КРА́МЕР Фёдар Аляксандравіч, бел. архітэктар канца 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. Мінскігуб. архітэктар. Асн. работы: перабудовы Мінскай ратушы, базыльянскага манастыра пад дваранскае вучылішча (1799), езуіцкай школы пад дом губернатара, езуіцкага калегіума пад адм. будынак, дом віцэ-губернатара (усе 1800), будынак губ. паштовай канторы (каля 1807) — усе ў Мінску; адм. будынак у Пінску; перабудова езуіцкага манастыра пад адм. будынак у Бабруйску (абедзве 1800) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Іван Сямёнавіч) (3.7.1920, в. Слабодка Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 12.11.1946),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Харкаўскую ваен.авіяц. школу (1939), Краснадарскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940). З 1942 на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім франтах: пілот, камандзір звяна, нам. камандзіра, штурман эскадрыллі знішчальнага палка ст. лейтэнант Л. зрабіў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 51 паветр. баі, збіў 28 самалётаў праціўніка. Загінуў у аўтакатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К (Людміла Аляксандраўна) (4.4.1931, г. Кыштым Чэлябінскай вобл., Расія — 6.8.1991),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1982). Скончыла Мінскімед.ін-т (1955). З 1959 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па структурных асновах механізмаў нерв. рэгулявання функцый жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.
Тв.:
Функциональная морфология нервного аппарата яичников в онтогенезе. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКЕ́ВІЧ (Вера Раманаўна) (н. 6.12. 1924, в. Юркевічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыла Мінскімед.ін-т (1948). З 1963 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыялогіі і інервацыі жаночых палавых органаў.
Тв.:
Развитие нервных связей тазовых органов женщины // Акушерство и гинекология. 1969. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Георгій Аляксеевіч) (5.2. 1939, в. Стрэльна Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19.12.1997),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскімед.ін-т (1961), працаваў у ім (у 1997 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні пасляродавых септычных захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 24.6. 1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскімед.ін-т (1975). З 1980 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 1985 адначасова кіраўнік Рэсп. цэнтра хірург. лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца і электракардыястымуляцыі. Навук. працы па хірург. лячэнні арытмій.
Тв.:
Опыт хирургического лечения наджелудочковых тахиаритмий (у сааўт.) // Актуальные вопросы кардиологии: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЗЕНКА (Ганна Міхайлаўна) (н. 6.3.1948, в. Альбянка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1992). Скончыла Мінскіпед.ін-т імя Горкага (1971). З 1974 у Віцебскім ун-це (з 1991 заг. кафедры агульнага і рус. мовазнаўства). Даследуе бел. і рус. мовы, анамастыку. Аўтар кніг: «Урбананімія Беларусі» (1991), «Назвы вуліц расказваюць» (1995), «Беларуская анамастыка» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 28.8.1941, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1989). Брат Г.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскімед.ін-т (1965), з 1968 працуе ў ім. Навук. працы па паталаг. анатоміі прыроджаных парушэнняў ц. н. с., павольных і вірусных нейраінфекцый чалавека.
Тв.:
Врожденные пороки центральной нервной системы. Мн. 1990;
Патологическая анатомия и физиология. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Таццяна Віктараўна) (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996). Скончыла Мінскіін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.А.Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА (Яўген Станіслававіч) (н. 25.11.1948, Мінск),
бел. кардыёлаг. Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскімед.ін-т (1973). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Чл. Нью-Йоркскай АН (1995).
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт).