АРНІТО́З (ад арніта... + ...оз),
псітакоз, вострая інфекцыйная хвароба дзікіх і свойскіх птушак, млекакормячых жывёл і чалавека. Узбуджальнік — хламідыя Chlamidia psittaci. У птушак суправаджаецца пашкоджаннем парэнхіматозных органаў, кішэчніка, паветраносных мяшкоў, ц. н. с. Крыніца інфекцыі — хворыя і перахварэлыя птушкі, асабліва ўспрымальны да яе маладняк. У мэтах прафілактыкі ўводзяць каранцін на птушкафермах, робяць дэзінфекцыю. Жывёлы і чалавек заражаюцца ад птушак і праз інфіцыраваныя яйцы. Характэрныя прыкметы: слабасць, санлівасць, панос, адсутнасць апетыту, дрыжыкі, выдзяленні з носа, цяжкае дыханне, кан’юнктывіт, паралічы, запаленне лёгкіх. Лячэнне тэрапеўтычнае.
т. 1, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎНУХАІДЫ́ЗМ (ад грэч. eunuchos кастрат + eidos від),
спалучэнне недаразвіцця палавых органаў і другасных палавых прыкмет з дыспрапарцыянальным целаскладам. Абумоўлены гіпафункцыяй палавых залоз. Найчасцей бывае ў мужчын. Адрозніваюць 2 формы Е.: еўнухаідны гігантызм і еўнухаіднае атлусценне; звычайна назіраецца змешаны тып. Прыкметы Е.: парушэнне росту — гігантызм і дыспрапорцыі шкілета (доўгія канечнасці, асабліва ніжнія, пры кароткім тулаве), тонкія косці, вузкія плечы, шырокія памеры таза (у жанчын — вузкі таз), атлусценне, адсутнасць расліннасці на твары, лабку, у падпахавых упадзінах, высокі тэмбр голасу; палавыя пачуцці рэзка зніжаны. Лячэнне: гармонатэрапія.
т. 6, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТУ́ЗІЯ (ад лац. contusio удар),
паталагічны стан, што ўзнікае пры ўздзеянні на паверхню ўсяго цела ці большай яго ч. мех. сілы (напр., завал пяском), або ўдарнай паветранай хвалі (выбух і інш.). Для К. характэрныя страта прытомнасці (ад некалькі хвілін да сутак), нязначныя знешнія пашкоджанні ці іх адсутнасць. Бываюць цяжкія пашкоджанні ўнутр. органаў (печані, нырак, страўніка і інш.), пераломы канечнасцей, рэбраў, чэрапна-мазгавыя траўмы. Пасля апрытомлівання — моцны галаўны боль, моташнасць, ірвота, парушэнні адчувальнасці, мовы, рухомасці, паралічы і інш. Найб. цяжкая К. галаўнога мозга.
т. 8, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асперматы́зм
(ад а- + сперма)
адсутнасць семявывяржэння ў час палавога акта пры захаванні нармальнага семяўтварэння, палавой цягі і эрэкцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аты́пія
(ад а- + тып)
адсутнасць тыповых, характэрных рыс або асаблівасцей у пэўнай рэчы або з’явы; адхіленне ад нармальнага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
афілі́я
(ад а- + -філія)
адсутнасць лістоў у раслін, звычайна ў выніку рэдукцыі 2, напр. у кактусаў, горнага саксаула.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амімі́я
(ад а- + гр. mimos = спадчыннік)
аслабленне або поўная адсутнасць мімікі, што назіраецца пры некаторых хваробах нервовай сістэмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анафта́льм
(ад ан- + гр. ophthalmos = вока)
адсутнасць аднаго або абодвух вачэй у выніку няшчаснага выпадку ці аперацыйнага выдалення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірке́
(ням. Pirquet = прозвішча аўстр. педыятра)
скурная прывіўка прышчэпка, якая ўстанаўлівае наяўнасць або адсутнасць у арганізме туберкулёзнай інфекцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разры́ў, -ры́ву, мн. -ры́вы, -ры́ваў, м.
1. гл. разарвацца, разарваць.
2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.
Знайсці р. проваду.
3. Перапынак, прамежак у часе.
4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.
Р. паміж тэорыяй і практыкай.
5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.
Балюча перанесці р. з сябрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)