Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райло́, ро́йла ’непарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуцьпухло ’дрыгва, патапеча’, раўціраўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піцьпойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыцьройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аненцэфалі́я

(ад ан- + гр. enkephalos = галаўны мозг)

змяншэнне або поўная адсутнасць галаўнога мозга ў выніку анамаліі развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластэ́я

(ад гр. blaste = парастак)

гіпатэтычная аднаслойная форма першай стадыі эвалюцыйнага развіцця арганізма, якая будовай нагадвае бластулу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

галацыклі́я

(ад гр. holos = увесь + цыкл)

цыкл развіцця, пры якім чаргуюцца двухполае і партэнагенетычнае (гл. партэнагенез) пакаленні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гаметагене́з

(ад гамета + -генез)

працэс фарміравання і развіцця гамет у жывёл і раслін (гл. аагенез і сперматагенез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геамарфало́гія

(ад геа- + марфалогія)

навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі, яго паходжанне, гісторыю развіцця і гаспадарчае выкарыстанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гематапаэ́з

(ад гемата- + гр. poiesis = утварэнне)

працэс утварэння, развіцця і даспявання клетак крыві ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратане́ма

(ад прата- + гр. nema = нітка)

пачатковая стадыя развіцця імхоў — нітка або пласцінка, якая развіваецца са споры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэ́дзія

(ад іт. F. Redi = прозвішча іт. біёлага 17 ст.)

адна з лічынкавых стадый развіцця паразітычных чарвей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)