1. Які мае адносіны да сапфіру. // Зроблены з сапфіру; з сапфірам. Сапфіравыя завушніцы.
2.Колеру сапфіру, сіні. Сапфіравае мора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́МА КО́ЛЕРАВАЯ,
у выяўленчым і дэкар.-прыкладным мастацтве шэраг гарманічна ўзаемазвязаных адценняў колеру (з адным дамінуючым), якія выкарыстоўваюць пры складанні маст. твора. Адрозніваюць цёплую, халодную, светлую, бляклую і інш.Гл.Каларыт
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
khaki
нескл. [kaki] хакі (колер);
koszula w kolorze khaki — кашуля колеру хакі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДАРАСІ́НСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскай вобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.Прышчэпа, М.Філіпеня, В.Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЗІ АКСІДЫ,
злучэнні медзі з кіслародам. Найб. пашыраныя аксід медзі (I), ці геміаксід Cu2O і аксід медзі (II) CuO. Вядомы таксама няўстойлівы сесквіаксід Cu2O3.
Крышт. рэчывы, не раствараюцца ў вадзе. Паводле хім. уласцівасцей — асноўныя аксіды. Геміаксід медзі чырвона-рудога колеру, tпл 1242 °C. (плавіцца без раскладання). У прыродзе мінерал купрыт. Аксід медзі чорнага колеру, пры награванні да 1100 °C раскладаецца на Cu2O (адзін з лабараторных метадаў яго атрымання) і кісларод. У прыродзе мінерал тэнарыт. Выкарыстоўваюць М.а., як пігменты для шкла, керамікі; Cu2O таксама як кампанент фарбаў для аховы падводнай часткі суднаў ад абрастання і фунгіцыд. М.а. таксічныя, ГДК у паветры рабочай зоны 0,1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАМАРЫ́Н (ад лац. agua marina марская вада),
мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сінявата-зялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзяна-кварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША, Мадагаскар, Індыя, Украіна). Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каляро́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць каляровага (у 1 знач.); рознакаляровасць. Над рачулкай стаялі голыя вербы, адна была рудога колеру, другая жоўтага, трэцяя сіняватага, чацвёртая чырванаватага. І гэтая каляровасць дрэў дапаўняла вялікае багацце і мноства ўсяго, што было ў чалавека перад вачамі.Чорны.
2. Наяўнасці, таго або іншага колеру ў чым‑н. Шкала каляровасці вады. Каляровасць вады. Каляровасць прамянёў сонца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́хра, ‑ы, ж.
Прыродная мінеральная фарба жоўтага або чырвонага колеру. Футра ў ката было вельмі прыгожае. Дымчата-рыжае, трохі ў бруднаватую вохру.Караткевіч.
[Грэч. ōchros — бледна-жоўты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑раніць; незак., што.
Утвараць на паверхні металічных прадметаў (сталі, чыгуну) тонкі слой вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру; чарніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малахі́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малахіту. Малахітавае радовішча.// Зроблены з малахіту. Малахітавая шкатулка. Малахітавае шкло.
2.Колеру малахіту. Малахітавае плацце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)