падда́ць, -а́м, -асі́, -а́сць; -адзі́м, -асце́, -аду́ць; -а́ў, -ала́, -ло́, -лі́; -а́й; -а́ны; зак.
1. што. Дапамагчы падняць што-н. (звычайна на спіну, плечы).
П. мех на плечы.
2. што. Падкінуць уверх ударам.
П. мяч.
3. што. У некаторых гульнях: падставіць праціўніку (разм.).
П. шашку.
4. Многа выпіць спіртнога (разм.).
Учора так паддалі, што і сёння ўваччу цёмна.
5. чаго. Узмацніць, павялічыць (разм.).
П. пары (у лазні). П. жару каму-н. (перан.: узбудзіць у кім-н. энергію, прымусіць дзейнічаць актыўна).
6. каму. Ударыць каго-н. (разм.).
|| незак. паддава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.
|| наз. падда́ча, -ы, ж. (да 1, 2, 3 і 5 знач.) і паддава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддзе́ць¹, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак., што.
Тое, што і пададзець.
|| незак. паддзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддзе́ць², -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак.
1. каго-што. Зачапіўшы, прыпадняць.
П. ломам бервяно.
2. перан., каго (што). Задзець калючай заўвагай, укалоць (разм.).
Лоўка п. каго-н. у спрэчцы.
|| незак. паддзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддзёўка, -і, ДМ -дзёўцы, мн. -і, -дзёвак, ж.
Мужчынскае верхняе адзенне са зборкамі на таліі.
|| прым. паддзёвачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Дзьмуць крыху знізу, збоку. 3-пад дзвярэй паддзімае (безас.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддо́брыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак., да каго.
Падлашчыцца, заваяваць да сябе прыхільнасць.
Умее п.
|| незак. паддо́брывацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддо́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Падстаўка або падсцілка пад што-н.
Гліняны п.
П. пад кветкавы вазон.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддо́пытны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца пад следствам.
Прызнанне паддопытнага (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддо́следны, -ая, -ае.
Які служыць аб’ектам навуковага доследу.
Паддоследнае поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
паддува́ла, -а, мн. -ы, -ва́л, н.
Адтуліна ў печы пад топкай для ўзмацнення цягі.
|| прым. паддува́льны, -ая, -ае.