1) вандроўны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі, а ў 14—18 ст. — музыкант-прафесіянал;
2) перан. спявак, паэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арлеа́н
(фр. orléans, ад Orléans = назва горада ў Францыі)
1) расліна сям. арлеанавых, пашыраная ў тропіках Паўд. Амерыкі;
2) аранжавы фарбавальнік з пладоў гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напалеандо́р
(фр. napoléon d’or)
французская залатая манета вартасцю ў 20 франкаў з партрэтамі Напалеона і і Напалеона ПІ, якая чаканіцца ў Францыі з 1803 г.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУРЫМЕ́ (ад франц. bouts rimés рыфмаваныя канцы),
верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы. Узнік у Францыі ў 1-й пал. 17 ст. як форма салоннай «лёгкай паэзіі», чыста літаратурная забава. З 20 ст. становіцца пераважна эстрадным жанрам. Прынцып бурыме пакладзены ў аснову некаторых бел.нар. песень: назвы ўсіх дзён тыдня прадвызначылі рыфмы, а разам з тым і арганізавалі вершаваныя радкі жартоўнай песні «Ад панядзелка да панядзелка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),
асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830).
французскі сацыяліст-утапіст. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі адзін з кіраўнікоў тайнай арг-цыі карбанарыяў. За ўдзел у паўстанні ў Кальмары і Бельфоры (1821) завочна прыгавораны да пакарання смерцю. З 1825 займаўся прапагандай і далейшай распрацоўкай ідэй Сен-Сімона. У 1828—29 выдаў кнігу «Выкладанне вучэння Сен-Сімона». У сен-сіманісцкай рэліг. суполцы займаў, разам з Анфантэнам, становішча першасвяшчэнніка.
французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Засл. лётчык Францыі. Вучыўся ва ун-це, скончыў лётную школу. З 1943 у СССР у складзе знішчальнага авіяпалка «Нармандыя—Нёман» 1-й паветр. арміі. Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Зрабіў 113 баявых вылетаў, збіў 17 самалётаў праціўніка. Да 1969 у франц. арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТЫ́ЛІЯ (Bastille),
крэпасць у Парыжы ў 14—18 ст. Пабудавана ў 1370—82. У 15 ст. ператворана Людовікам XIV у турму. У канцы 16 ст. тут трымалі пераважна паліт. зняволеных. Была сімвалам дэспатызму Бурбонаў. 14.7.1789 паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—99. У 1790 Бастылія разбурана. З 1880 у Францыі дзень 14 ліп. святкуюць як нац. свята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЫ́Ц (Biarritz),
прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш. З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭТА́НЬ (Bretagne),
паўвостраў на ПнЗФранцыі. Абмываецца на Пн прал. Ла-Манш і зал. Сен-Мало, на З Атлантычным ак., на Пд Біскайскім зал. Значная ч. Брэтані занята Армарыканскім узв. (выш. да 391 м, горы Арэ). Берагі пераважна скалістыя, на З — рыясавага тыпу. Клімат умераны марскі. Верасоўнікі, тарфяныя пустэчы; трапляюцца дубовыя і букавыя лясы. Характэрны культ. ландшафт тыпу бакаж. Гал. парты Нант і Брэст.