Субста́нцыя ’матэрыя; першааснова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.); ст.-бел. субстанция ’ежа’, ’злучэнне; матэрыя; маса’, ’маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон) запазычана праз ст.-польск. substancyja ’тс’ або непасрэдна з лац. substantia ’сутнасць; уласнасць; наяўнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус. субстанция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́ма ’вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе строгага аскетызму’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схі́мнік ’манах’ (Ласт.). Рус. схи́ма ’тс’, ц.-слав. скима, схима. Праз стараж.-рус. ски́ма і ст.-слав. скима, скыма з с.-грэч. σχήμα ’майскае адзенне’; гл. Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 491.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціць ’шанаваць, паважаць’ (Стан.), ст.-бел. учсты ’выказаць пашану, павагу’ (Статут 1529, 1588). Рэканструяваны Станкевічам на падставе старабеларускіх форм дзеяслоў, гл. чціць ’шанаваць’ (Некр. і Байк.); паводле Карскага (1, 201), аналагічна стараж.-рус. чьсти з пропускам цяжкавымаўляльнага с дае ў ст.-бел. чсты, цти, чти. Гл. чэсць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярдзе́чнік, сардэ́чнік, сярдзе́шнік — назвы розных лекавых раслін: Leonurus cardiaca L. (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Кіс.), Diantus deltoides L. (Ласт., Кіс.), Parnassia palustris L., Veronica chamaedrus L., Vaccinum vitisidaea L., Sempervivum soboliferum Sims. (Кіс.), сердзе́чнік ’Eryngium planum L.’ (ТС). Да серца, сэрца (гл.), этымалогію гл. сардэ́чнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапіна́ ’топкае месца на балоце’ (ветк., ЛА, 5), ’топкае месца, твань’ (касцюк., ЛА, 5), ’багна, твань’ (Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), ’топкае, гразкае месца, багна’ (Нас.). Параўн. рус. смал. топина́ ’гразь’, пск. топина́ ’дрыгва’. Адносна распаўсюджання і семантыкі гл. Талстой, Геогр., 169. Да тапіць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлума́ч старое ’перакладчык у час афіцыйных перагавораў’, ’тлумачальнік’ (ТСБМ, Ласт.), ’перакладчык’ (Нас., Гарэц. 1, Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), тулма́ч ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з польск. tłumacz ’перакладчык’, старое ’інтэпрэтатар, каментатар’, адносна паходжання гл. талмач. Для часткі значэнняў не выключана самастойнае ўтварэнне ад тлумачыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Том ’асобная кніжка са збору кніг’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. томъ ’тс’ (1598 г., КГС). Запазычана праз польск. tom ’тс’ з франц. tome ’тс’ < лац. tomus ’тс’, што ўзыходзіць да грэч. τομος ’частка, адрэзак, том’ ад τάμνω ’рэжу’ (Фасмер, 4, 75; ЕСУМ, 5, 595).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́пер ‘ганарэя’ (ТСБМ), тры́пэр ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову (триппер) ці польскую (tryper) з ням. Tripper ‘тс’, якое ад дзеяслова trippen ‘ка́паць’ (Голуб-Ліер, 489; Фасмер, 4, 103; ЕСУМ, 5, 640; Вінцэнц), генетычна звязанага з tropfen ‘тс’, ст.-в.-ням. tropfo ‘кропля’, англ. drop ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэкст ‘тое, што сказана, напісана або надрукавана і звязана сэнсам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), ст.-бел. текстъ (XVII ст., ГСБМ). Мажліва, запазычана непасрэдна з лац. textus, аднак больш верагодна польскае пасрэдніцтва, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 165; у тым ліку і для рус. текст, гл. Кохман, 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)