Ма́нтыя ’доўгае шырокае адзенне ў выглядзе плашча’ (ТСБМ). З рус. мантия, якое з с.-грэч. μαντίον (Лёхін, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мары́лка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога мораць насякомых’, ’пратрава’, марыльня ’тс’ (ТСБМ). З рус. мори́лка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масці́на ’дошка або бервяно ў насціле моста’ (ТСБМ). Рус. наўг., валаг., ярасл., арханг. мости́на ’тс’. Да мост (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матч ’спартыўнае спаборніцтва паміж дзвюма камандамі’ (ТСБМ). З рус. матч, якое з англ. match ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машчонка ’каменная дарога на нізкім месцы’ (слаўг., Яшк.). Запазычана з рус. мовы. Гл. яшчэ Совещ. ОЛА (Гомель), 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маянэз ’соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і інш. прыпраў’ (ТСБМ). З рус. майонез (Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Момля ’той, хто гаворыць вельмі ціха, незразумела’ (ваўк., Сл. ПЗБ), рус. перм. момля ’ціхоня’. Гукапераймальнае. Да мумляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Монстр ’пачвара, страшыдла’ (ТСБМ). Праз рус. мову, у якой з франц. monstre ’пачвара’ < лац. mōnstrum ’дзіва, урод, страхоцце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ні распусціць ’расплакацца’ (ТС). У выніку кантамінацыі рус. нюни распустить і мумы, якое з літ. maũmas ’соплі’ (дзіцячае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муту́зіць ’цягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць’ (ушац., Нар. лекс.). Генетычна ўзыходзіць да мату́з (гл.). Аналагічна рус. канителиться (< тянуть канитель).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)