1) агульная колькасць асоб у працаздольным узросце (ад 16 гадоў і да выхаду на пенсію), у т. л. беспрацоўных (за выключэннем непрацаздольных). Патрэбнасць у Р.с. вызначаецца грамадствам, якое арганізуе яе падрыхтоўку і размеркаванне па базавых галінах, забяспечвае рацыянальную занятасць працаздольнага насельніцтва. Р.с. з’яўляецца паказчыкам, які змяняецца ў залежнасці ад стану ўзроставай структуры насельніцтва (чым большая колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце, тым меней прыпадае непрацаздольных на кожнага працаздольнага).
2) Сукупнасць фіз. і разумовых здольнасцей чалавека, якія ён выкарыстоўвае ў працэсе вытв-сці. Характарызуе ўзровень і якасць работнікаў. Развіваецца ў прац. дзейнасці, а таксама ў выніку набыцця навыкаў да працы, у працэсе атрымання агульнай, прафес. і спец. адукацыі, павышэння кваліфікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА (Антон Пятровіч) (н. 17.1.1929, Мінск),
бел. матэматык і фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. работнік нар. асветы Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў. З 1970 ў Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1972—98 заг. кафедры вышэйшай матэматыкі). Навук.працы па вывучэнні руху цел і яго ўстойлівасці ў агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, эл. зарадамі і магн. момантамі, выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперым. праверкі.
Тв.:
Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Индивидуальные задания по высшей математике. [Ч. 1—2]. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.-кар.АНСССР (1933). Брат М.А.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1911 праф. Харкаўскага ун-та, з 1923 у ленінградскім Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. Навук.працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв.:
Физические основания теории распространения коротких волн. Л.;
М., 1934;
Акустика и оптика. Л.;
М. 1935;
Физика газового разряда. Л.;
М., 1937.
Літ.:
Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевич В.М. Д.А.Рожанский (1882—1936) // Успехи физ. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУ́МАЎ (Адам Яфімавіч) (н. 25.5.1929, в. Траўна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), Мінскую вышэйшую парт. школу (1964). Настаўнічаў, быў дырэктарам і інспектарам школ у Пінскім р-не. З 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1974—78 дэкан перакладчыцкага ф-та, у 1978—97 заг. кафедры). Навук.працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, малога бізнесу і прадпрымальніцтва, развіцця банкаўскай і грашова-крэдытнай сістэм.
Тв.:
Совершенствование системы премирования и повышение ее эффективности. Мн., 1971 (разам з В.І.Мураўёвым);
Премирование рабочих. Мн., 1973;
Основы совместного предпринимательства. Мн., 1994;
Контроллинг в кредитном учреждении. Мн., 1999 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЕ́НКА (Вальдэмар Віктаравіч) (н. 14.3.1937, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1981 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1989 заг. кафедры). Навук.працы па механізмах рэадаптацыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназіраванні вынікаў хірург. лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, эпідэміялогіі, структуру і прычынах інваліднасці пры ўнутр. хваробах, тэхналогіях медыка-сац. рэабілітацыі.
Тв.:
Реадаптация к физической нагрузке при монотерапии тритаце больных гипертонической болезнью (у сааўт.) // Здравоохранение. 1999. № 1;
Гипертрофия левого желудочка при артериальной гипертензии и возможность ее обратного развития под влиянием ингибиторов ангиотензинпревращающего фермента (разам з З.В.Раманенка) // Там жа. 2001. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НКІН, Рэнкін (Rankine) Уільям Джон Макуарн (5.7.1820, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 24.12.1872), шатландскі інжынер і фізік, адзін са стваральнікаў тэхн. тэрмадынамікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1853). Скончыў Эдынбургскі ун-т (1838). Працаваў на буд-ве партоў і чыгунак. З 1855 праф. ун-та ў Глазга. Навук.працы па тэрмадынаміцы, малекулярнай фізіцы, тэорыі пругкасці і ваганняў. Разам з Р.Ю.Э.Клаўзіусам распрацаваў ідэальны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (гл.Ранкіна цыкл). Заклаў асновы тэорыі цеплавых машын, што працуюць ад нагрэтага паветра, вывеў формулу ккдз паравой машыны, прапанаваў адну з тэмпературных шкал (гл.Градус Ранкіна).
Літ.:
Радциг А.А. История теплотехники. М.; Л., 1936;
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЯНКО́ВА (Валянціна Ягораўна) (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. культур. Д-рс.-г.н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—42 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг. аддзела). Навук.працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв.:
Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. Мн., 1972;
Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитологические исследования ядерной и цитоплазматической наследственности. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТШТЭ́ЙН (Фёдар Аронавіч) (26.2.1871, г. Каўнас, Літва — 30.8.1953),
савецкі гісторык, дыпламат.Акад.АНСССР (1939). У 1890—1920 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. З 1895 чл.англ.С.-д. федэрацыі, з 1911 адзін з лідэраў левага крыла Брыт.сацыяліст. партыі. Удзельнічаў у стварэнні кампартыі Вялікабрытаніі (1920). У 1920—23 паўнамоцны прадстаўнік РСФСР у Іране. У 1922—26 правадз.чл. Сацыялістычнай (з 1924 — Камуніст.) акадэміі. У 1923—30 адказны рэд.час. «Международная жизнь». У 1924—25 дырэктар Ін-та сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі. У 1927—45 чл.гал. рэдакцыі Вял.Сав. Энцыклапедыі. Працы па гісторыі рабочага руху, каланіяльнай палітыкі і міжнар. адносін: «З гісторыі пруска-германскай імперыі» (1948), «Захоп і закабаленне Егіпта» (2-е выд. 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎС, Роўс (Rous) Фрэнсіс Пейтан (5.10.1879, г. Балтымар, ЗША — 16.2.1970), амерыканскі патолаг і вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША і інш.АН і навук. т-ваў. Скончыў мед. школу Унта Дж.Хопкінса (1905). З 1909 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1945 ганаровы чл. гэтага ін-та. Навук.працы па анкалогіі. Адкрыў пухлінародныя вірусы (вірус саркомы Р.); у 1911 паказаў, што саркома курэй можа быць перапрышчэплена ад хворай птушкі да здаровай бясклетачнымі фільтратамі пухліннай тканкі; што анкагеннасць пухлінародных вірусаў нарастае пры іх уздзеянні сумесна з канцэрагеннымі рэчывамі ці стымулятарамі клетачнага росту. Вылучыў паняцце «прагрэсіі пухлін». Нобелеўская прэмія 1966 (разам з Ч.Б.Хагінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМАНЬКО́ (Яўген Міхайлавіч) (н. 25.8.1945, в. Заполле Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. хімік-аналітык. Д-рхім.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў (з 1992 заг. кафедры).З 2000 ген. дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ». Навук.працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытв-сць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для мед. біяхім. даследаванняў.
Тв.:
Экстракция гомологов и их энергии гидратации (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1987. Т. 61, №4;
Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С.В.Ламака, В.Л.Ламакам) // Журн. аналитич. химии. 2000. Т. 55, №4.