сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ«Маланка», з 1980-х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ«Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмна-перадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання, тэлеф., тэлеграф, і фотатэлеграф, сувязь.
Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязі з высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінут). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцца на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзін ШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паля́рны
(с.-лац. polaris)
1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);
2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арбіта́льныкасм. Bahn-, Úmlauf -;
арбіта́льная ху́ткасцьÚmlaufgeschwindigkeit f -, -en;
арбіта́льны палёт Báhnflug m -(e)s, -flüge;
арбіта́льная ста́нцыя Orbitálstation f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЕ́ЛКАМ (Welkom),
горад у цэнтр.ч. ПАР, у правінцыі Аранжавая Рэспубліка. Каля 200 тыс.ж. (1990). Чыг.станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр золата- і ураназдабыўнога раёна, з асваеннем якога пасля 2-й сусв. вайны звязана ўзнікненне горада. Хім.прам-сць. Тэхнал.ін-т і каледж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭЗКАЗГА́Н,
горад у Казахстане, цэнтр Джэзказганскай вобл.Засн. ў 1938 у сувязі з распрацоўкай медных, жал. і марганцавых руд. 109 тыс.ж. (1992). Чыг.станцыя. Здабыча і перапрацоўка меднай руды. Каляровая металургія, лёгкая і харч.прам-сць. Пед.ін-т. Музеі гіст.-краязнаўчы і касманаўтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́РСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл.Засн. ў 1895, да 1931 Алчэўск, да 1961 Варашылаўск. 127 тыс.ж. (1993). Чыг.станцыя. Металургічны камбінат; коксахім., буд. канструкцый, жалеза-бетонных вырабаў з-ды; лёгкая і харч.прам-сць. Горна-металургічны ін-т. Музеі: гіст., геолага-мінералагічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЫ,
горад у Кустанайскай вобл. Казахстана, на р. Табол (бас.р. Об). Узнік у 1957 у сувязі з будаўніцтвам Сакалоўска-Сарбайскага горна-абагачальнага камбіната. Каля 100 тыс.ж. (2000). Чыг.станцыя. З-дхім. валакна, прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці. Індустрыяльны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАТЫ́ТЫ,
горад у Расіі, у Мурманскай вобл., за 185 км на Пд ад Мурманска. Размешчаны на Кольскім п-ве паміж воз. Імандра і Хібінамі. Засн. ў 1935. 82,1 тыс.ж. (1994). Чыг.станцыя. Горназдабыўная прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Кіраўская ДРЭС. Кольскі філіял Рас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАКО́ВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Саратаўскай вобл., на левым беразе р. Волга. Засн. ў 1762. 208,7 тыс.ж. (1994). Чыг.станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Хім. (хім. валокны, мінер. ўгнаенні, гумава-тэхн. вырабы і інш.), машынабуд. прам-сць. Саратаўская ГЭС. Балакоўская АЭС. ВНУ. 3 музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БА-ДЫЎЛА́СА (Bobo-Dioulasso),
горад на ПдЗ Буркіна-Фасо. Адм. ц.прав. Уэ. 228,7 тыс.ж. (1990). Чыг.станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Вытв-сць пальмавага алею і харч. прадуктаў; бавоўна- і рысаачыстка, апрацоўка сізалю. Запалкавая і цыгарэтная ф-кі. Дрэваапрацоўка. Саматужнае дыванаткацтва.