Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною.Колас.[Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну.Быкаў.Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́ханне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Лундзін:] — А я так скажу: ва ўсякай справе трэба разумны гаспадарскі разлік — ці то ў травасеянні, ці ў чым іншым. Шараханне з адной крайнасці ў другую да дабра не даводзіць.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reckon
[ˈrekən]1.
v.t.
1) падлі́чваць
She never reckons the cost — Яна́ ніко́лі не падлі́чвае кошт
2) лічы́ць (-ца)
This person is to reckoned with — З гэ́тай асо́бай трэ́ба лічы́цца
2.
v.i.
1) разьлі́чваць, спадзява́цца
I reckon the weather will be good — Спадзяю́ся, што надво́р’е бу́дзе до́брае
2) разьлі́чвацца, распла́чвацца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
miss2[mɪs]v.
1. прамахну́цца, не пацэ́ліць;
He fired at the target but missed it. Ён выстраліў у цэль, але прамахнуўся.
2.не заўва́жыць (што-н.);
You can’t miss their house, it’s the highest on the street. Вы не можаце не заўважыць іх дом, ён самы высокі на вуліцы.
3.не зразуме́ць;
She missed the joke. Яна не зразумела жарт.
4. прапусці́ць; спазні́цца;
He missed his breakfast. Ён не снедаў./Ён прапусціў снеданне;
miss the train/plane спазні́цца на цягні́к/самалёт
5. сумава́ць, марко́ціцца;
What did you miss most when you were abroad? Па чым вы больш за ўсё сумавалі, калі былі за мяжой?
6. пазбяга́ць;
You should miss the crowds. Вам трэба пазбягаць натоўпу.
miss out[ˌmɪsˈaʊt]phr. v. прапуска́ць, упуска́ць;
You have missed out the most important thing. Вы прапусцілі самае важнае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.
2.перан.Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру.Гурскі.[Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць!Шамякін.
•••
Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
1. Прачнуцца пазней, чым трэба; праспаць. У панядзелак Сямён Парфёнавіч заспаў .. Такога з ім не здаралася ўжо год дваццаць — каб ён праспаў.Шамякін.— Ты ж глядзі, Гарык, не заспі! — паказваў Андрэй сябру-таўстуну, які часта спазняўся ў школу.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ого́, выкл.
1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам!Якімовіч.[Шэмет:] — А ты так зрабі, каб нетрэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца.Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарсці́ць, ‑ршчу, ‑рсціш, ‑рсціць; незак., каго.
Разм. Прабіраць, даваць наганяй. [Анікей] не баяўся выступіць хоць супраць усяе вёскі, і калі ў час прамовы на яго ззаду гыркалі, падколвалі кепікамі, ён паварочваўся тварам да сходу і шарсціў усіх па парадку.Навуменка.[Паромшчык:] — Малады [старшыня] дужа... У раёне хваляць, у вобласць штомесяц клічуць, от і трэба шарсціць, каб не думаў, што ўсё зрабіў.Парахневіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арбі́тр, ст.-бел.арбитеръ (Гарб.), ст.-укр.арбитеръ з XVII ст., ст.-польск.arbiter з XVI ст. Рус.арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц.arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац.arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітртрэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус.надожник, надошник ’тс’, укр.надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус.дыял.надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.