паразбуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Разбухнуць — пра ўсё, многае.

Зерне паразбухала ад вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

парасціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Расціснуць усё, многае (гл. расціснуць у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

парасчыня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

Расчыніцца — пра ўсё, многае.

Ад выбуху вокны парасчыняліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паспі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Спісаць усё, многае.

П. ламаныя крэслы.

Паспісвалі ўсе сцены крэйдай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пасціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Сціснуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. бярвенне дротам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пату́піцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́піцца; зак.

Зрабіцца тупым, ступіцца — пра ўсё, многае.

Косы патупіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паўмыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Умыцца — пра ўсіх, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паўпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Упісаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. прапушчаныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паўспуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Успухнуць — пра ўсё, многае.

Пальцы паўспухалі ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. чарсцвець.

2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

Усе булкі пачарсцвелі.