МАШЭ́РАЎ (Пётр Міронавіч) (26.2.1918, в. Шыркі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.10.1980),

партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1939). У 1939—41 выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. З крас. 1942 камандзір партыз. атрада імя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім р-нах БССР, у суседніх раёнах РСФСР і Латв. ССР. З сак. 1943 камісар партыз. брыгады імя К.​К.​Ракасоўскага Віцебскай вобл. З вер. 1943 1-ы сакратар Вілейскага падп. абкома ЛКСМБ. З ліп. 1944 1-ы сакратар Маладзечанскага абкома ЛКСМБ, з ліп. 1946 сакратар, з кастр. 1947 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З ліп. 1954 2-і сакратар Мінскага, са жн. 1955 1-ы сакратар Брэсцкага абкомаў КПБ. З крас. 1959 сакратар, са снеж. 1962 2-і сакратар, з сак. 1965 1-ы сакратар ЦК КПБ. Чл. ЦК КПБ з 1949; канд. у чл. Бюро ЦК з лют. 1949 да студз. 1956, чл. Бюро ЦК КЛБ з крас. 1959 да снеж. 1962 і з чэрв. 1966, чл. Прэзідыума ЦК КПБ са снеж. 1962 да чэрв. 1966. Канд. у члены ЦК КПСС з 1961, чл. ЦК КПСС з 1964.

Канд. у чл. Палітбюро ЦК КПСС з крас. 1966. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—55 і з 1959, чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1951—55 і з 1966. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1950—62 і з 1966, чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР з 1966. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР. Загінуў у аўтакатастрофе. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У Віцебску ўстаноўлены помнік М. Яго імем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі і інш. нас. пунктах Беларусі.

Тв.:

Советская Белоруссия. М., 1980;

Избр. речи и статьи. Мн., 1982.

Літ.:

Якутов В.Д. Петр Машеров: Худож-док. повесть. Мн., 1992;

Антонович С.В. Петр Машеров: Жизнь, судьба, память...: Док. повесть. Мн., 1998.

Ю.​П.​Смірноў.

П.М.Машэраў.

т. 10, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вуша́ты ’з вялікімі вушамі’ (Нас., Байк. і Некр., КСТ). Ад ву́ха, ву́шы з суфіксацыяй, характэрнай для прыметнікаў са значэннем ’які мае пэўную асаблівасць’; параўн. барадаты, насаты і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаці́на ’лацінская мова’ (Нас.), ст.-бел. латина, латына ’тс’, ’каталіцызм’ (XV ст.), запазычана са ст.-польск. łacina, якое з лац. latina (Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тлуміць ’выманіць’ (Нас.); ’задушыць, звесці са свету’ (Шат.). Запазычанне з польск. wytłumić ’заглушыць, заду-шыць’ або вытворнае ўжо на беларускай глебе ад запазычанага з польскай тлуміць (< tłumić) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кантэ́нтны, кантэ́тны ’задаволены’ (Федар. 2; КЭС, лаг.), ст.-бел. контентъ (XVI ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kontent < лац. contentus ’задаволены, які абмяжоўваецца чым-небудзь’ (Слаўскі, 2, 435).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асяні́ць ’нечакана ўзнікнуць (пра думку)’. Магчыма, з стараславянскай праз старарускую ці рускую. Стараславянскае слова ўтворана ад сѣнь ’цень’ (гл. сенцы) са значэннем ’пакрыць ценню’, ’прыкрыць, захаваць’ > ’сайсці звыш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машка, ст.-бел. машкара ’маска’ запазычана са ст.-польск. maszkara (Кюнэ, 77; Булыка, Лекс. запазыч., 119), якое з італ. maschera < араб. mashara ’тс’ (Брукнер, 324; Бернекер, 2, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медыя́тар ’пасрэднік у адносінах, пагадненнях’ (ТСБМ), ст.-бел. медиаторъ, медыяторъ ’пасрэднік, арбітр’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. medyjator, якое з лац. mediātor ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мім камічная імправізаваная сцэнка’, ’акцёр гэтай сцэнкі’, ’выканаўца пантамімы’ (ТСБМ). З рус. мим ’тс’, якое, відаць, праз франц. mime ’тс’ (XVIII ст.) са ст.-грэч. μίμος ’пераймальнік, імітатар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надодніцы ’на світанні’ (Сцяшк. Сл.), надоднік ’да світання’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння на (прыназоўнік), назоўнікаў додніца, доднік ’досвітак’ (гл.) у форме дав.-месн. скл. адз. л. (да дзень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)