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Нестационарная генерация // Методы расчета оптических квантовых генераторов. Мн., 1968. Т. 2;
Высокочастотная автомодуляция излучения лазеров и генерация сверхкоротких импульсов // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980;
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з Л.А.Катомцавай, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНЫ НАГЛЯ́Д,
сістэма пастаяннага назірання за выкананнем прадпрыемствамі, установамі, асобамі сан. норм і правіл; асн. функцыя санітарна-эпідэміялагічнай службы, накіраваная на прафілактыку захворванняў. Адрозніваюць С.н. папераджальны і бягучы. Папераджальны ўключае папярэднюю гігіенічную ацэнку норм праектавання, стандартаў, тэхн. умоў, новых рэчываў і вырабаў, планіроўкі і забудовы нас. пунктаў і інш.; бягучы С.н. — рэгулярны планавы кантроль за аб’ектамі камунальнай гаспадаркі, прамысл. прадпрыемствамі, аб’ектамі харчавання, дзіцячымі дашкольнымі, школьнымі і інш. ўстановамі, крыніцамі радыеактыўных рэчываў і інш.Гал. яго мэта — распрацоўка прапаноў і мерапрыемстваў па ліквідацыі або прадухіленні забруджвання глебы, вадаёмаў, атм. паветра, аздараўленні ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Праводзяць С.н. сан.-гігіенічныя і бактэрыял. лабараторыі.
Літ.:
Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧЫ́НСКІ (Леанід Васілевіч) (н. 2.12.1937, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1994). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1965). З 1971 у Бел.НДІ аховы раслін (з 1976 заг. лабараторыі, з 1980 нам. дырэктара), з 1999 гал. рэдактар час. «Ахова раслін». Навук.працы па пытаннях аховы раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля пры інтэнсіўным земляробстве, а таксама на прысядзібных участках, калект. садах і агародах.
Тв.:
Защита растений и урожай. Мн., 1988;
Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. Мн., 1998 (разам з М.І.Пратасавым, В.В.Балотнікавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТПА́ЕУ (Каныш Імантаевіч) (11.4.1899, аул Паўладарскай вобл., Казахстан — 31.1.1964),
казахскі геолаг. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1943). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1926). З 1926 у геал. разведачнай партыі трэста «Атбасаркалярмет», дзе займаўся разведкай і даследаваннем радовішчаў каляровых металаў, у т. л. Джэзказганскага меднага радовішча. З 1941 дырэктар Ін-та геал. навук Каз. філіяла АНСССР (з 1946 — АН Казахстана), адначасова з 1942 старшыня Прэзідыума Каз. філіяла АНСССР, у 1946—52 і з 1955 прэзідэнт АН Казахстана. Навук.працы па геалогіі рудных радовішчаў і мінер. рэсурсаў Казахстана. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1942. Яго імем названы мінерал сатпаевіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С.АЦЫЯ́ЛЬНАЯ СТАТЫ́СТЫКА,
атрыманне, апрацоўка, аналіз і выкарыстанне сукупных звестак, якія характарызуюць колькасныя і якасныя заканамернасці сац. жыцця, сац. працэсаў і з’яў. Разглядае паліт., ідэалаг. і прававыя бакі жыцця людзей, жыццёвы ўзровень насельніцтва ў сац. разрэзе і па групах. Сістэма паказчыкаў С.с. характарызуе сац. ўпарадкаванне і структуру грамадства, колькасць і склад насельніцтва, спосабы і велічыню размеркавання даходаў паміж рознымі сац. групамі, наяўнасць і склад прац. рэсурсаў, узровень адукацыі, культуры. аховы здароўя, сац. забеспячэння, жыллёва-камунальныя і быт. ўмовы, умовы працы і адпачынку, выкарыстанне вольнага часу, стан і тэндэнцыі развіцця грамадскай думкі (гл.Статыстыка). Для атрымання сац. інфармацыі аб грамадскай свядомасці і праблемах яе развіцця ў С.с. выкарыстоўваюцца звесткі сацыялагічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧКО́ (Мікалай Сідаравіч) (н. 17.2.1921, в. Мядзведзеўка Джанкойскага р-на, Крым, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1965), праф. (1966). Засл. эканаміст Беларусі (1980). Скончыў Усесаюзны ін-тсав. гандлю (1945). З 1966 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1966—88 заг. кафедры). Навук.працы па праблемах эканам. і сац. эфектыўнасці новай тэхнікі, тэхналогіі і арг-цыі прамысл. вытв-сці, удасканальвання планавання на прадпрыемствах, канцэнтрацыі вытв-сці ў прам-сці.
Тв.:
Специализация и кооперирование промышленности. М., 1960 (у сааўт);
Концентрация производства в промышленности. М., 1968;
Организация и оперативное планирование машиностроительного производства. Мн., 1977;
Сроки внедрения новой техники и эффективность производства. М., 1978;
Теоретические основы организации производства. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТО́НІЙ (Гай Транквіл) (Gaius Suetonius Tranquillus; каля 70 — пасля 122),
старажытнарымскі гісторык і пісьменнік. Служыў пры двары Траяна, пры Адрыяне кіраваў імператарскай канцылярыяй. Са шматлікіх твораў С. (гіст., гісторыка-быт. і філалагічных) цалкам захаваліся «Жыццё дванаццаці Цэзараў» (кн. 1—8) і частка «Аб граматыках і рытарах» з вял.працы пра знакамітых рым. пісьменнікаў. У «Жыцці дванаццаці Цэзараў» энцыклапедычна даследуецца жыццё рым. імператараў ад Цэзара да Даміцыяна, паслядоўна апісваецца паходжанне і юнацтва імператараў, іх паліт., ваен., судовая дзейнасць, рысы характару, знешнасць, звычкі, абставіны смерці. Ідэальнымі правіцелямі С. паказаў Аўгуста і Ціта. Найб. каштоўнасць маюць старонкі твора, дзе выкарыстаны лісты, прамовы, данясенні і дакументы з імператарскага архіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРНО́ЎСКІ (Аркадзь Іосіфавіч) (н. 14.2.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1979), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961), Мінскі ін-т замежных моў (1960). З 1961 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1967 заг. лабараторыі). Навук.працы па біялогіі лейкемічнай клеткі, мадыфікацыі яе ўласцівасцей і пераадоленні множнай лекавай рэзістэнтнасці, рэакцыі крывятворнай сістэмы на дзеянне адмоўных (неспрыяльных) фактараў навакольнага асяроддзя, антылейкемічным і радыеахоўным дзеянні біял. фактараў.
Тв.:
Hematological effects of Chernobyl in Belarus: do they really exist ten years later // Hematology. 1997. Vol. 2, № 4;
Формирование лекарственной резистентности в опухолевых клетках: (экспериментально-теорет. анализ) (у сааўт.) // Вестн. фонда фундамент. исслед. 2000. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ (Алег Васілевіч) (н. 18.3.1951, с. Воран-Лазоўка Хлевенскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1994). Скончыў Варонежскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі і нам. дырэктара). Навук.працы па даследаванні фізіка-хім. уласцівасцей і біял. функцый гармонзвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лек. прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
О природе стероидовязывающего центра транскортина человека (разам з А.А.Ахрэмам, А.А.Стральчонкам) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 242, № 5;
Новое свойство известных белков: специфич. связывание тиреоидных гормонов аполипопротеинами плазмы человека // Биохимия. 1994. Т. 59, вып. 5.