На́тля ’перад сабой’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна. Карскі (1, 281) параўноўвае нейкае на тлѣ. (на тле) з датла (дотла) ’дашчэнту’, што адносяцца да тло ’глеба, аснова’ (прасл.*tblo), параўн. польск.na tle ’на падставе’, аднак семантыка разглядаемага слова не дазваляе звязаць яго з указаным прыназоўнікавым словазлучэннем. Больш верагодна сувязь з навотля ’ац сябе’, што выводзіцца з навотліў (гл.), у гэтым выпадку адносіны названых слоў былі б падобны да польск.naścież і naoścież ’насцеж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́лка1 ’вавёрка’ (БРС, Шат.). Рус.бе́лка, укр.бі́лка. Ст.-рус. формы былібѣла, бѣла вѣверица ’белая белка’. Гэта даводзіць, што бѣлъка — утварэнне ад bělъ ’белы’. Першапачаткова назва адносілася, відаць, толькі да рэдкіх і вельмі каштоўных белых белак. Гл. Сабалеўскі, РФВ, 67, 214 і наст.; Фасмер, ZfslPh, 1, 152; Фасмер, 1, 148; Бернекер, 56; Шанскі, 1, Б, 86.
Бе́лка2 ’нягразкае балота, якое зарасло травой’ (Яшкін). Як і бель (гл.), вытворнае ад bělъ ’белы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
марксі́зм
[ад ням. K. Marks = прозвішча заснавальніка вучэння (1818—1883]
вучэнне аб агульных законах развіцця прыроды і грамадства, шляхах пераходу чалавецтва ад класавага да бяскласавага грамадства, ад капіталізму да камунізму, заснавальнікамі якога былі К. Маркс і Ф. Энгельс.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЙДА́РА,
вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грандыёзны, ‑ая, ‑ае.
Вялікі, магутны, велічны. Уся наша краіна — грандыёзная камуністычная будоўля.Машэраў.Новыя, сацыялістычныя адносіны ў краіне абумовілі новыя адносіны да працы мільёнаў рабочых і сялян, і вынікі гэтай працы былі грандыёзныя.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гле́істы, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе многа глею; пакрыты глеем. Глеістая глеба. Глеістае дно ракі. □ Над вадою ў глеістых вірах Праплываюць карпы люстраныя.Караткевіч.
2.Абл. Вязкі. Былі гразкія, глеістыя дарогі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахво́тна, прысл.
З ахвотай, з прыемнасцю, з радасцю. [Настаўнік:] — Ведаеш што, Сцёпа, папрабуй ты на рабфак паступіць.. Табе я ахвотна памагу.Колас.Хлопцы былі гатовы да ад’езду — хто ахвотна, а хто і без ахвоты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вару́нкі, ‑аў; адз. варунак, ‑нка, м.
Абставіны, умовы. Не лёгкімі былі варункі жыцця ў Азаркевіча.Гурскі.Хвіліну жанчыны моўчкі пазіралі адна на адну, і кожная з іх намагалася ўспомніць дакладна варункі былых сустрэч.Мікуліч.
[Ням. Wahrung.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аздо́ба, ‑ы, ж.
Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што‑н. Стракатая аздоба вітрын. □ Асаблівай аздобай вучнёўскай калоны былі дошкі транспарантаў.Навуменка.Малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад замарыць.
2.узнач.прым. Моцна стомлены, змучаны. Замораны выгляд. □ Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)