агульная назва 3 родаў кракадзілаў сям.алігатараў. 5 відаў Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў ціхай вадзе, невял. рэчках і балотах.
Адкладваюць да 10 яец. Ад уласна алігатараў адрозніваюцца наяўнасцю касцявога брушнога панцыра і адсутнасцю касцявой перагародкі ў нюхальнай поласці. Самывял. К. чорны (Melanosuchus niger), даўж. да 5 м, жыве ў бас.р. Амазонка. Адкладвае да 50 яец. Гладкалобыя К. (Paleosuchus) дробныя, даўж да 1,5 м. Жывуць у вадаёмах з быстрай плынню. 3 віды і ўсе падвіды акулярных К. (Caiman) і К. чорны занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́Л,
2 геаграфічныя расы (падвіды) аленя высакароднага: М. алтайскі (Cervus elaphus sibiricus) і М. цянь-шанскі (C. e. songaricus). Пашыраны ў Цэнтр. Азіі (Алтай, Цянь-Шань, Паўд. Сібір, Кітай, Манголія). Жывуць у рэдкалессі, на ўзвышшах, у гарах.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,6 м, маса да 500 кг. Ствол рагоў моцны, тоўсты, ад яго адыходзіць да 7 адросткаў, 4-ы самы вялікі. Расліннаедныя (трава, лісце, кара дрэў, плады, ягады. грыбы, лішайнікі). Нараджаюць 1 дзіцяня. Гадуюць на фермах. Маладыя неакасцянелыя рогі (панты) М. выкарыстоўваюць пры вырабе лек. прэпарату пантакрыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав.*brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус.бре́згать, укр.збре́зкнути ’скіснуць’, польск.brzazg ’непрыемны смак’, чэш.břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурлі́ць ’бурліць’. Рус.бурли́ть, укр.бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус.бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус.жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус.жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).
Probably, the best way to learn Spanish is by actually going to live in Spain. Магчыма, самы лепшы спосаб вывучыць іспанскую мову – гэта пажыць у Іспаніі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пе́рвы, пе́рву ’першы’ (ТС), пе́рвый (Бяльк.), укр.пе́рвий, стараж.-рус.пьрвъ, ст.-польск.pierwy, н.-луж.pérwy); в.-луж.pjenvy, чэш. і славац.prvý, славен.pr̂vi, серб.-харв.пр̂вимакед.прв, балг.пъ́рвист.-слав.прьвъ, прьвыи. Прасл.*pьrvъ, якое адпавядае ст.-інд.pū́rva‑ ’пярэдні, папярэдні, першы’, авест.paurva‑, puouruya‑. paoiiyu ’першы’, алб.parë ’самы першы’, ст.-англ.forwosi, forwesi ’першы, правадыр’, тахар. Apärvat ’старэйшын тахар. Bpärwes̩s̩e ’першы’, літ.pirmas ’тс’ < і.-е.*pŕ̥H‑u̯o (Міклашыч, 244; Фасмер, 3, 235; Фрэнкель, 597; Копечны, 2, 684; Махэк₂, 488–489; Бязлай, 3, 132–133; Фурлан (там жа, 105) абгрунтоўвае этымалагічную сувязь *pьrvъ з *pravъ, гл. правы). Сюды перашый? ’самы пачатак, упершыню’ (Юрч. СЫН); параўн. таксама польск.pierwosć ’першапачатковы, першасны стан’. Архаізм на частцы беларускай моўнай тэрыторыі або запазычанне з рус.первый, параўн. першы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бас
(іт. basso)
1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра і тэмбру.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэ́нар
(іт. tenore)
1) самы высокі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавых аркестраў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ультыма́тум
(с.-лац. ultimatum, ад лац. ultimus = самы апошні)
катэгарычнае патрабаванне чаго-н. з пагрозай прымянення мер уздзеяння ў выпадку адмовы (напр. заявіць у.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)